Беларуска-літоўскія летапісы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія, вікіфікацыя
Радок 3: Радок 3:
Вялікая частка беларуска-літоўскіх летапісаў была страчаная ў выніку войнаў і культурных чыстак, ацалелыя часта не захаваліся цалкам. У двух тамах [[ПСРЛ|Поўнага збору рускіх летапісаў]], тамы 32-ы (М., [[1975]]) і 35-ы (М., [[1980]]), былі апублікаваныя 17 летапісаў, вядомых (ацалелых) у новы час. Апроч гэтага, у М. Стрыйкоўскага былі звесткі аб яшчэ 15 летапісах, аніводны з якіх не захаваўся. Відаць, у Сярэднявеччы наогул існавала значна большая колькасць беларуска-літоўскіх летапісаў, і карыстанне імі было даступным нават для людзей сярэдняга дастатку<ref>Улашчык, С.237.</ref>.
Вялікая частка беларуска-літоўскіх летапісаў была страчаная ў выніку войнаў і культурных чыстак, ацалелыя часта не захаваліся цалкам. У двух тамах [[ПСРЛ|Поўнага збору рускіх летапісаў]], тамы 32-ы (М., [[1975]]) і 35-ы (М., [[1980]]), былі апублікаваныя 17 летапісаў, вядомых (ацалелых) у новы час. Апроч гэтага, у М. Стрыйкоўскага былі звесткі аб яшчэ 15 летапісах, аніводны з якіх не захаваўся. Відаць, у Сярэднявеччы наогул існавала значна большая колькасць беларуска-літоўскіх летапісаў, і карыстанне імі было даступным нават для людзей сярэдняга дастатку<ref>Улашчык, С.237.</ref>.


Да сяр. 19 ст. такія летапісы называліся «літоўскімі», пазней пачалі прапаноўвацца шматлікія іншыя назвы, такія, як «беларускія аб Вялікім княстве Літоўскім» ([[О. М. Бадзянскі]], [[1846]]), «беларускія» ([[М. І. Кастамараў]], [[1861]], [[В. А. Чамярыцкі]], [[1969]]), «літоўска-рускія» ([[І. А. Ціхаміраў]], [[1901]]), «заходнерускія» ([[А. А. Шахматаў]], [[1901]]), «летапісы Вялікага княства Літоўскага» ([[Р. К. Батура]] і [[У. Ц. Пашута]], [[1977]]). Найчасцей у 20 ст. такія летапісы называліся літоўскімі або заходнерускімі.
Да сяр. 19 ст. такія летапісы называліся «літоўскімі», пазней пачалі прапаноўвацца шматлікія іншыя назвы, такія, як «беларускія аб Вялікім княстве Літоўскім» ([[Восіп Максімавіч Бадзянскі|В. М. Бадзянскі]], [[1846]]), «беларускія» ([[Мікалай Іванавіч Кастамараў|М. І. Кастамараў]], [[1861]], [[Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі|В. А. Чамярыцкі]], [[1969]]), «літоўска-рускія» ({{нп3|Іларыён Аляксандравіч Ціхаміраў|І. А. Ціхаміраў|ru|Тихомиров, Илларион Александрович}}, [[1901]]), «заходнерускія» ([[Аляксей Аляксандравіч Шахматаў|А. А. Шахматаў]], [[1901]]), «летапісы Вялікага княства Літоўскага» ([[Р. К. Батура]] і [[Уладзімір Цярэнцьевіч Пашута|У. Ц. Пашута]], [[1977]]). Найчасцей у 20 ст. такія летапісы называліся літоўскімі або заходнерускімі.


== [[Гістарыяграфія]] ==
== [[Гістарыяграфія]] ==
Навуковае вывучэнне беларуска-літоўскіх летапісаў пачалося з публікацыі [[І. Н. Даніловіч]]ам [[Супрасльскі летапіс|Супрасльскага летапісу]] ([[1823]]—[[1827]]) і яго працы па «літоўскіх» летапісах ([[1840]], руск.выд.; [[1841]], польск.выд.; [[1846]], польск. 2-е выд.), якая застаецца шмат у чым актуальнай і зараз. Пазней [[Т. Нарбут]] зрабіў [[палеаграфія|палеаграфічнае]] даследаванне «[[Хроніка Быхаўца|Хронікі Быхаўца]]» ([[1838]]) і выдаў яе поўны тэкст ([[1846]]).
Навуковае вывучэнне беларуска-літоўскіх летапісаў пачалося з публікацыі [[Ігнат Мікалаевіч Даніловіч|І. Н. Даніловічам]] [[Супрасльскі летапіс|Супрасльскага летапісу]] ([[1823]]—[[1827]]) і яго працы па «літоўскіх» летапісах ([[1840]], руск.выд.; [[1841]], польск.выд.; [[1846]], польск. 2-е выд.), якая застаецца шмат у чым актуальнай і зараз. Пазней [[Тэадор Нарбут|Т. Нарбут]] зрабіў [[палеаграфія|палеаграфічнае]] даследаванне «[[Хроніка Быхаўца|Хронікі Быхаўца]]» ([[1838]]) і выдаў яе поўны тэкст ([[1846]]).


Фактычна, яшчэ раней да сюжэтаў «літоўскіх» летапісаў звяртаўся [[А. Л. Шлёцэр]], але палічыў іх існаванне нябылым, бо ў яго час самі гэтыя летапісы не былі вядомымі, а меліся толькі спасылкі на іх [[М. Стрыйкоўскі|М. Стрыйкоўскага]], і апроч таго, Шлёцэр атаясамліваў ВКЛ з этнічнай Літвой, а магчымасць існавання граматнасці звязваў з прыняццем хрысціянства (у этнічнай Літве — [[1386]]), а пад «літоўскімі» разумеў помнікі, пісаныя на літоўскай мове, якіх, сапраўды, не існавала. Таксама існаванне летапісаў, пісаных жыхарамі ВКЛ, адмаўляў Крашэўскі.
Фактычна, яшчэ раней да сюжэтаў «літоўскіх» летапісаў звяртаўся [[Аўгуст Людвіг Шлёцэр|А. Л. Шлёцэр]], але палічыў іх існаванне нябылым, бо ў яго час самі гэтыя летапісы не былі вядомымі, а меліся толькі спасылкі на іх [[Мацей Стрыйкоўскі|М. Стрыйкоўскага]], і апроч таго, Шлёцэр атаясамліваў ВКЛ з этнічнай Літвой, а магчымасць існавання граматнасці звязваў з прыняццем хрысціянства (у этнічнай Літве — [[1386]]), а пад «літоўскімі» разумеў помнікі, пісаныя на літоўскай мове, якіх, сапраўды, не існавала. Таксама існаванне летапісаў, пісаных жыхарамі ВКЛ, адмаўляў Крашэўскі.


З сяр. 19 ст. вывучэнне «літоўскіх» летапісаў актывізуецца, хоць і ненадоўга. Апроч выдання Нарбутам «Хронікі Быхаўца» ([[1846]]), Бадзянскі выдаў урыўкі з [[летапіс Рачынскага |летапісу Рачынскага]] ([[1846]]), [[А. Н. Папоў]] — частку [[Слуцкі летапіс|Слуцкага (Увараўскага) летапісу]] ([[1854]]). У «Лекцыях па рускай гісторыі» Кастамарава ([[1861]]) «беларускім» летапісам прысвячаецца невялікі раздзел. Аднак, пасля гэтага ў вывучэнні гэтай праблемы настаў перыяд застою, які так збянтэжыў Расійскую акадэмію навук, што ва ўмовы конкурсу прац на 10-ю [[прэмія графа Уварава|прэмію графа Уварава]] ([[1868]]) было ўнесена пажаданне, каб спаборнікі прысвяцілі свае даследаванні «заходнерускім» летапісам ({{таксама}}: [[заходнерусізм]]).
З сяр. 19 ст. вывучэнне «літоўскіх» летапісаў актывізуецца, хоць і ненадоўга. Апроч выдання Нарбутам «Хронікі Быхаўца» ([[1846]]), Бадзянскі выдаў урыўкі з [[летапіс Рачынскага |летапісу Рачынскага]] ([[1846]]), {{нп3|Андрэй Мікалаевіч Папоў|А. М. Папоў|ru|Попов, Андрей Николаевич}} — частку [[Слуцкі летапіс|Слуцкага (Увараўскага) летапісу]] ([[1854]]). У «Лекцыях па рускай гісторыі» Кастамарава ([[1861]]) «беларускім» летапісам прысвячаецца невялікі раздзел. Аднак, пасля гэтага ў вывучэнні гэтай праблемы настаў перыяд застою, які так збянтэжыў Расійскую акадэмію навук, што ва ўмовы конкурсу прац на 10-ю [[прэмія графа Уварава|прэмію графа Уварава]] ([[1868]]) было ўнесена пажаданне, каб спаборнікі прысвяцілі свае даследаванні «заходнерускім» летапісам ({{таксама}}: [[заходнерусізм]]).


У 1880-я гады невялікія часткі сваіх прац па гісторыі Украіны прысвяцілі «літоўскім» («рускім», «руска-літоўскім») летапісам гісторыкі [[М. Малчаноўскі]], [[Е. Аганоўскі]], [[В. Б. Антановіч]] і [[М. Дашкевіч]] ([[1885]]), пазней — [[М. С. Грушэўскі]] ([[1895]]).
У 1880-я гады невялікія часткі сваіх прац па гісторыі Украіны прысвяцілі «літоўскім» («рускім», «руска-літоўскім») летапісам гісторыкі [[М. Малчаноўскі]], {{нп3|Амяльян Міхайлавіч Аганоўскі|. Аганоўскі|ru|Огоновский, Омельян Михайлович}}, {{нп3|Уладзімір Баніфатавіч Антановіч|У. Б. Антановіч|ru|Антонович, Владимир Бонифатьевич}} і {{нп3|Мікалай Паўлавіч Дашкевіч|М. Дашкевіч|ru|Дашкевич, Николай Павлович}} ([[1885]]), пазней — [[Міхаіл Сяргеевіч Грушэўскі|М. С. Грушэўскі]] ([[1895]]).


У 1880-я—1890-я гг. вывучэннем «літоўскіх» летапісаў займаліся польскія навукоўцы [[І. Шараневіч]] ([[1882]]), [[С. Смолька]] ([[1890]]), [[А. Прохаска]] ([[1890]]). Найважнейшай высновай Шараневіча стала прывязка (упершыню) цэнтру беларуска-літоўскага летапісання да [[Смаленск]]а.
У 1880-я—1890-я гг. вывучэннем «літоўскіх» летапісаў займаліся польскія навукоўцы {{нп3|Ісідар Іванавіч Шараневіч|І. Шараневіч|ru|Шараневич, Исидор Иванович}} ([[1882]]), {{нп3|Станіслаў Смолька|С. Смолька|pl|Stanisław Smolka}} ([[1890]]), {{нп3|Антоні Прахаска|А. Прахаска|uk|Прохаска Антоній}} ([[1890]]). Найважнейшай высновай Шараневіча стала прывязка (упершыню) цэнтру беларуска-літоўскага летапісання да [[Смаленск]]а.


У [[1901]] выйшла напісаная яшчэ ў [[1881]] праца І. А. Ціхамірава «Аб саставе заходнярускіх, гэтак званых літоўскіх летапісаў», а ў [[1910]] і [[1912]] — дзве працы [[Я. Якубоўскі |Я. Якубоўскага]].
У [[1901]] выйшла напісаная яшчэ ў [[1881]] праца І. А. Ціхамірава «Аб саставе заходнярускіх, гэтак званых літоўскіх летапісаў», а ў [[1910]] і [[1912]] — дзве працы [[Я. Якубоўскі|Я. Якубоўскага]].


Дакастрычніцкі перыяд гістарыяграфіі беларуска-літоўскага летапісання заве́ршыла напісаная яшчэ да 1917 манаграфія [[Ф. Сушыцкі|Ф. Сушыцкага]] ([[1921]]—[[1929]]) «Заходне-рускія летапісы як помнікі літаратуры», якая выявілася непераўзыйдзенай як у сэнсе поўнасці выкарыстання першакрыніц (у пар. з 1980-мі гг. не ўлічвалася толькі «[[Хроніка Літоўская і Жмойская]]»), так і літаратуры аб іх, аднак, не ўлічвала прац Якубоўскага. Пад гэты час склалася класіфікацыя б.-л. летапісаў на 2 ці 3 групы, прычым Хроніка Быхаўца заўсёды называлася поўным [[спісак|спіскам]]. Сушыцкі падзяліў летапісы на кароткія (Супрасльскі (асноўны з кароткіх), [[Слуцкі летапіс|Слуцкі (Увараўскі)]], Нікіфараўскі,Акадэмічны, Віленскі летапісы, летапіс Дуброўскага), складаныя (Румянцаўскі, Красінскага (абодва — асноўныя складаныя), Археалагічнага таварыства, Ціханравава, Рачынскага, Яўрэінаўскі, Патрыяршы), поўныя (Хроніка Быхаўца). Таксама да дакастрычніцкіх прац належала манаграфія А. А. Шахматава «Агляд рускіх летапісных зводаў XIV—XVI вв.» (выд. 1938), адна з частак якой цалкам прысвячалася б.-л. летапісам.
Дакастрычніцкі перыяд гістарыяграфіі беларуска-літоўскага летапісання заве́ршыла напісаная яшчэ да 1917 манаграфія [[Ф. Сушыцкі|Ф. Сушыцкага]] ([[1921]]—[[1929]]) «Заходне-рускія летапісы як помнікі літаратуры», якая выявілася непераўзыйдзенай як у сэнсе поўнасці выкарыстання першакрыніц (у пар. з 1980-мі гг. не ўлічвалася толькі «[[Хроніка Літоўская і Жмойская]]»), так і літаратуры аб іх, аднак, не ўлічвала прац Якубоўскага. Пад гэты час склалася класіфікацыя б.-л. летапісаў на 2 ці 3 групы, прычым Хроніка Быхаўца заўсёды называлася поўным [[спісак|спіскам]]. Сушыцкі падзяліў летапісы на кароткія (Супрасльскі (асноўны з кароткіх), [[Слуцкі летапіс|Слуцкі (Увараўскі)]], Нікіфараўскі,Акадэмічны, Віленскі летапісы, летапіс Дуброўскага), складаныя (Румянцаўскі, Красінскага (абодва — асноўныя складаныя), Археалагічнага таварыства, Ціханравава, Рачынскага, Яўрэінаўскі, Патрыяршы), поўныя (Хроніка Быхаўца). Таксама да дакастрычніцкіх прац належала манаграфія А. А. Шахматава «Агляд рускіх летапісных зводаў XIV—XVI вв.» (выд. 1938), адна з частак якой цалкам прысвячалася б.-л. летапісам.
Радок 22: Радок 22:
Першым пасля 1917 да беларуска-літоўскіх летапісаў звярнуўся [[У. Пічэта]], які выдзеліў «літоўска-беларускія летапісы» як адзін з асобных відаў крыніц у працы «Уводзіны ў рускую гісторыю» (1922), і наогул увёў паняцце «крыніцы па гісторыі Беларусі».
Першым пасля 1917 да беларуска-літоўскіх летапісаў звярнуўся [[У. Пічэта]], які выдзеліў «літоўска-беларускія летапісы» як адзін з асобных відаў крыніц у працы «Уводзіны ў рускую гісторыю» (1922), і наогул увёў паняцце «крыніцы па гісторыі Беларусі».


Літоўская гістарыяграфія звярнулася да вывучэння летапісаў, пачынаючы з некалькіх невялікіх артыкулаў, апублікаваных у міжваенны перыяд ([[К. Авіжоніс]], [[І. Ёнінас]], [[І. Жылюс]]).
Літоўская гістарыяграфія звярнулася да вывучэння летапісаў, пачынаючы з некалькіх невялікіх артыкулаў, апублікаваных у міжваенны перыяд ([[Канстанцінас Авіжоніс|К. Авіжоніс]], [[І. Ёнінас]], [[І. Жылюс]]).


У пасляваенныя гады асноўныя даследаванні б.-л. летапісаў адбываліся ў Літве і Беларусі. Так, у 1968 выйшла манаграфія [[М. Ючас]]а «Літоўскія летапісы» (асноўная ўвага звернута на легендарныя часткі летапісаў і іх крытыку, на разбор «Хроніку Быхаўца», на «Кроніку» Стрыйкоўскага і яе крытыку). У 1969 выйшла праца [[В. А. Чамярыцкі|В. А. Чамярыцкага]] «Беларускія летапісы як помнік літаратуры», дзе была прапанавана новая класіфікацыя летапісаў на 4 групы, паводле прыналежнасці да асобных [[звод]]аў. У 1-ю групу былі аднесены летапісы Віленскі, Дуброўскага, Origo regis, Пагодзінскі, БАН № 34.4.32, ЦГАДА № 20/25, дзе захаваўся «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», у 2-ю групу (1-ы звод) — Нікіфараўскі, Акадэмічны, Супрасльскі, Слуцкі, у 3-ю (2-і звод) — Красінскага, Патрыяршая Б (адзін з летапісных урыўкаў са зборніка № 790 ГІМ), Ціханравава, Познанскі (Рачынскага), Яўрэінаўскі, у 4-ю (3-і звод) — Хроніку Быхаўца.
У пасляваенныя гады асноўныя даследаванні б.-л. летапісаў адбываліся ў Літве і Беларусі. Так, у 1968 выйшла манаграфія [[М. Ючас]]а «Літоўскія летапісы» (асноўная ўвага звернута на легендарныя часткі летапісаў і іх крытыку, на разбор «Хроніку Быхаўца», на «Кроніку» Стрыйкоўскага і яе крытыку). У 1969 выйшла праца [[Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі|В. А. Чамярыцкага]] «Беларускія летапісы як помнік літаратуры», дзе была прапанавана новая класіфікацыя летапісаў на 4 групы, паводле прыналежнасці да асобных [[звод]]аў. У 1-ю групу былі аднесены летапісы Віленскі, Дуброўскага, Origo regis, Пагодзінскі, БАН № 34.4.32, ЦГАДА № 20/25, дзе захаваўся «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», у 2-ю групу (1-ы звод) — Нікіфараўскі, Акадэмічны, Супрасльскі, Слуцкі, у 3-ю (2-і звод) — Красінскага, Патрыяршая Б (адзін з летапісных урыўкаў са зборніка № 790 ГІМ), Ціханравава, Познанскі (Рачынскага), Яўрэінаўскі, у 4-ю (3-і звод) — Хроніку Быхаўца.


У 1985 годзе выйшла манаграфія М. Улашчыка «Уводзіны ў вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання». Гарадскія хронікі да 1980-х гадоў не даследаваліся ніяк<ref>Улашчык, С.28.</ref>.
У 1985 годзе выйшла манаграфія М. Улашчыка «Уводзіны ў вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання». Гарадскія хронікі да 1980-х гадоў не даследаваліся ніяк<ref>Улашчык, С.28.</ref>.

Версія ад 23:55, 30 студзеня 2013

Беларуска-літоўскія летапісы, да сяр. 19 ст. літоўскія летапісы, пазней часта заходнерускія летапісы — летапісы, у якіх выкладзена гісторыя Вялікага княства Літоўскага, і якія напісаныя на тэрыторыі гэтай дзяржавы.[1] Беларуска-літоўскія летапісы, як з'ява агульнадзяржаўнага летапісання, складаліся з сярэдзіны 13 ст. да сярэдзіны 16 ст. З сяр. 17 ст., праз 100 гадоў пасля спынення агульнадзяржаўнага летапісання, у розных гарадах Беларусі пачалі складацца хронікі, прысвечаныя пераважна падзеям у гэтых гарадах — гарадскія хронікі. Цэнтрам беларуска-літоўскага летапісання прызнаецца Смаленск тых часоў, калі горад знаходзіўся ў складзе ВКЛ. Існаванне летапісання ў Наваградку эпохі 13 ст. не выключаецца[2].

Вялікая частка беларуска-літоўскіх летапісаў была страчаная ў выніку войнаў і культурных чыстак, ацалелыя часта не захаваліся цалкам. У двух тамах Поўнага збору рускіх летапісаў, тамы 32-ы (М., 1975) і 35-ы (М., 1980), былі апублікаваныя 17 летапісаў, вядомых (ацалелых) у новы час. Апроч гэтага, у М. Стрыйкоўскага былі звесткі аб яшчэ 15 летапісах, аніводны з якіх не захаваўся. Відаць, у Сярэднявеччы наогул існавала значна большая колькасць беларуска-літоўскіх летапісаў, і карыстанне імі было даступным нават для людзей сярэдняга дастатку[3].

Да сяр. 19 ст. такія летапісы называліся «літоўскімі», пазней пачалі прапаноўвацца шматлікія іншыя назвы, такія, як «беларускія аб Вялікім княстве Літоўскім» (В. М. Бадзянскі, 1846), «беларускія» (М. І. Кастамараў, 1861, В. А. Чамярыцкі, 1969), «літоўска-рускія» (І. А. Ціхаміраў  (руск.), 1901), «заходнерускія» (А. А. Шахматаў, 1901), «летапісы Вялікага княства Літоўскага» (Р. К. Батура і У. Ц. Пашута, 1977). Найчасцей у 20 ст. такія летапісы называліся літоўскімі або заходнерускімі.

Гістарыяграфія

Навуковае вывучэнне беларуска-літоўскіх летапісаў пачалося з публікацыі І. Н. Даніловічам Супрасльскага летапісу (18231827) і яго працы па «літоўскіх» летапісах (1840, руск.выд.; 1841, польск.выд.; 1846, польск. 2-е выд.), якая застаецца шмат у чым актуальнай і зараз. Пазней Т. Нарбут зрабіў палеаграфічнае даследаванне «Хронікі Быхаўца» (1838) і выдаў яе поўны тэкст (1846).

Фактычна, яшчэ раней да сюжэтаў «літоўскіх» летапісаў звяртаўся А. Л. Шлёцэр, але палічыў іх існаванне нябылым, бо ў яго час самі гэтыя летапісы не былі вядомымі, а меліся толькі спасылкі на іх М. Стрыйкоўскага, і апроч таго, Шлёцэр атаясамліваў ВКЛ з этнічнай Літвой, а магчымасць існавання граматнасці звязваў з прыняццем хрысціянства (у этнічнай Літве — 1386), а пад «літоўскімі» разумеў помнікі, пісаныя на літоўскай мове, якіх, сапраўды, не існавала. Таксама існаванне летапісаў, пісаных жыхарамі ВКЛ, адмаўляў Крашэўскі.

З сяр. 19 ст. вывучэнне «літоўскіх» летапісаў актывізуецца, хоць і ненадоўга. Апроч выдання Нарбутам «Хронікі Быхаўца» (1846), Бадзянскі выдаў урыўкі з летапісу Рачынскага (1846), А. М. Папоў  (руск.) — частку Слуцкага (Увараўскага) летапісу (1854). У «Лекцыях па рускай гісторыі» Кастамарава (1861) «беларускім» летапісам прысвячаецца невялікі раздзел. Аднак, пасля гэтага ў вывучэнні гэтай праблемы настаў перыяд застою, які так збянтэжыў Расійскую акадэмію навук, што ва ўмовы конкурсу прац на 10-ю прэмію графа Уварава (1868) было ўнесена пажаданне, каб спаборнікі прысвяцілі свае даследаванні «заходнерускім» летапісам (Гл. таксама: заходнерусізм).

У 1880-я гады невялікія часткі сваіх прац па гісторыі Украіны прысвяцілі «літоўскім» («рускім», «руска-літоўскім») летапісам гісторыкі М. Малчаноўскі, . Аганоўскі  (руск.), У. Б. Антановіч?! і М. Дашкевіч  (руск.) (1885), пазней — М. С. Грушэўскі (1895).

У 1880-я—1890-я гг. вывучэннем «літоўскіх» летапісаў займаліся польскія навукоўцы І. Шараневіч  (руск.) (1882), С. Смолька  (польск.) (1890), А. Прахаска  (укр.) (1890). Найважнейшай высновай Шараневіча стала прывязка (упершыню) цэнтру беларуска-літоўскага летапісання да Смаленска.

У 1901 выйшла напісаная яшчэ ў 1881 праца І. А. Ціхамірава «Аб саставе заходнярускіх, гэтак званых літоўскіх летапісаў», а ў 1910 і 1912 — дзве працы Я. Якубоўскага.

Дакастрычніцкі перыяд гістарыяграфіі беларуска-літоўскага летапісання заве́ршыла напісаная яшчэ да 1917 манаграфія Ф. Сушыцкага (19211929) «Заходне-рускія летапісы як помнікі літаратуры», якая выявілася непераўзыйдзенай як у сэнсе поўнасці выкарыстання першакрыніц (у пар. з 1980-мі гг. не ўлічвалася толькі «Хроніка Літоўская і Жмойская»), так і літаратуры аб іх, аднак, не ўлічвала прац Якубоўскага. Пад гэты час склалася класіфікацыя б.-л. летапісаў на 2 ці 3 групы, прычым Хроніка Быхаўца заўсёды называлася поўным спіскам. Сушыцкі падзяліў летапісы на кароткія (Супрасльскі (асноўны з кароткіх), Слуцкі (Увараўскі), Нікіфараўскі,Акадэмічны, Віленскі летапісы, летапіс Дуброўскага), складаныя (Румянцаўскі, Красінскага (абодва — асноўныя складаныя), Археалагічнага таварыства, Ціханравава, Рачынскага, Яўрэінаўскі, Патрыяршы), поўныя (Хроніка Быхаўца). Таксама да дакастрычніцкіх прац належала манаграфія А. А. Шахматава «Агляд рускіх летапісных зводаў XIV—XVI вв.» (выд. 1938), адна з частак якой цалкам прысвячалася б.-л. летапісам.

Першым пасля 1917 да беларуска-літоўскіх летапісаў звярнуўся У. Пічэта, які выдзеліў «літоўска-беларускія летапісы» як адзін з асобных відаў крыніц у працы «Уводзіны ў рускую гісторыю» (1922), і наогул увёў паняцце «крыніцы па гісторыі Беларусі».

Літоўская гістарыяграфія звярнулася да вывучэння летапісаў, пачынаючы з некалькіх невялікіх артыкулаў, апублікаваных у міжваенны перыяд (К. Авіжоніс, І. Ёнінас, І. Жылюс).

У пасляваенныя гады асноўныя даследаванні б.-л. летапісаў адбываліся ў Літве і Беларусі. Так, у 1968 выйшла манаграфія М. Ючаса «Літоўскія летапісы» (асноўная ўвага звернута на легендарныя часткі летапісаў і іх крытыку, на разбор «Хроніку Быхаўца», на «Кроніку» Стрыйкоўскага і яе крытыку). У 1969 выйшла праца В. А. Чамярыцкага «Беларускія летапісы як помнік літаратуры», дзе была прапанавана новая класіфікацыя летапісаў на 4 групы, паводле прыналежнасці да асобных зводаў. У 1-ю групу былі аднесены летапісы Віленскі, Дуброўскага, Origo regis, Пагодзінскі, БАН № 34.4.32, ЦГАДА № 20/25, дзе захаваўся «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», у 2-ю групу (1-ы звод) — Нікіфараўскі, Акадэмічны, Супрасльскі, Слуцкі, у 3-ю (2-і звод) — Красінскага, Патрыяршая Б (адзін з летапісных урыўкаў са зборніка № 790 ГІМ), Ціханравава, Познанскі (Рачынскага), Яўрэінаўскі, у 4-ю (3-і звод) — Хроніку Быхаўца.

У 1985 годзе выйшла манаграфія М. Улашчыка «Уводзіны ў вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання». Гарадскія хронікі да 1980-х гадоў не даследаваліся ніяк[4].

Зноскі

  1. Такая дэнамінацыя прапанаваная М. М. Улашчыкам.
  2. Улашчык, С.238.
  3. Улашчык, С.237.
  4. Улашчык, С.28.

Літаратура