Хуанхэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат зьмяніў af:Gele rivier на af:Geelrivier
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: ku:Çemê Zer
Радок 81: Радок 81:
[[kk:Хуанхэ]]
[[kk:Хуанхэ]]
[[ko:황하]]
[[ko:황하]]
[[ku:Çemê Zer]]
[[la:Flumen Flavum]]
[[la:Flumen Flavum]]
[[lb:Huang He]]
[[lb:Huang He]]

Версія ад 19:07, 17 студзеня 2013

Хуанхэ
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Характарыстыка
Даўжыня 4845 км
Басейн 752 000 км²
Расход вады 2 571 м³/с
Вадацёк
Выток Kariqu[d][1][2] і Bayan Har Mountains[d]
 • Вышыня 4500 м
Вусце Жоўтае мора
Размяшчэнне
Водная сістэма Бахайскі заліў

Краіна
=
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хуанхэ (кіт. 黄河, Жоўтая рака) — рака на ўсходзе Кітая, адна з найбольшых рэк Азіі.

Даўжыня 4845 км, плошча басейна 771 тыс. км² (паводле іншых звестак, адпаведна 4670 км і 745 тыс. км²).[3] Пачынаецца на ўсходзе Тыбецкага нагор'я на вышыні больш за 4 тыс. м, цячэ праз азёры Арын-Нур і Джарын-Нур. Скразнымі цяснінамі прарывае адгор'і Куньлуня і Наньшаня, утварае парогі і вадаспады. У сярэднім цячэнні агінае плато Ордас, перасякае і размывае Лёсавае плато. Ніжэй, у глыбокіх цяснінах, прарываецца праз Шаньсійскія горы і на працягу 700 км цячэ па Вялікай Кітайскай раўніне. Упадае ў заліў Бахайвань Жоўтага мора, утварае дэльту.

Асноўныя прьггокі: Датунхэ, Фыньхэ, Цыньхэ (злева), Таахэ, Вэйхэ, Лахэ (справа).

Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 тыс. м³/сек. Рэжым мусонны, летняя паводка з пад'ёмам узроўню на раўнінах на 4-5 м, у гарах — да 15-20 м. Выносіць штогод 1300 млн. т наносаў. Вада мутная, жоўтая (адсюль назва). У ніжнім цячэнні ў выніку намнажэння наносаў рэчышча прыўзнята над раўнінай на 3-10 м.

Для аховы ад навадненняў Xуанхэ і яе прытокі абвалаваны дамбамі (даўж. каля 5 тыс. км). Нярэдка прарывае дамбы, перамяшчае рэчышча (да 800 км), учыняе катастрафічныя паводкі.

Выкарыстоўваецца для арашэння. ГЭС Люцзяся і Саньмынься. Злучана Вяпікім каналам з р. Хуайхэ. Суднаходная на асобных участках (пераважна на Вялікай Кітайскай раўніне). Даліна Xуанхэ густа населена. На рацэ буйныя гарады: Ланьчжоў, Баатоў, Лаян, Чжэнчжоў, Кайфын, Цзінань.