Астранамічная адзінка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.2) (робат дадаў: sw:Kizio astronomia
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: pnb:اسمانی میل
Радок 85: Радок 85:
[[pl:Jednostka astronomiczna]]
[[pl:Jednostka astronomiczna]]
[[pms:Unità Astronòmica]]
[[pms:Unità Astronòmica]]
[[pnb:اسمانی میل]]
[[pt:Unidade astronômica]]
[[pt:Unidade astronômica]]
[[ro:Unitate astronomică]]
[[ro:Unitate astronomică]]

Версія ад 08:42, 21 студзеня 2013

Астранамі́чная адзі́нка (а. а.) — адзінка адлегласці, ужываная ў кантэксце адлегласцяў у Сонечнай сістэме, і ў зорных сістэмах наогул. За эталон астранамічнай адзінкі прыймаецца сярэдняя геліяцэнтрычная адлегласць Зямлі, роўная вялікай паўвосі зямной арбіты (a0).

Паводле сучасных даных, астранамічная адзінка роўная:

a0 = 1 а.а. = ~149,6 × 106 км

Гэтай велічыні адпавядае сонечны паралакс[1] p = 8",794.

Гэтая лічба не з'яўляецца дакладнай, але ёю карыстаюцца для большасці астранамічных задач. Больш фармальна дакладная лічба, 149.597.870±10 км, была прынятая XVI з'ездам Міжнароднага астранамічнага саюза (1976), і з'яўлялася ўдакладненнем папярэдняй лічбы 149.600.000 км, вымеранай радыёлакацыяй у 19611963 у СССР, ЗША і Вялікабрытаніі, і прынятай на XII з'ездзе Міжнароднага астранамічнага саюза (1964). Да гэтага карысталіся велічынёй 149,5 × 106 км.

Адлегласць у 1 астранамічную адзінку святло праходзіць за 499с, і гэты інтэрвал часу называюць светлавой адзінкай або светлавой астранамічнай адзінкай.

Непасрэднае вымярэнне велічыні астранамічнай адзінкі радыёлакацыйным метадам, так, як для планет, не з'яўляецца магчымым, бо невядома, ад якога слою Сонца адбіваецца сігнал. Таму, замест гэтага, яе вымяраюць радыёлакацыяй ніжніх планет каля іх ніжняга злучэння з наступнымі пералічэннямі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Гарызантальны экватарыяльны паралакс.

Шаблон:Measure-stub