Розніца паміж версіямі "Астафій Багданавіч Валовіч"

Jump to navigation Jump to search
няма тлумачэння праўкі
др (вырашэнне неадназначнасцяў using AWB (7794))
| арыгінальнае імя =
| партрэт = Astafiej Vałovič. Астафей Валовіч.jpg
| шырыня партрэта = 200px
| подпіс = Астафій Валовіч
| герб = POL COA Bogoria.svg
| шырыня герба = 100px
| подпіс герба = [[Герб «Багорыя»]]
 
 
| тытул_2 = [[Падканцлер вялікі літоўскі]]
| парадак_2 = 1
| парадак-жан_2 =
| пад імем_2 =
| перыядканец_2 =
| перыяд праўлення_2 = [[1566]] — [[1579]]
| папярэднік_2 = ''пасада створана''
| пераемнік_2 = [[Крыштоф Радзівіл Пярун]]
 
| адрачэнне_5 =
 
| дата нараджэння = каля [[1520]]
| месца нараджэння =
| дата смерці = 20.11.1587
| аўтограф =
| Commons =
| Rodovid = 681611
}}'''Астафій (Яўстафій) Багданавіч ВАЛОВІЧ''' (~каля [[1520]], Гарадзенскі пав. — кан. [[1587]]/пач. [[1588]]) — [[ВКЛ|вялікалітоўскі]] дзяржаўны і грамадскі дзеяч, мецэнат-асветнік. Займаў высокія дзяржаўныя пасады — ад вялікага пісара (1552), маршалка дворнага (1552), земскага падскарбія (1561) да падканцлера (1566), канцлера (1579—1584), [[Кашталяны троцкія|троцкага кашталяна]] (1569), [[Кашталяны віленскія|віленскага кашталяна]] (1579) і віленскага ваяводы (1584). [[Дзяржаўца, ВКЛ|Дзяржаўца]] медніцкі, староста магілёўскі, езярышчанскі, брэсцкі, кобрынскі, рэчыцкі, падстароста брэсцкі.
 
Паходзіў з баярскага роду [[Род Валовічаў|Валовічаў]]. Атрымаў хатнюю адукацыю, магчыма, вучыўся ў адным з нямецкіх пратэстанцкіх універсітэтаў<ref>Саверчанка І. Астафей Валовіч…</ref>, ёсць звесткі, што А. Валовіч скончыў Падуанскі ўніверсітэт. У 1540-я служыў сакратаром віленскага ваяводы [[Ян Юр'евіч Глябовіч|Я. Ю. Глябовіча]]. У 1540-я ажаніўся з Фядорай Паўлаўнай Сапяжанкай, з якою меў дачку Рэгіну. Пасада маршалка дворнага (1552) дала права ўвайсці ў склад [[Паны-рада|паноў-рады]].
У 1558 г. разам з ваяв. віленскім [[Мікалай Радзівіл Чорны|Мікалаем Радзівілам Чорным]], А. Валовіч вёў перамовы з маскоўскім паслом Алфёравым, пра мір паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай, саюз супраць Крымскага ханства і Турцыі. Пасля пачатку [[Лівонская вайна|Лівонскай вайны]], калі ў 1560 г. паўстала пытанне пра шлюб Івана IV з адной з сясцёр Жыгімонта Аўгуста, А. Валовіч адзін з тых, хто выказаўся «за», праўда абумовіўшы шлюб «вечным мірам» і захаваннем [[Інфлянты|Інфлянтаў]] за ВКЛ.
 
Побач з Мікалаем Радзівілам Чорным і [[Рыгор Хадкевіч|Рыгорам Хадкевічам]], А. Валовіч адзін з лідараў апазіцыі [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]]. Разам з віленскім ваяводам і канцлерам [[Мікалай Радзівіл Руды|Мікалаем Радзівілам Рудым]], жамойцкім старостай [[Ян Геранімавіч Хадкевіч|Янам Хадкевічам]], падскарбіем [[Мікалай Ян Нарушэвіч|Мікалаем Нарушэвічам]], прапанаваў г.зв. «Праект уніі» з 15 артыкулаў, які гарантаваў Княству адносную незалежнасць, аднак праект не быў прыняты. Разам з іншымі магнатамі — праціўнікамі аб'яднання ВКЛ з Каронаю — пакінуў Люблінскі сойм, паслаў на [[Падляшша]] і [[Валынь]] адозвы з заклікам змагацца супраць уніі.
 
Прымаў актыўны ўдзел у [[Валочная памера|аграрных рэформах 1550-1560-х гадоў]], за гэтыя службы ад [[Бона Сфорца|Боны Сфорцы]] А. Валовіч атрымаў Усвяцкае і Езярышчанскае староствы. Разам з юрыстамі [[Аўгусцін Ратундус|Аўгусцінам Ратундусам]] і [[Пётр Раізій|Пятром Раізіям]] А. Валовіч рыхтаваў [[Статут 1566|2-е выданне Статута ВКЛ]], які быў зацверджаны 1.3.1566 на Віленскім сойме. Паводле прапановы А. Валовіча ў Статут быў уключаны артыкул, паводле якога «загранічнікам» забаранялася набываць землі і займаць урады ў ВКЛ. Удзельнік Варшаўскай канфедэрацыі (1573).
 
Разам з [[Ян ГеранімГеранімавіч Хадкевіч|Янам ГеранімамГеранімавічам Хадкевічам]] выступіў супраць кандыдатуры [[С. Баторый|Стэфана Баторыя]] на каралеўскі сталец, быў прыхільнікам абрання аўстрыйскага эрцгерцага [[Эрнст Габсбург|Эрнста]], але пасля абрання С. Баторыя перайшоў на яго бок. Прымаў актыўны ўдзел у Лівонскай вайне, у т.л. у [[Аблога Полацка, 1579|вызваленні Полацка]] (1579) і [[Аблога Вялікіх Лук, 1580|ўзяцці Вялікіх Лук]] (1580).
 
Паводле веравызнання [[кальвінізм|кальвініст]], разам з Мікалаем Радзівілам Чорным, Мікалаем Радзівілам Рудым, [[Ян Кішка|Янам Кішкам]] быў апекуном [[рэфармацыя|рэфармацыйнага]] руху ў ВКЛ. У канцы жыцця прыхільна ставіўся да [[антытрынітарызм]]у. Падтрымліваў гуманістаў [[В. Цяпінскі|В. Цяпінскага]], [[Якуб з Калінаўкі|Якуба з Калінаўкі]] і [[С. Будны|С. Буднага]]. На сродкі А. Валовіча ў 1559 г. быў перакладзены твор швейцарскага тэолага-кальвініста [[Генрых Булінгер|Генрыха Булінгера]] «Пра праўдзівае прыняцце цела і крыві Ісуса Хрыста», з Г. Булінгерам перапісваўся С. Будны. Сам С. Будны прысвяціў А. Валовічу кнігу «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» ([[Нясвіж]], [[1562]]).
{{Падканцлеры літоўскія}}
{{Надворныя маршалкі літоўскія}}
{{ВялікіяПадскарбіі падскарбіівялікія літоўскія}}
 
{{DEFAULTSORT:Валовіч Астафі Багданавіч}}
[[Катэгорыя:Род Валовічаў|Астафій]]
[[Катэгорыя:Падстаросты брэсцкіяберасцейскія]]
[[Катэгорыя:Маршалкі дворныянадворныя літоўскія]]
[[Катэгорыя:Старосты магілёўскія]]
[[Катэгорыя:Старосты азярышчанскія]]
[[Катэгорыя:Старосты кобрынскія]]
[[Катэгорыя:Старосты рэчыцкія]]
[[Катэгорыя:ПадскарбііВялікія земскіяпадскарбіі літоўскія]]
[[Катэгорыя:Падканцлеры літоўскія]]
[[Катэгорыя:Вялікія канцлеры літоўскія]]
Ананімны ўдзельнік

Навігацыя