Ізі Харык: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: ; 17 сакавіка 1898 → ; {{ДН|17|3|1898}}, Сябра → Член using AWB
др clean up, replaced: — 29 кастрычніка 1937 → — {{ДС|29|10|1937}} using AWB
Радок 1: Радок 1:
'''Ізі Харык''' (''Ісак Давыдавіч Харык''; {{ДН|17|3|1898}}, [[вёска Зембін]], [[Барысаўскі раён]], [[Мінская вобласць]] — [[29 кастрычніка]] [[1937]]) — беларускі [[паэт]]. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР.
'''Ізі Харык''' (''Ісак Давыдавіч Харык''; {{ДН|17|3|1898}}, [[вёска Зембін]], [[Барысаўскі раён]], [[Мінская вобласць]] — {{ДС|29|10|1937}}) — беларускі [[паэт]]. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 21:29, 1 лютага 2013

Ізі Харык (Ісак Давыдавіч Харык; 17 сакавіка 1898, вёска Зембін, Барысаўскі раён, Мінская вобласць29 кастрычніка 1937) — беларускі паэт. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і шаўца. Вучыўся ў хедары. У юначыя гады працаваў рабочым на фабрыках і заводах Мінска, Барысава, Гомеля. У 1917 г. пераехаў у Мінск на пастаяннае жыхарства. Быў бібліятэкарам, загадчыкам агульнаадукацыйнай школы. У 1919 г. пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Прымаў удзел у баях на тэрыторыі Беларусі. Вучыўся ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В.Брусава, у 1927 г. скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. Пасля вяртання ў Мінск у 1928-1937 гг. быў рэдактарам яўрэйскага часопіса «Штэрн» («Зорка»). Старшыня секцыі яўрэйскіх пісьменнікаў СП БССР. У верасні 1937 г. рэпрэсіраваны. 28.10.1937 г. Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.06.1956 г. Член ЦВК БССР у 1931-1934 гг.

Творчасць

Першыя вершы апублікаваў у 1920 г. (часопіс «Камуністычны свет», Масква). Пісаў на мове ідыш. Аўтар зборнікаў паэзіі «Трапятанне» (1922), «Мінскія балоты» (1924), «На зямлі» (Масква, 1926), «Душой і целам» (паэма, 1928), «Вершы і паэмы» (Кіеў, 1930), «Хлеб» (паэма, Харкаў, 1930), «Круглыя тыдні» (1932), «Ад полюса да полюса» (1934), «Наша бадзёрасць» (Кіеў, 1934), «Вершы і паэмы» (1935), «Пяць паэм» (1936), «На чужым балі» (паэма, 1936), «Душой і целам» (выбранае, Масква, 1970). У перакладзе на беларускую выйшлі Выбраныя творы (1958), «Выбранае» (1969), на рускую «Стихи» (1935), «Стихи и поэмы» (Масква, 1958), «От полюса к полюсу» (Масква, 1971).

Літаратура