Свіслач (горад): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат дадаў: zh:斯維斯洛奇
Радок 71: Радок 71:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Першы пісьмовы ўспамін пра Свіслач змяшчаецца ў [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскім летапісе]] і датуецца [[1256]]:
Упершыню згадваецца ў кан. 15 — пач. 16 ст. як вялікакняскае ўладанне. З сяр. 16 ст. належала Заслаўскім, з сяр. 17 ст. — Крыпшынам, з 2-й пал. 18 ст. і па 1831 — Тышкевічам. У 18 ст. граф Тышкевіч заклаў тут парк і пабудаваў палац. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета. На мяжы 18—19 ст. дзейнічаў аматарскі тэатр Тышкевічаў. У 1804 заснаваная [[Свіслацкая гімназія]], ператвораная ў 1851 у дваранскае вучылішча. Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў паўстанні 1863—1864, мястэчка было занята паўстанцамі. З 1876 працавала настаўніцкая семінарыя. З 1921 у складзе Польшчы, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства. З 1939 у БССР, з 1940 гарадскі пасёлак, цэнтр раёна.
{{Цытата|Поиде Данило на Ятвязе с братом и сыном Львомъ и с Шварном младоу соушоу емоу и посла по Романа в Новъгородонъ и со Изяславом со Вислочьскимъ и со всего сторонеи приде Самовить со Мазовшаны и помочь о Болеслава со Соудимирцы и Краковляны|[[Іпацьеўскі летапіс]]}}

У [[13 стагоддзе|ХIII ст.]] Свіслач зрабілася сталіцай [[Свіслацкае княства|удзельнага княства]], якое неўзабаве далучылася да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Пазней паселішча знаходзілася ва ўладанні вялікіх князёў, а з [[1507]] зрабілася цэнтрам [[Свіслацкае староства|Свіслацкага староства]] [[Ваўкавыскі павет|Ваўкавыскага павета]]. У [[1523]] Свіслач атрымала статус [[мястэчка]]. З [[1563]] яна знаходзілася ва ўладанні [[Ян Хадкевіч|Яна Хадкевіча]], які ў [[1572]] годзе змяняў Свіслач на [[Ляхавічы]].

[[Выява:Śvisłač. Свіслач (1880).jpg|thumb|злева|Будынак гімназіі, [[1880]]]]

З сяр. [[16 стагоддзе|XVI ст.]] Свіслач перайшла да [[Заслаўскія, Жаслаўскія|Заслаўскіх]], у [[1581]] — зноў да [[Хадкевічы|Хадкевічаў]]. У [[1667]] уладаром мястэчка зрабіўся прусак Крышпін-Кіршэнштэйн. У [[1668]] тут збудавалі Траецкі касцёл, пры якім дзейнічала парафіяльная школа. Таксама існавала грэка-каталіцкая царква Анёла-Ахоўніка<ref>Свіслач // {{Крыніцы/ЭВКЛ|2к}} С. 559.</ref>.

У [[1778]] Свіслач перайшла ў валоданне [[Вінцэнт Тышкевіч|Вінцэнта Тышкевіча]], сенатара [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], жанатага на пляменніцы [[Спіс каралёў польскіх|караля]] і [[Спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]]. Новы гаспадар правёў рэканструкцыю мястэчка, уладкаваў у цэнтры рыначны пляц, заснаваў заапарк, тэатр з капэлай, парк. У [[1793]] Свіслач увайшла ў [[Гродзенскае ваяводства]]. У кан. [[18 стагоддзе|XVIII ст.]] тут праводзіліся вялікія кірмашы.

У выніку [[трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1795]]) Свіслач апынулася ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], у [[Слонімская губерня|Слонімскай]], потым [[Літоўская губерня|Літоўскай губерні]]. З [[1801]] мястэчка зрабілася цэнтрам воласці Ваўкавыскага павета [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]]. У [[1804]] В. Тышкевіч заснаваў тут [[Свіслацкая гімназія|гімназію]], якую ў [[1851]] пераўтварылі ў дваранскую вучэльню. Сярод яе навучэнцаў — [[Кастусь Каліноўскі]], [[Восіп Кавалеўскі]], [[Станіслаў Горскі]], [[Юзэф Крашэўскі]], [[Напалеон Орда]], [[Рамуальд Траўгут]]. Станам на [[1833]] у мястэчку было 1 мураваны і 146 драўляных будынкаў.

У часы [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызваленчага паўстання]] ваколіцы Свіслачы сталі месцам актыўных ваенных дзеянняў паміж паўстанцкімі аддзеламі і расійскімі карнымі войскамі. Паводле вынікаў перапісу ([[1897]]) у мястэчку было 526 будынкаў (24 мураваныя і 502 драўляныя), 6 гарбарных, піваварнае і медаварнае прадпрыемствы, сельская лячэбніца.

<center><gallery caption="Даўнія графічныя выявы Свіслачы" widths=150 heights=150 perrow="4">
Выява:Śvisłač. Свіслач (F. Brzozowski, XIX).jpg|Касцёл. Ф. Бжазоўскі, [[XIX стагоддзе|XIX ст.]]
Выява:Śvisłač. Свіслач (N. Orda, XIX).jpg|У цэнтры мястэчка. [[Напалеон Орда|Н. Орда]], 2-я пал. [[XIX стагоддзе|XIX ст.]]
Выява:Śvisłač. Свіслач (N. Orda, 1868).jpg|Вуліца Брэсцкая. [[Напалеон Орда|Н. Орда]], [[1868]]
Выява:Śvisłač. Свіслач (XIX, II).jpg|Дом Гоферта, [[XIX стагоддзе|XIX ст.]]
</gallery></center>

У [[Першая сусветная вайна|Першую сусветную вайну]] ў [[1915]]—[[1918]] Свіслач займалі нямецкія войскі. Згодна з [[Рыжскі мірны дагавор 1921 года|Рыжскім мірным дагаворам]] ([[1921]]) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польскай Рэспублікі]], дзе зрабілася цэнтрам гміны. За польскім часам тут дзейнічалі некалькі беларускіх нацыянальна-вызваленчых арганізацый.

У [[верасень|верасні]] [[1939]] Свіслач увайшла ў [[БССР]], дзе ў [[студзень|студзені]] [[1940]] атрымала афіцыйны статус [[пасёлак гарадскога тыпу|пасёлку гарадскога тыпу]] і зрабілася цэнтрам раёна [[Беластоцкая вобласць|Беластоцкай вобласці]]. У [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]] з [[26 чэрвеня]] [[1941]] да [[17 ліпеня]] [[1944]] Свіслач знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У [[лістапад]]зе [[1942]] нацысты расстралялі 1536 вязняў яўрэйскага гета. [[14 снежня]] [[2000]] Свіслач атрымала статус горада<ref>[http://bdg.by/news/news.htm?4018,1 Статус: Свислочь теперь город] // «[[Белорусская деловая газета|БДГ. Деловая газета]]», [[28 снежня]] [[2000]].</ref>.

<center><gallery caption="Горад на старых фатаздымках" widths=150 heights=150>
Выява:Śvisłač-gimnazija.jpg|Гімназія
Выява:Śvisłač-stancyja.jpg|Чыгуначная станцыя
Выява:Śvisłač-brama.jpg|Меская брама
Выява:Śvisłač. Сьвіслач (XX).jpg|Рынак
</gallery></center>


== Эканоміка ==
== Эканоміка ==

Версія ад 14:30, 15 снежня 2012

Горад
Свіслач
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
4,28 км²
Вышыня цэнтра
170 м
Насельніцтва
6 886 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1513
Паштовыя індэксы
231960, 231969
Аўтамабільны код
4
СААТА
4252501000
Афіцыйны сайт
Свіслач на карце Беларусі ±
Свіслач (горад) (Беларусь)
Свіслач (горад)
Свіслач (горад) (Гродзенская вобласць)
Свіслач (горад)

Сві́слач — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Свіслацкага раёна, каля вытокаў р. Свіслач (басейн Нёмана). У 90 км да поўдня ад г. Гродна, 3 км ад аднайменнай станцыі на лініі Ваўкавыск—Свіслач, аўтадарогамі звязаная з Гродна, Ваўкавыскам, Поразавам. Насельніцтва 7,4 тыс. чал. (2006).

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Свіслач змяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1256:

" Поиде Данило на Ятвязе с братом и сыном Львомъ и с Шварном младоу соушоу емоу и посла по Романа в Новъгородонъ и со Изяславом со Вислочьскимъ и со всего сторонеи приде Самовить со Мазовшаны и помочь о Болеслава со Соудимирцы и Краковляны
Іпацьеўскі летапіс
"

У ХIII ст. Свіслач зрабілася сталіцай удзельнага княства, якое неўзабаве далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. Пазней паселішча знаходзілася ва ўладанні вялікіх князёў, а з 1507 зрабілася цэнтрам Свіслацкага староства Ваўкавыскага павета. У 1523 Свіслач атрымала статус мястэчка. З 1563 яна знаходзілася ва ўладанні Яна Хадкевіча, які ў 1572 годзе змяняў Свіслач на Ляхавічы.

Файл:Śvisłač. Свіслач (1880).jpg
Будынак гімназіі, 1880

З сяр. XVI ст. Свіслач перайшла да Заслаўскіх, у 1581 — зноў да Хадкевічаў. У 1667 уладаром мястэчка зрабіўся прусак Крышпін-Кіршэнштэйн. У 1668 тут збудавалі Траецкі касцёл, пры якім дзейнічала парафіяльная школа. Таксама існавала грэка-каталіцкая царква Анёла-Ахоўніка[1].

У 1778 Свіслач перайшла ў валоданне Вінцэнта Тышкевіча, сенатара Вялікага Княства Літоўскага, жанатага на пляменніцы караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Новы гаспадар правёў рэканструкцыю мястэчка, уладкаваў у цэнтры рыначны пляц, заснаваў заапарк, тэатр з капэлай, парк. У 1793 Свіслач увайшла ў Гродзенскае ваяводства. У кан. XVIII ст. тут праводзіліся вялікія кірмашы.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Свіслач апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, потым Літоўскай губерні. З 1801 мястэчка зрабілася цэнтрам воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. У 1804 В. Тышкевіч заснаваў тут гімназію, якую ў 1851 пераўтварылі ў дваранскую вучэльню. Сярод яе навучэнцаў — Кастусь Каліноўскі, Восіп Кавалеўскі, Станіслаў Горскі, Юзэф Крашэўскі, Напалеон Орда, Рамуальд Траўгут. Станам на 1833 у мястэчку было 1 мураваны і 146 драўляных будынкаў.

У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання ваколіцы Свіслачы сталі месцам актыўных ваенных дзеянняў паміж паўстанцкімі аддзеламі і расійскімі карнымі войскамі. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 526 будынкаў (24 мураваныя і 502 драўляныя), 6 гарбарных, піваварнае і медаварнае прадпрыемствы, сельская лячэбніца.

У Першую сусветную вайну ў 19151918 Свіслач займалі нямецкія войскі. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны. За польскім часам тут дзейнічалі некалькі беларускіх нацыянальна-вызваленчых арганізацый.

У верасні 1939 Свіслач увайшла ў БССР, дзе ў студзені 1940 атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу і зрабілася цэнтрам раёна Беластоцкай вобласці. У Другую сусветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 Свіслач знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У лістападзе 1942 нацысты расстралялі 1536 вязняў яўрэйскага гета. 14 снежня 2000 Свіслач атрымала статус горада[2].

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, мэблевай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Свіслач».

Дэмаграфія

  • 1816 — 614 чал.
  • 2006 — 7,4 тыс. чал.

Культура

Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей. У 1990-я ў цэнтры горада пабудаваны касцёл святога Францыска Асізскага і святой Пяцідзесятніцы.

Выдатныя мясціны

  • будынак Свіслацкай гімназіі
  • Свіслацкі парк (18 ст.)
  • Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1884).
  • Помнікі:К. Каліноўскаму, Р. Траўгуту., І. В. Сталіну

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Літаратура

  1. Свіслач // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 559.
  2. Статус: Свислочь теперь город // «БДГ. Деловая газета», 28 снежня 2000.