Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
tagged non-categorized.
Радок 15: Радок 15:


{{DEFAULTSORT:Чарняўскі}}
{{DEFAULTSORT:Чарняўскі}}

{{Няма катэгорый}}

[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]

Версія ад 09:53, 12 снежня 2012

Мікола Чарняўскі (Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі, псеўданімы: Аўсюг Самасейка, Мікола Сівец; нар. 16 студзеня 1943 г., вёска Буда-Люшаўская, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, празаік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1960 г. паступіў на вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і скончыў яго ў 1966 г. Адначасова працаваў рэдактарам Беларускага радыё. У 1966-1988 гг. - літсупрацоўнік, старшы рэдактар аддзела, адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1989 г. - літаратурны рэдактар часопіса «Вясёлка».

Першы верш надрукаваны ў 1958 г. у газеце «Піянер Беларусі». Выйшлі кніжкі паэзіі для дзяцей «Дзе лета канчаецца» (1963), «Апошні бой» (1967), «Сонца ў хованкі гуляе» (1970), «Кліча горн» (1974), «Адрас наш - дзіцячы сад» (1975), «Парад» (1976), «Залатая ніва» (1977), «Дзе пяцёркі прадаюцца?» (1978), «Я збіраюся на БАМ» (1979), «Хто сябруе з добрым днём?» (1981), «Звініць званок...» (1982), «Зоркі-зорачкі» (1984), «Навечна з сонцам» (1986), «Аб чым пяе крынічка» (1989), а таксама аповесці «Бегунок пачынае думаць» (1965) і «Акадэмія ... на колах, альбо За вясёлкай наўздагон» (1990).

Выдаў зборнікі паэзіі «Чалавечнасць» (1971), «Трывога» (1988) і сатыры і гумару «Казёл-моднік» (1978), «І не косяць, і не жнуць...» (1982), «Камар на матацыкле» (1985), «Нашто бабе агарод?» (1989).

Прэміі

Літаратура