Аляксей Кузьміч Гардзіцкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
др →‎Літаратура: катэгорыі using AWB
Радок 16: Радок 16:
{{DEFAULTSORT:Гардзіцкі Аляксей}}
{{DEFAULTSORT:Гардзіцкі Аляксей}}
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]
[[Катэгорыя:Асобы]]


[[be-x-old:Аляксей Гардзіцкі]]
[[be-x-old:Аляксей Гардзіцкі]]

Версія ад 20:08, 22 снежня 2012

Аляксей Кузьміч ГАРДЗІЦКІ (5 мая 1934, в. Пугачова Брэсцкага раёна Брэсцкай вобл.[1] — 24 жніўня 1999[2]) — беларускі літаратуразнавец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1956). Працаваў завучам Мікашэвіцкага дзіцячага дома, сакратаром райкама камсамола, журналістам на Брэстчыне. У 19591962 г. — аспірант, у 19621966 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР. Працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па друку. Член СП СССР (1970). З 1972 — літкансультант СП БССР. Член КПСС.[3][4]

З рэцэнзіямі і артыкуламі на літаратурныя тэмы пачаў выступаць у 1959 (брэсцкая абласная газета «Заря»). Аўтар кніг дыялогаў, інтэрв'ю, гутарак пра літаратуру «Дыялогі» (1968), «Сустрэчы» (1972), «Зразумець як сваё» (1977), «Вачыма сяброў» (1977), «Сябрына» (1986), «Гутаркі» (1988). Напісаў літаратуразнаўчую працу «Пра майстэрства дэталі» (1969) і брашуру «Творчасць Івана Шамякіна» (1971). Выступаў і як аўтар празаічных мініяцюр і літаратурных эцюдаў. Складальнік зборніка «Беларускія савецкія паэты» (на грузінскай мове, Тбілісі, 1978), біябібліяграфічных даведнікаў «Пісьменнікі савецкай Беларусі» (1981) і «Беларускія пісьменнікі: 1917—1990» (1994).[3]

Зноскі

  1. З 1979 у гарадскіх межах Брэста.
  2. Ад нас адышлі…
  3. а б Гардзіцкі…
  4. Пісьменнікі Савецкай Беларусі…

Літаратура