Троцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др r2.7.2+) (робат дадаў: be-x-old:Троцкі павет |
||
Радок 93: | Радок 93: | ||
[[Катэгорыя:Паветы Вялікага Княства Літоўскага]] |
[[Катэгорыя:Паветы Вялікага Княства Літоўскага]] |
||
[[be-x-old:Троцкі павет]] |
|||
[[lt:Trakų apskritis]] |
[[lt:Trakų apskritis]] |
||
[[pl:Powiat trocki]] |
[[pl:Powiat trocki]] |
Версія ад 13:52, 13 студзеня 2013
Троцкі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае | ||
Уваходзіць у | |||
Старосты | Старосты троцкія | ||
Насельніцтва | гл. Дэмаграфія | ||
Плошча | 8,7 тыс. | ||
Час існавання | 1507—1795 |
Троцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 8,7 тыс. км². Сталіца — горад Трокі.
Гарады і мястэчкі: Аліта, Араны, Высокі Двор, Ганусішкі, Еўе, Жодзішкі, Жослі, Жыжморы, Мерач, Пералая, Самілішкі, Сімна, Стаклішкі[1].
Гісторыя
Утварыўся ў 1413 разам з Троцкім ваяводствам як рэгіён, беспасярэдне падпарадкаваны ваяводу троцкаму. У склад павету ўваходзілі Аліцкая, Алькеніцкая, Астрынская, Беліцкая, Бірштанская, Васіліская, Высакадворская, Дарсуніская, Доўгаўская, Дубіцкая, Жалудоцкая, Жыжморская, Збланская, Здзецельская, Каняўская, Ляпунская, Мерацкая, Моўчадская, Навадворская, Неманойцкая, Оская, Гіяпорцкая, Перавальская, Пералайская, Пераломская, Пунская, Радунская, Саміліская, Стакліская, Стравінніцкая, 2 Троцкія, Эйшыская воласці (паветы).
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) некаторыя заходнія воласці перайшлі ў склад Ковенскага павета, паўдневыя — у склад Лідскага і Гродзенскага паветаў.
У 1791 з паўднёвай часткі Тракайскага вылучыўся Мерацкі павет, да Троччыны далучылася Гегужынская і Чабіская парафіі са складу Віленскага павета. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) павет спыніў сваё існаванне, яго тэраторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі.
Дэмаграфія
У кан. XVIII ст. налічваў 8154 дымоў[2].
Геаграфія
Ахопліваў землі на левабярэжжы сярэдняга цячэння Віліі, на левабярэжжы Мерачы, у сярэдняга цячэння Нёмана, вярхоўя Шашупе.
У склад Троцкага павета ўваходзіла тэрыторыя Троцкага гродавага, Алькеніцкага, Жыжморскага, Лаздзейскага, Мерацкага і Неманойцкага старостваў (дзяржаўных воласцей), а таксама прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.
Ураднікі
Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Зноскі
- ↑ Троцкі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 670.
- ↑ Powiat trocki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 339
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.