|
|
Радок 26: |
Радок 26: |
|
|
|
|
|
{{Чырвоная кніга Беларусі|расліна||II}} |
|
{{Чырвоная кніга Беларусі|расліна||II}} |
|
|
|
|
{{Ізаляваны артыкул}} |
|
|
|
|
|
|
[[Катэгорыя:Базідыяльныя грыбы]] |
|
[[Катэгорыя:Базідыяльныя грыбы]] |
Спарасіс кучаравы, або грыбная капуста (Sparassis crispa) — ядомы грыб сямейства спарасісавых.
Пладовае цела дыяметрам 10-35 см, масай да 10 кг, круглаватае, моцнагалінастае, мясістае, падобнае да галоўкі цвятной капусты (адсюль другая назва), у сухім стане рогападобнае, белаватае, крэмава-жоўтае, пазней бурае; шматлікія галінкі лісцепадобныя, хваліста-кучаравыя з зубчастым краем, пакрытыя гіменіем. Тканка белая, валакністая, смакам і пахам нагадвае грэцкі арэх. Ножка кароткая, тоўстая, знаходзіцца ў зямлі. Споры памерам 5-7,5 х 3-5 мкм, эліпсаідальныя, гладкія, з кропляй алею, жаўтаватыя.
Від з дыз'юнктыўным арэалам. Пашырэнне: Заходняя Еўропа, Прыбалтыка, Украіна, Каўказ, Заходняя Сібір, Алтай, Далёкі Усход, Паўночная Амерыка; на Беларусі рэдкі від.
Расце ў хвойных, пераважна сасновых лясах, каля асновы ствалоў, радзей на свежых пнях, выклікае жоўта-бурую гніль каранёў і асновы ствалоў хвоі. Трапляюцца адзінкавыя пладовыя целы. Пладаносіць у жніўні-лістападзе.
Літаратура
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5