Рыта Леві-Мантальчыні: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Makecat-bot (размовы | уклад) др r2.7.3) (робат дадаў: cy:Rita Levi-Montalcini |
др r2.7.3) (робат дадаў: el:Ρίτα Λέβι Μονταλτσίνι |
||
Радок 82: | Радок 82: | ||
[[da:Rita Levi-Montalcini]] |
[[da:Rita Levi-Montalcini]] |
||
[[de:Rita Levi-Montalcini]] |
[[de:Rita Levi-Montalcini]] |
||
[[el:Ρίτα Λέβι Μονταλτσίνι]] |
|||
[[en:Rita Levi-Montalcini]] |
[[en:Rita Levi-Montalcini]] |
||
[[eo:Rita Levi-Montalcini]] |
[[eo:Rita Levi-Montalcini]] |
Версія ад 19:46, 3 студзеня 2013
Рыта Леві-Мантальчыні (італ.: Rita Levi-Montalcini; 22 красавіка 1909, Турын, Італія — 30 снежня 2012, Рым, Італія) — італьянскі нейрабіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1986), якую яна атрымала разам з Стэнлі Коэнам за адкрыццё фактараў росту, у прыватнасці, NGF. Пажыццёвы сенатар Італьянскай Рэспублікі.
Біяграфія
Рыта Леві-Мантальчыні нарадзілася ў Турыне, была чацвёртым дзіцем (разам з яе сястрой-блізнюком Паолай) у габрэйскай сефардскай сям'і. Яе бацька, Адама Леві, быў інжынерам-электрыкам і матэматыкам; маці, Адэля Мантальчыні, мастачкай. Пасля заканчэння медыцынскай школы ў 1936 годзе, Леві-Мантальчыні стала асістэнтам фізіёлага Джузэпэ Леві (італ.: Giuseppe Levi, 1872-1965), але неўзабаве пасля ўвядзення ўрадам Мусаліні новых антысеміцкіх законаў, якія забаранялі габрэям акадэмічныя і прафесійныя кар'еры, яна была адхілена ад працы. У 1943 годзе Леві-Мантальчыні з сям'ёй беглі ў Фларэнцыю і вярнуліся ў Турын толькі пасля заканчэння ваенных дзеянняў.
Скончыла Турынскі ўніверсітэт (1936). З 1947 года ў Вашынгтонскім універсітэце (у 1969-1977 прафесар), адначасова з 1969 года ў лабараторыі клетачнай біялогіі ў Італьянскім нацыянальным даследчым савеце ў Рыме (да 1979 года дырэктар).
З'яўляецца аўтарам навуковых прац па вывучэнні механізмаў рэгуляцыі росту клетак і органаў. Адкрыла фактар росту нервнай тканкі.
Член Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Італьянскай Нацыянальнай АН.
Узнагароды
- Вялікі крыж ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (8 студзеня 1987 года)[6]
- Камандор ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (2 чэрвеня 1986 года)[7]
- Залаты медаль за заслугі ў галіне навукі і культуры (6 чэрвеня 2001 года)[8]
- Залаты медаль за заслугі ў галіне школьнай адукацыі, культуры і мастацтва (31 кастрычніка 1986 года)[9]
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін - Малаіта / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - 560 с.: іл.
Зноскі
- ↑ Нацыянальная акадэмія навук ЗША — 1863. Праверана 25 лютага 2018.
- ↑ Папская акадэмія навук — 1936.
- ↑ Сусветная акадэмія навук — 1983.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Levi-Montalcini_Rita
- ↑ www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Cavaliere di Gran Croce Ordine al Merito della Repubblica Italiana Dott.ssa Rita Levi (італ.)
- ↑ Commendatore Ordine al Merito della Repubblica Italiana Dott.ssa Rita Levi (італ.)
- ↑ Medaglia d'oro ai benemeriti della scienza e cultura Prof. Rita Levi Montalcini (італ.)
- ↑ Medaglia d'oro ai benemeriti della scuola della cultura e dell'arte Dott.ssa Rita Levi Montalcini (італ.)
Спасылкі
- Аўтабіяграфія Рыты Леві-Мантальчыні на Нобелеўскім сайце (англ.)
- Рыта Леві-Мантальчыні - артыкул з Электроннай габрэйскай энцыклапедыі (руск.)
- Італьянская габрэйка- Нобелеўскі лаўрэат адзначае стогадовы юбілей. jewish.ru (руск.)
- Нарадзіліся 22 красавіка
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Памерлі 30 снежня
- Памерлі ў 2012 годзе
- Асобы
- Памерлі ў Рыме
- Пахаваныя на Турынскіх манументальных могілках
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Папскай акадэміі навук
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Камандоры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Турыне
- Камандоры ордэна "За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай"
- Пажыццёвыя сенатары Італіі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалем навукі ЗША
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства