Ян Гус: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Наступствы: катэгорыя using AWB
Радок 53: Радок 53:


{{DEFAULTSORT:Гус Ян}}
{{DEFAULTSORT:Гус Ян}}

[[Катэгорыя:Постаці Чэхіі]]
[[Катэгорыя:Постаці чэшскай палітыкі]]
[[Катэгорыя:Рэфармацыя]]
[[Катэгорыя:Падзеі 6 ліпеня|1415]]
[[Катэгорыя:Ліпень 1415 года|06]]
[[Катэгорыя:Адлучаныя ад царквы]]
[[Катэгорыя:Спаленыя на кастры]]
[[Катэгорыя:Гусіты]]
[[Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы XIV стагоддзя]]
[[Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы XV стагоддзя]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Карлава ўніверсітэта]]


{{Link FA|he}}
{{Link FA|he}}

Версія ад 01:29, 18 студзеня 2013

Ян Гус
Jan Hus
Імя пры нараджэнні Jan Hus
Род дзейнасці нацыянальны герой чэшскага народа, прапаведнік, мысліцель, ідэолаг чэшскай Рэфармацыі, святар, рэктар Пражскага ўніверсітэта
Дата нараджэння каля 1371[1]
Месца нараджэння Гусінец, Багемія, Свяшчэнная Рымская імперыя
Дата смерці 6 ліпеня
Месца смерці Канстанц, Бадэн, Свяшчэнная Рымская імперыя
Месца пахавання
Грамадзянства Чэхія
Веравызнанне пратэстанцтва і Лацінская Царква
Месца працы
Альма-матар
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Гус (чэшск.: Jan Hus; 1369/1371, в. Гусінец, паўднёвая Чэхія — 6 ліпеня 1415), нацыянальны герой Чэхіі, прапаведнік, мысляр, ідэолаг чэшскай Рэфармацыі, некаторы час рэктара Пражскага ўніверсітэта.

Жыццё і дзейнасць

Нарадзіўся ў сям'і селяніна. Скончыў Пражскі ўніверсітэт (1393), у 1394 там жа стаў бакалаўрам тэалогіі, у 1396 атрымаў ступень магістра вольных мастацтваў, у 14011402 быў дэканам факультэта вольных мастацтваў, у 1402–1403 і 1409–1410 займаў пасаду рэктара. У 1402 Гус быў прызначаны плябанам і прапаведнікам Віфлеемскай капліцы ў старой частцы Прагі, дзе займаўся ў асноўным чытаннем казанняў на чэшскай мове.

Яшчэ ў сяр. 1380-х у Чэхіі пачалі распаўсюджвацца працы англійскага рэфарматара Джона Уікліфа. Пад уплыў ідэй Уікліфа трапіў і Ян Гус. Падчас Вялікага расколу каталіцкай царквы Ян Гус быў у ліку тых, хто захоўваў нейтралітэт у дачыненні да супрацьлеглых бакоў.

У 1409 Папа Рымскі выдаў булу супраць Гуса, якая дазволіла архібіскупу пражскаму, праціўніку рэфарматара, распачаць супраць яго карныя дзеянні. Казанні Яна Гуса былі забароненыя, усе падазроныя кнігі спаленыя. Аднак улады падтрымалі Яна Гуса, і яго ўплыў сярод вернікаў працягваў расці.

З 1411 у Чэхіі ўзмацняюцца дыскусіі вакол інстытута індульгенцый. Ян Гус выступаў як супраць індульгенцый, так і супраць права іерархаў хрысціянскай царквы падымаць меч супраць сваіх ворагаў.

У 1414 Гус быў выкліканы на Канстанцкі сабор. Імператар Жыгімонт Люксембургскі абяцаў яму бяспеку, але калі чэшскі рэфарматар у кастрычніку прыбыў у Канстанц, яго ўзялі пад варту, а пасля прысудзілі да спалення разам з працамі як ерэтыка. Прысуд быў выкананы там жа, у Канстанцы, 6 ліпеня 1415 года. Існуе паданне, што калі Ян Гус ужо стаяў на вогнішчы, адна бабулька падкінула ў агонь вязку галля, бо шчыра верыла, што спаленне чалавека ўгодна Богу і што вогнішча ачысціць яго душу. Убачыўшы гэта, Ян Гус сказаў толькі: «O sancta simplicitas!» (па-лацінску: «О, святая прастата!»), што пазней стала выслоўем.

Наступствы

Смерць Яна Гуса прычынілася да пачатку Гусіцкіх войнаў, якія вялі яго прыхільнікі (гусіты) супраць Габсбургаў і іх прыхільнікаў. Радыкальныя гусіты (табарыты), якія патрабавалі рэлігійнай рэформы, пацярпелі паразу, умераныя гусіты (чашнікі) вымушаныя былі спыніць барацьбу, таму Рэфармацыя ў Чэхіі не адбылася.

Дагэтуль каталіцкая царква не рэабілітавала Яна Гуса. Нягледзячы на гэта, у пераважна каталіцкай Чэхіі Ян Гус карыстаецца пашанай, існуюць помнікі, музеі і вуліцы, якія носяць яго імя.

Шаблон:Link FA

  1. Czech National Authority Database Праверана 7 ліпеня 2020.
  2. https://www.evangelisch.de/inhalte/90067/21-11-2013/zehn-protestanten-und-ihre-letzten-ruhestaetten Праверана 28 чэрвеня 2021.