Уладзімір Міхайлавіч Шахавец: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 25: Радок 25:
[[Катэгорыя:Перакладчыкі з украінскай мовы]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі з украінскай мовы]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі з вянгерскай мовы]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі з венгерскай мовы]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі са славацкай мовы]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі са славацкай мовы]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі з сербскай мовы]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі з сербскай мовы]]

Версія ад 16:24, 9 студзеня 2013

Уладзімір Міхайлавіч ШАХАВЕЦ (26 лістапада 1918, в. Кімія, Барысаўскі раён, Мінская вобласць — 8 чэрвеня 1991) — беларускі перакладчык і пісьменнік. Заслужаны работнік культуры (1979).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1934 пачаў працаваць рахункаводам калгаса, потым сакратаром сельсавета. У 1937 скончыў Магілеўскі рабфак і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ (які скончыў у 1946). Удзельнік партызанскага руху на Беларусі, у 1945 — у дзеючай арміі на 1-м Украінскім фронце. У 1946—1948 — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», з 1948 — рэдактар, загадчык рэдакцыі, намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларусь», з 1972 — намеснік галоўнага рэдактара, у 1976—1982 — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР (з 1947).

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў 1937. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Землякі» (1949), «Насустрач» (1951), «Будзьце здаровы» (1955), «Пасля вяселля» (1958), «Месца ў жыцці» (1960), «Аповесці» (выбранае, 1968), «Блакітная мара» (1985), «Дарога пачыналася ў Бярозаўцы» (1990), кніг для дзяцей «Крылаты дзень» (1961), «Чорны снег» (1962), «Пісьмо да сябра» (1966), «На зімнім возеры» (1970), «Светлая раніца» (1988). У 1986 г. выйшаў зборнік вершаў «Вяртанне». У 1978 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

На беларускую мову пераклаў паэмы «Мцыры» і «Ізмаіл-бей» М. Лермантава, шэраг вершаў А. С. Пушкіна, М. Някрасава, У. Маякоўскага, сучасных рускіх, украінскіх, многіх паэтаў народаў СССР, кнігі прозы «Звычайную гісторыю» І. Ганчарова (1955), «З берагоў Мядзведзіцы» М. Прыляжаевай (1958), «Корцік» А. Рыбакова (1959), «Тронку» А. Ганчара (1974), «Ясеневыя прысады» Б. Саўліта (1975), трагедыю У. Шэкспіра «Макбет», асобныя творы англійскіх, французскіх, венгерскіх, сербскіх, славацкіх паэтаў. У 1983 выйшла кніга перакладаў «Пераклічка».

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1979).

Літаратура