Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: шаблон using AWB (7794)
EmausBot (размовы | уклад)
Радок 17: Радок 17:
[[Катэгорыя:Арганізацыі беларускай навукі]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі беларускай навукі]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў ЗША]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў ЗША]]

[[uk:Білоруський інститут науки і мистецтва у Нью-Йорку]]


{{Арганізацыі беларускай дыяспары}}
{{Арганізацыі беларускай дыяспары}}

[[be-x-old:Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (выдавецтва)]]
[[uk:Білоруський інститут науки і мистецтва у Нью-Йорку]]

Версія ад 16:17, 16 снежня 2012

Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (БІНіМ) у Нью-Ёрку (альтэрн.: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, англ.: Belarusan Institute of Arts and Sciences) — грамадская навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША.

Заснаваны 16 снежня 1951 г., зарэгістраваны 13 жніўня 1953 г. як арганізацыя са штаб-кватэрай у г. Нью-Ёрк з правам дзейнасці на ўсёй тэрыторыі ЗША. Мае філіялы ў Германіі (Мюнхен, з 1955) і Канадзе (Таронта, з 1967).

Друкаваны орган — навуковы штогоднік «Запісы». У 1954—1963 выдаваў літаратурна-мастацкі часопіс «Конадні», у 1953—1969 — інфармацыйны часопіс «Абежнік».

Інстытут падтрымлівае сувязі з многімі бібліятэкамі свету, асабліва з Публічнай бібліятэкай у Нью-Ёрку. З канца 1980-х інстытут наладжвае кантакты з арганізацыямі Беларусі.

У розны час інстытут узначальвалі У. Тамашчык, Я. Ліманоўскі, В. Тумаш, А. Адамовіч, з 1982 — В. Кіпель.

Сярод правадзейных членаў БІНіМа Леў Акіншэвіч.

Літаратура

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. – Мн., 1993. – С.433–434.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 2. – Мн., 1996. – С.444–445.