Віктар Пятровіч Данілаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: en:Viktor Danilov
др Хомелка перанёс старонку Вiктар Данілаў у Віктар Данілаў не пакінуўшы перасылкі
(Няма розніцы)

Версія ад 11:01, 14 снежня 2012

Вiктар Данілаў (20.7.1927, Яраслаўль, Расія) — рэлiгiйны дысідэнт, публіцыст, з 1976 — святар грэка-каталiцкай царквы ў падполлi; вязень ГУЛАГу ў 19481955, iгумен грэка-каталiцкай парафii ў Гродна.

У 1947 паступіў у Яраслаўскі педагагiчны iнстытут, у чэрв. 1948 арыштаваны за свае крытычныя выказваннi пра Сталiна i абвiнавачаны ў антысавецкай агiтацыi. Асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Тэрмiн адбываў у лагеры для асаблiва небяспечных палiт. злачынцаў у Iнце, Комi АССР. За падрыхтоўку ўцёкаў атрымаў паўторную судзiмасць тэрмiнам на 10 гадоў. За час знаходжання ў няволі пераасэнсаваў свае пазіцыi, адмовiўся ад таталiтарнага калектывiзму, марксiзму і атэiзму. У лагеры прыняў каталiцкае веравызнанне. У 1955 вызвалены па амнiстыi i пасля ў падполлі займаўся мiсiянерскай дзейнасцю. Са снеж. 1955 узнавiў вучобу на гiстарычным ф-це Яраслаўскага педагагiчнага iнстытута. Аднак пасля сканчэння дыплом яму спачатку не выдалі па той прычыне, што ён быў актыўным католiкам, пра што адмiнiстрацыi iнстытута стала вядома з даносу. Толькi настойлiвасць Данілава, яго афiцыйныя звароты ў дзяржаўныя ўстановы з заявамi пра рэлiгiйную дыскрымiнацыю дазволiлi ва ўмовах палiт. лiбералiзацыi — «адлiгi» часоў М. Хрушчова, адстаяць свае правы i атрымаць дыплом. Але ўладкавацца па спецыяльнасцi ён не змог, з 1959 працаваў электрамантажнiкам. У 1960 пераязджае ў больш лiберальныя рэгiёны СССР — спачатку ў Вільнюс, а ў 1967 у Гродна. У пачатку 1970-х г. атрымаў прапанову вучыцца на святара грэка-каталiцкага абраду. У 1976 у Львове тайна пасвечаны ў святары мiтрапалiтам Уладзiмірам Сцернюком. Вярнуўся ў Гродна i пачаў святарскае служэнне ва ўмовах падполля. Пiсаў рэлiгiйныя працы для самвыдату. З 1992 легальна iгумен грэка-каталiцкай парафii ў Гродне.

Крыніца

  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.