Біялагічны від: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др r2.7.3) (робат дадаў: gn:Juehegua змяніў: az:Bioloji növ
Радок 25: Радок 25:
[[ar:نوع (تصنيف)]]
[[ar:نوع (تصنيف)]]
[[ast:Especie]]
[[ast:Especie]]
[[az:Növ]]
[[az:Bioloji növ]]
[[ba:Төр]]
[[ba:Төр]]
[[be-x-old:Від (біялёгія)]]
[[be-x-old:Від (біялёгія)]]
Радок 50: Радок 50:
[[ga:Speiceas]]
[[ga:Speiceas]]
[[gl:Especie]]
[[gl:Especie]]
[[gn:Juehegua]]
[[he:מין (טקסונומיה)]]
[[he:מין (טקסונומיה)]]
[[hi:जाति (जीवविज्ञान)]]
[[hi:जाति (जीवविज्ञान)]]

Версія ад 12:47, 25 снежня 2012

Від (у біялогіі) — галоўная адзінка класіфікацыі ў сістэматыцы раслін і сістэматыцы жывёл; сукупнасць пакаленняў, якія паходзяць ад агульнага продка і адасоблены ад астатняга свету жывых істот; самаўзнаўляльная адзінка прыроды.

Звычайна пад відам разумеюць сукупнасць папуляцый асобін, здольных да скрыжавання з утварэннем пладавітага патомства, якія насяляюць пэўны арэал, маюць агульныя морфафізіялагічныя прыкметы (колькасць, здольнасць да ўзнаўлення, дыскрэтнасць, устойлівасць, цэласнасць) і тып узаемаадносін з абіятычным і біятычным асяроддзем; адасоблены ад іншых груп асобін нескрыжавальнасцю ў прыродных умовах. Паводле розных адзнак, у т.л. экалагічных і эвалюцыйных, адрозніваюць віды зніклыя, рэліктавыя, дамінантныя, эндэмічныя, шкодныя, сінантропныя і інш.

Паняцце віду ўвёў англійскі батанік Дж. Рэй (1704). Шведскі прыродазнавец К. Ліней паказаў універсальнасць і значэнне віду ў якасці структурнай адзінкі жывой прыроды і ўвёў для яго абазначэння двайную лацінскую назву (бінарную наменклатуру). Асновы сучаснага разумення віду і відаўтварэння заклаў Ч. Дарвін. У канцы 19 ст. уведзена дадатковае паняце падвіду, у сяр. 20 ст. з'явіліся назвы больш дробных, элементарных відаў — жарданон[1], больш вялікіх (шырокіх) — лінеон[2].

Для азначэння віду карыстаюцца лінееўскай двайной наменклатурай, з абавязковым паказаннем прозвішча аўтара, які выдзяліў від, з-за наяўнасці выпадкаў, калі такі самы від выдзяляўся і апісваўся рознымі аўтарамі пад рознымі назвамі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ад імя французскага батаніка А. Жардана.
  2. Ад імя шведскага натураліста К. Лінея.