Міжземнае мора: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: pa:ਭੂ-ਮੱਧ ਸਾਗਰ
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: uz:Oq dengiz
Радок 208: Радок 208:
[[uk:Середземне море]]
[[uk:Середземне море]]
[[ur:بحیرہ روم]]
[[ur:بحیرہ روم]]
[[uz:Oq dengiz]]
[[vec:Mar Mediteraneo]]
[[vec:Mar Mediteraneo]]
[[vi:Địa Trung Hải]]
[[vi:Địa Trung Hải]]

Версія ад 14:42, 2 лютага 2013

Рэльеф дна

Міжземнае мора — міжземнае, міжмацерыковае мора Атлантычнага акіяна, злучаецца з ім на захадзе Гібралтарскім пралівам, знаходзіцца паміж Паўднёвай Еўропай, Заходняй Азіяй і Паўночнай Афрыкай і амаль цалкам зачыненае. Мора лічыцца часткай Атлантычнага акіяна, хоць яго часцяком атаясамляюць як цалкам асобны вадаём. Мора ахоплівае плошчу ў 2,5 млн. км², але яго злучэнне з Атлантыкай праз Гібралтарскі праліў складае ўсяго 14 км у шырыню. Міжземнае мора мае сярэднюю глыбіню ў 1500 м, а самым глыбокім месцам з'яўляецца ўпадзіна Каліпса ў Іанічным моры, яе глыбіна складае 5 267 м.

У Міжземным моры вылучаюць моры: Альбаран, Балеарскае, Лігурыйскае, Тырэнскае, Адрыятычнае, Іанічнае, Крыцкае, Эгейскае. У басейн Міжземнага мора ўключаюць Мармуровае мора, Чорнае мора, Азоўскае мора.

Гісторыя

Сучаснае Міжземнае мора з'яўляецца рэліктам старажытнага акіяна Тэціс, які быў значна шырэй і распасціраўся далёка на ўсход. Рэліктамі акіяна Тэціс з'яўляюцца таксама Аральскае, Каспійскае, Чорнае і Мармуровае моры, прымеркаваныя да яго найболей глыбокім упадзінам. Верагодна, Тэціс некалі быў цалкам акружаны сушай, і паміж Паўночнай Афрыкай і Пірэнейскім паўвостравам, у раёне Гібралтарскага праліва, існаваў пярэсмык. Такі жа сухапутны мост звязваў паўднёваўсходнюю Еўропу з Малой Азіяй. Не выключана, што пралівы Басфор, Дарданэлы і Гібралтарскі ўтварыліся на месцы затопленых рачных далін, а шматлікія астраўныя ланцугі, асабліва ў Эгейскім моры, злучаліся з мацерыком.

Гісторыя Міжземнаморскага рэгіёна мае вырашальнае значэнне для разумення паходжання і развіцця шматлікіх сучасных грамадстваў. «Тры чвэрці зямнога шара было аб'яднана паміж сабой праз Міжземнае мора, якое было цэнтрам сусветнай гісторыі»[1].

Галоўныя порты

Гл. таксама

Зноскі

  1. Georg Wilhelm Friedrich Hegel. «The Philosophy of History», p. 87, Dover Publications Inc., 1956 ISBN 0-486-20112-0; 1st ed. 1899

Літаратура

  • Alain Saliot The Mediterranean Sea. — Birkhäuser, 2005. — Т. 5. — 413 с. — (The Handbook of Environmental Chemistry). — ISBN 9783540250180
  • Foppe B. DeWalle, M. Nikolopoulou-Tamvakli, W. J. Heinen Environmental condition of the Mediterranean Sea: European Community countries. — Springer, 1993. — Т. 5. — 524 с. — (Environment & assessment). — ISBN 9780792324683

Спасылкі