Уладзімір Сямёнавіч Каліноўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up using AWB (7794)
др →‎Крыніцы: катэгорыі using AWB
Радок 15: Радок 15:


{{DEFAULTSORT:Каліноўскі Уладзімір Сямёнавіч}}
{{DEFAULTSORT:Каліноўскі Уладзімір Сямёнавіч}}
[[Катэгорыя:Асобы]]


[[be-x-old:Уладзімер Каліноўскі]]
[[be-x-old:Уладзімер Каліноўскі]]

Версія ад 20:33, 22 снежня 2012

Уладзімір Сямёнавіч КАЛІНОЎСКІ (18 чэрвеня 1889, Ваўкавыск1940[удакладніць], Старабельск[удакладніць] Варашылаўградскай вобл. (цяпер Луганская вобл., Украіна)), беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык.

Скончыў Гродзенскую гімназію (1910), юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1914). Праслухаў поўны курс Археалагічнага інстытута і Усходняй акадэміі ў Петраградзе. Працаваў у Пецярбургскім судовым ведамстве. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Народным камісарыяце харчавання. У ліпені 1921 як рэпатрыянт выехаў у Заходняй Беларусь. У лістападзе 1922 абраны ў польскі сейм, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. У чэрвені 1923 польскім судом пазбаўлены дэпутацкага мандата і польскага грамадзянства. Арыштаваны ў ліпені 1923, высланы з Польшчы. Са снежня 1923 у Мінску. У лютым 1924 — ліпені 1925 кіраўнік справамі і юрысконсульт Беларускага сельскагаспадарчага інстытута. У 1925—1927 на розных пасадах у ЦВК БССР. З 1.10.1927 да 1.9.1929 дацэнт кафедры гісторыі польскай культуры педагагічнага факультэта БДУ. Супрацоўнічаў у часопісамі "Полымя", "Савецкае будаўніцтва", газетамі "Савецкая Беларусь", "Звязда". Далейшы лёс невядомы.

Творы

  • Зямельная палітыка ў Польшчы // Полымя. 1925, № 5;
  • Палітычныя партыі і аб’яднанні ў сучаснай Польшчы // Тамсама. 1926, № 2, 4—5;
  • Краткий обзор экономического и финансового положения Польши // Савецкае будаўніцтва. 1926, № 1;
  • Торговые договоры Польши // Тамсама. 1926, № 4.

Шаблон:Літ

Крыніцы

  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.