Маўі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29: Радок 29:
Акрамя распаўсюджанага міфа аб затрыманні Сонца, маарыйскія легенды паведамляюць, што Маўі выцягнуў з мора [[Паўночны востраў, Новая Зеландыя|Паўночны востраў]], ператварыў сваю лодку ў [[Паўднёвы востраў]], здабыў сакрэт агня. Аднак яго спроба здабыць неўміручасць для людзей праз згвалтаванне старой багіні, улонне якой з'яўляецца пераходам у замагільны свет, скончылася няўдачай.
Акрамя распаўсюджанага міфа аб затрыманні Сонца, маарыйскія легенды паведамляюць, што Маўі выцягнуў з мора [[Паўночны востраў, Новая Зеландыя|Паўночны востраў]], ператварыў сваю лодку ў [[Паўднёвы востраў]], здабыў сакрэт агня. Аднак яго спроба здабыць неўміручасць для людзей праз згвалтаванне старой багіні, улонне якой з'яўляецца пераходам у замагільны свет, скончылася няўдачай.


[[Танганцы]] таксама лічылі Маўі лаўцом [[Тонга|астравоў Тонга]], здабытчыкам агня і нават трымальнікам [[Планета Зямля|Зямлі]].
[[Танганцы]] таксама лічылі Маўі лаўцом [[Тонга|астравоў Тонга]], здабытчыкам агню і нават трымальнікам [[Планета Зямля|Зямлі]].


Паданні аб Маўі былі распаўсюджаны і ў іншых кутах [[Палінезія|Палінезіі]].
Паданні аб Маўі былі распаўсюджаны і ў іншых кутах [[Палінезія|Палінезіі]].

Версія ад 04:24, 23 снежня 2012

Маўі
Малюнак 1927 г.
Малюнак 1927 г.
бог-дэміург
Міфалогія Палінезійская
Пол мужчынскі пол
Бацька Акалана
Маці Хіна
Жонка Хіна
Дзеці Нанамаоа
У іншых культурах Цііціі

Ма́ўі (гавай. Māui) - культурны герой і малодшы бог-дэміург у міфалогіі палінезійцаў.

Гавайская міфалогія

У гавайскай міфалогіі Маўі звычайна выступаў у якасці первапродка, быў мужам і сынам розных увасабленняў багіні Хіны. Згодна аднаму паданню, ён спрычыніўся да стварэння Гавайскіх астравоў. Аднойчы Маўі выйшаў у мора з братамі для лову рыбы. Аднак ён зачапіў сваім круком Манаіякалані марское дно. Браты вырашылі, што Маўі злавіў вялізарную рыбіну і пачалі яму дапамагаць цягнуць. Хутка на паверхні з'явіўся востраў, а за ім - іншы. Так узнік ланцуг Гаваеў.

У другім папулярным паданні, Маўі вырашыў затрымаць Сонца, каб зрабіць дні даўжэйшымі, бо яго маці Хіна не магла высушыць вопратку. Ён зрабіў моцную вяроўку з валасоў сястры, падняўся на гору і зачапіў Сонца. Тое пагаджаецца свяціць даўжэй.

Лічыцца, што назвы вострава Маўі і сузор'я (у еўрапейскай традыцыі - сузор'е Скарпіён) ідуць ад яго імя.

Іншыя палінезійскія паданні

Таіцяне лічылі Маўі прарокам, магчыма нават жрацом. Ён навучыў людзей здабываць агонь, вырасціў першыя какосаваыя пальмы, аднойчы схапіў Сонца за промні і таксама затрымаў яго ў небе.

Маары сцвярджалі, што неданошанага Маўі яго маці кінула ў ваду. Аднак яго жыццё захавалі марскія духі. Пазней, ўжо дарослы, ён вярнуўся да яе і сваіх братоў. Дзякуючы ўменню ператварацца ў птушак і звяроў Маўі быў прызнаны першым у сям'і.

Акрамя распаўсюджанага міфа аб затрыманні Сонца, маарыйскія легенды паведамляюць, што Маўі выцягнуў з мора Паўночны востраў, ператварыў сваю лодку ў Паўднёвы востраў, здабыў сакрэт агня. Аднак яго спроба здабыць неўміручасць для людзей праз згвалтаванне старой багіні, улонне якой з'яўляецца пераходам у замагільны свет, скончылася няўдачай.

Танганцы таксама лічылі Маўі лаўцом астравоў Тонга, здабытчыкам агню і нават трымальнікам Зямлі.

Паданні аб Маўі былі распаўсюджаны і ў іншых кутах Палінезіі.

Спасылкі