Беларусы ў Аргенціне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 33: Радок 33:
{{Арганізацыі беларускай дыяспары}}
{{Арганізацыі беларускай дыяспары}}


[[Катэгорыя:Беларуская дыяспара|Аргенціна]]
[[Катэгорыя:Беларуская эміграцыя|Аргенціна]]
[[Катэгорыя:Аргенціна]]
[[Катэгорыя:Аргенціна]]



Версія ад 16:38, 6 студзеня 2013

Шаблон:Накід

Беларусы ў Аргенціне — частка беларускай дыяспары, якая сфарміравалася пераважна ў 20 стагоддзі.

Іміграцыя з Беларусі да Першай Сусветнай вайны

Эміграцыя з Беларусі ў Аргенціну да Першай Сусветнай вайны застаецца збольшага не вывучанай і не задакументаванай.

Ёсць меркаванні, што першыя імігранты з Беларусі трапілі ў Аргенціну пасля 1812 года - гэта былі жаўнеры Літоўскага легіёна генералаў Кнішэвіча і Рынкевіча, які ваяваў на баку Напалеона і пасля вайны ў значнай сваёй частцы эміграваў у Францыю, адкуль потым невядомая колькасць трапіла ў Аргенціну.[1]

Прыводзіцца лічба ў 5621 эмігрантаў з Меншчыны, якія прыбылі ў Аргенціну ў 1907 г., але дакладныя першакрыніцы гэтай інфармацыі невядомыя[1].

Іміграцыя ў міжваенны перыяд

Лепей задакументаваная іміграцыя ў Аргенціну з Заходняй Беларусі ў міжваенныя часы. Пераважна іміграцыя складалася з мужчынаў, якія прыязджалі на заробкі. Дакладная колькасць імігрантаў з Беларусі невядомая, паводле экспертных ацэнак, лік ідзе на дзясяткі тысяч[2]

У 1934 годзе ў Буэнас-Айрэсе стварылася першая арганізацыя беларускай дыяспары - Беларускае культурна-прасветнае таварыства. У 1937 годзе ўтварылася таварыства "Культура", у 1938 годзе - Беларускае культурнае таварыства "Белавеж". У маі 1939 года таварыствы сфарміравалі Федэрацыю беларускіх таварыстваў у Аргенціне.[1]

У 30-я - 40-я гады існавала Бібліятэка імя Івана Луцкевіча, тэатральны гурток, выдаваліся беларускія календары, насценныя газеты на беларускай і рускай мовах.[1]

Пасля Другой Сусветнай вайны

Пасля вайны шэрагі беларускай дыяспары ў Аргенціне папоўніліся за кошт новых уцекачоў з Беларусі.

У пачатку 50-х у Аргенціне існавала арганізацыя беларускіх ветэранаў Другой Сусветнай вайны - Згуртаванне беларускіх камбатантаў у Аргенціне. Старшынёй арганізацыі ў 1951 г. быў Уладзімір Другавец[3].

Рэпатрыяцыя

У другой палове 50-х гадоў і ў 60-х гг. назіралася хваля вяртання беларусаў у БССР пад уплывам агітацыі з боку савецкага пасольства. Дыяспара з 40-х гадоў знаходзілася пад моцным расійска-савецкім уплывам і таму была ўспрымальная да агітацыі на карысць вяртання ў Беларусь.

Сучаснасць

У 2010 годзе ў горадзе Лаваёль адкрыўся Цэнтр беларускай культуры імя Кастуся Каліноўскага[4]. У асноўным беларуская дыяспара актыўна гуртуецца ў рамках агульных расійска-беларуска-ўкраінскіх аб'яднанняў.[5]

Зноскі

  1. а б в г Эміль Цяўлоўскі, "Беларусы ў Аргентыне" - Запісы. Беларускі інстытут навукі і мастацтва, №32 New York - Miensk, 2009
  2. http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=123916
  3. Юрый Грыбоўскі. Беларускі камбатанцкі рух на Захадзе пасля Другой Сусветнай вайны - Запісы. Беларускі інстытут навукі і мастацтва, №32 New York - Miensk, 2009
  4. http://www.belarus.kz/aktueller/all/853/348
  5. http://argentina.mfa.gov.by/rus/copy_copy_zakon_2730_2855/