Старажытная гісторыя Беларусі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: прыладаў → прылад, на Украіне → ва Украіне, ]] - → ]] — using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Гісторыя Беларусі}}
'''Старажытная гісторыя Беларусі''' — перыяд у [[Гісторыя Беларусі|гісторыі Беларусі]] ад з'яўлення людзей да ўтварэння першых дзяржаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі — прыкладна да [[IX стагоддзе|IX стагоддзя]].
'''Старажытная гісторыя Беларусі''' — перыяд у [[Гісторыя Беларусі|гісторыі Беларусі]] ад з'яўлення людзей да ўтварэння першых дзяржаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі — прыкладна да [[IX стагоддзе|IX стагоддзя]].



Версія ад 16:14, 4 студзеня 2013

Старажытная гісторыя Беларусі — перыяд у гісторыі Беларусі ад з'яўлення людзей да ўтварэння першых дзяржаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі — прыкладна да IX стагоддзя.

З'яўленне чалавека. Палеаліт

Засяленне тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалося каля 100—35 тыс. гадоў таму. Лічыцца, што першымі насельнікамі на тэрыторыі Беларусі былі неандэртальцы, якія апынуліся тут у час кароткіх пацяпленняў у перыяд так званага Рыжскага абледзянення, ці яшчэ перад ім. На тэрыторыі Беларусі пакуль што не было знойдзена аніводнага шкілету людзей гэтага перыяду. Найбольш старажытныя прылады працы сярэдняга палеаліту, або мусцье, знойдзены каля вёсак Свяцілавічы, Падлужжа (Гомельская вобласць), Абідавічы (Магілёўская вобласць).

Найстаражытнейшыя рэшткі дзейнасці людзей былі знойдзены на стаянках Юравічы і Бердыж, якія датуюцца прыкладна 26 - 24 тысяч гадоў таму. Нарэшце, гэтыя даты дазваляюць у любым выпадку аднесці з'яўленне першага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі да верхняга палеаліта, якое магло жыць тут толькі пасля адступлення ці зыходу ледавіка. Колькасць насельніцтва ў верхнім палеаліце не перавышала некалькіх сотняў[1]. Тэрыторыю Беларусі насялялі маманты, на якіх першыя людзі паспяхова палявалі — напрыклад, у Бердыжы былі знойдзены косткі, якія належалі прыкладна 50 асоб мамантаў. У Юравічах былі знойдзены першыя рэшткі матэрыяльнай культуры — пласцінка з біўня маманта з простай арнаментацыяй. Каля 16 тысяч гадоў таму адбылося новае моцнае пахаладанне, і сучасная тэрыторыя Беларусі была зноў пакінутая.

Мезаліт

Апошні ледавік зышоў прыблізна 13-8 тыс. гадоў таму, пасля чаго на тэрыторыі Беларусі пачаўся мезаліт (IX - V тысячагод. да н.э.). Па меры таяння і адступлення ледавіка клімат рабіўся ўсё больш цёплым, тэрыторыя паступова пакрывалася лесам. Пераходзячы з месца на месца, чалавек паступова рухаўся на поўнач. Першае сталае (аўтахтоннае) насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ўтварылася ў VIII - VII тысячагод. да н.э. Быў вынайдзены лук і стрэлы з крамянёвымі наканечнікамі, які змяніў характар палявання. У эпоху мезаліту на тэрыторыі Беларусі, чалавек прыручыў першую жывёлу - сабаку. Пачалося інтэнсіўнае асваенне новых тэрыторый. На Беларусі вядома 120 мезалітычных стаянак трох асноўных археалагічных культур (грэнскай, свідэрскай і сожскай), а агульная колькасць насельніцтва складала каля 4,5 - 6 тыс. чалавек.

Неаліт

У эпоху неаліту (4-3 тыс. гадоў да н.э.) клімат стаў яшчэ цяплейшым. Прысвойваючая гаспадарка дасягнула свайго росквіту. На Беларусі да неаліту адносяцца плямёны нёманскай, днепра-данецкай, нарвенскай і верхнедняпроўскай культур. Вывучэнне могілак днепра-данецкай культуры на Украіне даказалі, што прадстаўнікі гэтай культуры належалі да паўночных еўрапеоідаў ці позніх краманьёнцаў. Асноўным заняткам неалітчных плямёнаў было рыбалоўства, усе астатнія заняткі не былі так распаўсюджаныя. Гэта з'яўляецца галоўнай асаблівасцю неаліта на тэрыторыі сучаснай Беларусі, таму што звычайна падчас неаліта праходзіла неалітычная рэвалюцыя і пераход ад прысвойваючай да вытворчай гаспадаркі.

Істотная рыса неаліту - з'яўленне керамічнай вытворчасці. З гліны выраблялі посуд. Яго ляпілі і абпальвалі на вогнішчы. Пасудзіны ўпрыгожваліся арнамньетаам, які, відаць, меў рэлігійны сэнс. Удасканальваліся спосабы апрацоўкі каменя, пашыралася шліхтаванне сякер, долатаў, цёслаў, матык. Людзі пачалі пераходзіць да здабычы крэменю шахтным спосабам. Старажытныя ўшахты былі выяўлены каля в.Краснага Сяла (Ваўкавыскі раён).

Бронзавы век

Каля 2000 гадоў да н.э. пачаўся бронзавы век, спачатку на поўдні сучаснай Беларусі. Бронза выкарыстоўвалася не так часта як камень, таму што матэрыялаў для стварэння бронзавых прылад працы - медзі і волава — тут не было. Але ж медныя і бронзавыя рэчы знаходзяць на тэрыторыі Беларусі, што сведчыць аб гандлёвых сувязях тагачаснага насельніцтва. Асноўныя культуры гэтага часу - сярэднедняпроўская, вісла-нёманская, тшцінецкая. Паступова Беларусь засялялі індаеўрапейцы, з прыходам якіх пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі (асноўным заняткам індаеўрапейцаў была жывёлагадоўля). З канца бронзавага веку большасць тэрыторыі сучаснай Беларусі была заселеная балтамі (гл. Культура штрыхаванай керамікі).

Жалезны век

Жалезны век на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачаўся ў 8-7 ст. да н.э. У адрозненне ад медзі, на тэрыторыі Беларусі сустракаюцца радовішчы жалеза (у выглядзе так званых "балотных руд" або "лугавых руд"). Мясцовыя майстры пачалі вырабляць жалезныя прылады працы. З дапамогай жалезных тапароў чалавек паступова засвоіў новы метад земляробства - падсечна-агнявы (лядны). Дрэвы зрубалі, спальвалі і попелам угнойвалі глебу. У яе высявалі зерне і баранавалі "сукаваткай", якую рабілі з верхавіны дрэва. Некалькі гадоў атрымлівалі добрае збожжа. Калі ўраджай рэзка зніжаўся, пераходзілі на новую дзялянку. Вырошчвалі проса, пшаніцу, бабы.

Зноскі

  1. Загорульский Э.М. Начало формирования населения Белоруссии (дославянский период). — Мн., 1996

Знешнія спасылкі