Начніца Натэрэра: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: et:Nattereri lendlane
др r2.7.3) (робат дадаў: vi:Myotis nattereri
Радок 64: Радок 64:
[[sv:Fransfladdermus]]
[[sv:Fransfladdermus]]
[[uk:Нічниця війчаста]]
[[uk:Нічниця війчаста]]
[[vi:Myotis nattereri]]
[[zh:纳氏鼠耳蝠]]
[[zh:纳氏鼠耳蝠]]

Версія ад 18:31, 27 снежня 2012

Начніца Натэрэра

Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Падтып: Хрыбетныя
Клас: Млекакормячыя
Падклас: Звяры
Атрад: Рукакрылыя
Падатрад: Кажаны
Сямейства: Гладканосыя лятучыя мышы
Род: Начніцы
Від: Начніца Натэрэра
Навуковая назва
Myotis nattereri Kuhl., 1818
Арэал

ITIS  632037
NCBI  109481

Начніца Натэрэра або раснічастая (Myotis nattereri) — млекакормячае сямейства гладканосых (звычайных) лятучых мышэй.

Даўжыня цела да 4,6, перадплечча да 4,1 см. Афарбоўка спіны карычнявата-бурая, брушка — брудна-белаватая. Перапонка крыла прымацавана да асновы знешняга пальца ступні. Характэрна наяўнасць на міжбедранай перапонцы (паміж канцамі шпор і канцом хваста) добра прыкметных раснічак.

Пашырэнне: Заходняя (ад Міжземнага мора на поўнач да Ірландыі, Шатландыі і поўдня Швецыі) і Усходняя Еўропа, Каўказ і Закаўказзе, Паўднёва-Усходняя Сібір. Аселы від. Даволі буйныя скапленні гэтай начніцы вядомы ў пячорах Прыбалтыкі (Латвія, Эстонія) і ў наваколлі Санкт-Пецярбурга. На Беларусі адзначана толькі ў Белавежскай пушчы. Месцы пражывання — мяшаныя лясы з дуплаватымі дрэвамі. Селіцца таксама ў нішах за драўлянай аблямоўкай будынкаў.

У другой палове красавіка займае летнія сховішчы: дуплы старых дрэў, гарышчы і нішы пад налічнікамі і аканіцамі. На паляванне вылятае пасля заходу сонца. Ловіць двукрылых, вяснянак, шыцікаў, дробных лускакрылых і жорсткакрылых над паверхняй вадаёмаў, у кронах дрэў. У чэрвені самка прыносіць 1 дзіцяня. На час цяжарнасці і гадавання маладых утварае невялікія (да 20 асобін) калоніі. У кастрычніку займае зімовыя сховішчы: склепы, сховішчы для гародніны, пячоры, штольні.

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT) 

Літаратура

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5