Рокішкіс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: св. → Св. , == У Сеціве == → == Спасылкі == using AWB (8323)
др r2.7.3rc2) (робат зьмяніў he:רוקישקיש на he:רוקישקיס
Радок 71: Радок 71:
[[fi:Rokiškis]]
[[fi:Rokiškis]]
[[fr:Rokiškis]]
[[fr:Rokiškis]]
[[he:רוקישקיש]]
[[he:רוקישקיס]]
[[id:Rokiškis]]
[[id:Rokiškis]]
[[ka:როკიშკისი]]
[[ka:როკიშკისი]]

Версія ад 05:22, 2 лютага 2013

Горад
Рокішкіс
Rokiškis
Герб
Герб
Краіна
Павет
Каардынаты
Першая згадка
1499
Плошча
  • 22 км²
Вышыня цэнтра
133 м і 126 м
Насельніцтва
  • 11 606 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
8458
Паштовыя індэксы
LT-42001
Афіцыйны сайт
Рокішкіс на карце Літвы
Рокішкіс (Літва)
Рокішкіс

Рокішкіс (літ.: Rokiškis) — горад у паўночнай Літве, з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Рокішкіскага раёна Паневяжыскага павета.

Знаходзіцца за 60 км на поўнач ад Уціны. Насельніцтва складае 15,7 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайтыя.

Гісторыя

Першыя гістарычныя згадкі аб паселішчы Рокішкіс адносяцца да 1499 года, калі яно ўзгадваецца ў прывілеі князя Аляксандра. Згадкі аб мясцовым касцёле і мясцовай парафіі датуюцца 1500 годам. Да 1547 года мясцовыя землі належалі вялікаму князю, а потым былі перададзены Жыгімонтам Вазай князям Красчынскім. У XVIII стагоддзі Рокішкіс перайшоў ва ўладанне Тызенгаўзаў. Апошні ўладар з роду Тызенгаўзаў — Райнальд Тызенгаўз — памёр бяздзетным, і Рокішкіс перайшоў яго сястрэ Марыі Рэдзецкай. Рэдзецкія валодалі Рокішкісам да Другой Сусветнай вайны. Паселішча хутка развівалася ў ХІХХХ стагоддзях і ў 1920 годзе атрымала статус горада. Тызенгаўзы пабудавалі тут касцёл, а Канстанцін Тызенгаўз, які жыў тут у пачатку ХІХ стагоддзя стварыў заалагічную калекцыю, якая потым была перададзена Віленскаму Універсітэту. Развіццё горада, так сама, спрыяла пабудове тут чыгункі ДзвінскЛіепая ў 1873 годзе. Пасля Другой Сусветнай вайны, горад з 1950 года стаў раённым цэнтрам Літоўскай ССР.

Герб

Сучасны герб горад атрымаў у 1993 годзе. Поле з ліхтаром сімвалізуе першых уладароў горада: Красчынскіх, бык сімвалізуе Тызенгаўзаў, а флёр-дэ-ліз сімвалізуе Рэдзецкіх. Астатняе поле прадстаўляе арган касцёла Св. Мацея.

Спасылкі

Тапаграфiчныя карты

  • (руск.) [1] Утена. Маштаб: 1 : 200 000. Стан мясцовасці на 1983 год. Выданне 1985 г.
  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.