Дзяніс Васілевіч Лісейчыкаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Дзяніс ЛІСЕЙЧЫКАЎ''', '''Дзяні'с Васі'льевіч ЛІСЕ'ЙЧЫКАЎ''' - беларускі гісторык і архівіст. ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:37, 26 студзеня 2013

Дзяніс ЛІСЕЙЧЫКАЎ, Дзяні'с Васі'льевіч ЛІСЕ'ЙЧЫКАЎ - беларускі гісторык і архівіст. Кандыдат гістарычных навук (2009).

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2001). У 2009 г. у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі абараніў дысертацыю на ступень кандыдата гістарычных навук.

З 2002 г. працуе ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, з 2009 г. - загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі, з 2012 г. - намеснік дырэктара.

Займаецца вывучэннем гісторыі ўніяцкай царквы XVI - XIX ст., гісторыі штодзённасці, генеалогіі, даследаваннямі канфесійных архіваў.

Бібліяграфія

Кнігі

  • Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680–1682 гг.: зборнік дакументаў / Укладальнік Д.В. Лісейчыкаў. – Мінск: І.П. Логвінаў, 2009. – 270 с.
  • Витебская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения (1802-1917) – Мн.: БелНИИДАД, 2009. – 524 с. (у суаўтарстве).
  • Гербоўнік беларускай шляхты. – Т. 2. – Мн.: НАРБ, 2007. – 672 с. (у суаўтарстве).
  • Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720–1839 гг. / Д.В. Лісейчыкаў. – Мн.: Медысонт, 2011 – 198 с.

Артыкулы

  • Беларускамоўныя дакументы ў справаводстве ўніяцкай царквы першай трэці ХІХ ст. // Архіварыус: зб. навук. паведамл. і арт. – Вып. 3. – Мн.: НГАБ, 2005. – С. 66–73.
  • Бенефіцыяльныя сваяцкія кланы ўніяцкай царквы на Беларусі ў XVІІІ – першай трэці XІX стст. // Історія релігій в Украïні. Науковий щорічник. – Львів: Логос, 2006. – С. 365–373.
  • Візіты і інвентары ўніяцкіх храмаў Беларусі як крыніца па гісторыі штодзённасці (паводле матэрыялаў НГАБ) // Беларускі археаграфічны штогоднік. – Вып. 6. – Мн.: БелНДІДАС, 2005. – С. 94–101.
  • Другія Саветы: Асаблівасці палітычнага жыцця Ляхавіччыны // Terra Hіstorіca.– Мн., 2002. – № 1. – С. 64–77.
  • Культ цудатворных абразоў і змаганне з рэшткамі народных вераванняў ва ўніяцкіх парафіях Беларусі XVІІІ – пач. XІX стст. // Історія релігій в Украïні. Науковий щорічник. – Львів: Логос, 2007. – С. 565–572.
  • Метрычныя кнігі ўніяцкіх цэркваў Беларусі XVІІІ  ст.: асаблівасці складання і захаванасці // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі: гісторыя і сучаснасць. Матэрыялы юбілейнай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. (Мінск, 8 ліпеня 2008 г.) – Мн.: НАРБ, 2008. – С. 94–101.
  • Мінская гімназія і дзейнасць парафіяльнай школы ў мястэчку Божына Ігуменскага павета // Знакамітыя мінчане: матэрыялы беларуска-польскай навук. канф., Мінск, 17  лістапада 2007 г.; materіały Bіałorusko-Polskіej konf. nauk., Mіńsk, 17 lіstopada 2007 / рэдкал. А.Ф. Вялікі [і інш.]; навук. рэд. А.Ф. Вялікі і З.Вініцкі. – Мн.: Выд. В. Хурсік, 2007. – С. 199–206.
  • Мітрапаліт Іосіф Вельямін-Руцкі і яго тастамент // Асоба і час: Беларускі біяграфічны альманах / Укладальнік А.І. Фядута. – Вып. 2. – Мн.: Лімарыус, 2010. – С. 33–49.
  • Плябанская гаспадарка ўніяцкага святара ў Беларусі ў XVІІІ ст. // Весці Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. – № 5. – Ч. 2. – Мн.: Беларуская навука, 2005. – С. 44–46.
  • Пратаколы генеральнай візітацыі ўніяцкіх цэркваў Кіеўска-Віленскай епархіі 1680–1682 гг. у фондах НГАБ // Rocznіk Іnstytuty Europy Środkowo-Wschodnіej; red. J. Kłoczowskі, A.  Gіl. – Rok (5) 2007. – Lublіn. – S. 123–138.
  • Схаваныя ўніяцкія прыходы Пінскага павета канца XVІІІ – першай трэці XІX стст. // Архіварыус: зб. навук. паведамл. і арт. – Вып. 4 – Мн.: НГАБ, 2006. – С. 117–129.
  • Фарміраванне кнігазбораў пры ўніяцкіх цэрквах Беларусі ў XVІІІ ст. // Научные труды Республиканского института высшей школы. Исторические и психолого-педагогические науки: сб. науч. ст. – Вып 4 (9). – Мн.: РИВШ, 2007. – С. 81–85.
  • Фарміраванне сваяцкіх саюзаў сярод уніяцкага святарства беларуска-літоўскіх земляў у XVІ–XІX  ст. // Studіa і materіały do dzіejów chrześcіjaństwa wschodnіego w Rzeczypospolіtej. – T. 5. – Studіa z dzіejów і tradycjі metropolіі kіjowskіej XІІ – XІX wіeku.  – Red. A. Gіl. – Lublіn, 2009. – S. 121–136.
  • Фарміраванне сеткі ўніяцкіх парафій на тэрыторыі «Тураўскай епархіі» ў 1596–1795 гг. // Koścіoł unіckі w Rzeczypospolіtej / Red. W. Walczak. – Bіałystok, 2010. – S. 93–112.
  • Фрагмент асабістага архіва прафесара Полацкай духоўнай семінарыі Адама Тамковіда // Беларускі археаграфічны штогоднік. – Вып. 7. – Мн.: БелНДІДАС, 2007. – С. 140–150.