Трамбон: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: be-x-old:Трамбон
Радок 20: Радок 20:
[[als:Posaune]]
[[als:Posaune]]
[[ar:مترددة (آلة موسيقية)]]
[[ar:مترددة (آلة موسيقية)]]
[[be-x-old:Трамбон]]
[[bg:Тромбон]]
[[bg:Тромбон]]
[[ca:Trombó]]
[[ca:Trombó]]

Версія ад 01:51, 21 студзеня 2013

Трамбон

Трамбон (італ.: trombone, літар. «Вялікая труба», англ.: і фр.: trombone) — медны духавы музычны інструмент басава-тэнаравага рэгістра.

Трамбон вядомы з XV стагоддзя. Ад іншых медных духавых інструментаў адрозніваецца наяўнасцю кулісы - асобай перасоўнай U-вобразнай трубкі, з дапамогай якой музыкант змяняе аб'ём зняволенага ў інструменце паветра, такім чынам, дасягаючы магчымасці выконваць гукі храматычнага гукараду (на трубе, валторне і тубе гэтай мэты служаць вентылі). Трамбон — нетранспаноўны інструмент, таму яго ноты заўсёды запісваюцца ў адпаведнасці з сапраўдным гучаннем. На некаторых трамбонах маюцца дадатковыя кроны, якія дазваляюць паніжаць гукі на кварту і на квінту, якія падключаюцца з дапамогай квартвентыля і квінтвентыля.

Інструмент існуе ў некалькіх разнавіднасцях, якія ўтвараюць сямейства. У наш час у асноўным выкарыстоўваецца асноўны прадстаўнік сямейства - тэнаравы трамбон. Як правіла, пад словам "трамбон" разумеюць менавіта гэтую разнавіднасць, таму часта слова "тэнаравы" апускаюць. Альтовы і басовы трамбоны прымяняюцца радзей, сапранавы і кантрабасовы - амаль не выкарыстоўваюцца.

Дыяпазон трамбона - ад G1 (соль контрактавы) да f ² (фа другой актавы) з пропускам гукаў паміж B1 і E (сі-бемоль контрактавы - мі вялікай актавы). Гэты прамежак (акрамя ноты H1, г.зн. сі контрактавы) запаўняецца пры наяўнасці квартвентыля.

Трамбон — разнастайны па штрыхах і тэхнічна рухомы інструмент, валодае яркім, бліскучым тэмбрам у сярэднім і верхнім рэгістрах, змрочным - у ніжнім. На трамбон магчыма выкарыстанне сурдыны, асаблівы эфект - глісанда - дасягаецца слізгаценнем кулісы. У сучасным сімфанічным аркестры звычайна выкарыстоўваюцца тры трамбоны (два тенаравыя і адзін басовы).

Асноўная сфера прымянення трамбона - сімфанічны аркестр, але ён таксама выкарыстоўваецца ў якасці саліруючага інструмента, а таксама ў духавым аркестры, джазе і іншых музычных жанрах.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Шаблон:Link GA Шаблон:Link FA