Баляслаў Грабінскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 31: Радок 31:
[[Катэгорыя:Беларусы ў ЗША]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў ЗША]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай медыцыны]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай медыцыны]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай стаматалогіі]]


[[be-x-old:Баляслаў Грабінскі]]
[[be-x-old:Баляслаў Грабінскі]]

Версія ад 16:08, 8 лютага 2013

Баляслаў Грабінскі (3 жніўня 1899, Урачыншчына, Сакольскі павет — 20 жніўня 1991, Лонгвуд, ЗША) — доктар медыцыны (дантыст), беларускі грамадскі дзеяч. Старшыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, старшыня Беларускага Нацыянальнага Камітэта ў Заходняй Беларусі.

Паходзіў з сялянскай сям'і. У 1910 годзе скончыў трохкласнае прыхадское вучылішча ў м. Дубровы. У 19111914 гадах вучыўся ў Гродзенскай гімназіі. Сябра Гродзенскага гуртку беларускай моладзі. У 1918 годзе працягваў вучобу ў Гродзенскай польскай гімназіі. Пасля скончыў медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта.

У 1922/1923 навучальным годзе абраны ў праўленне Беларускага Студэнцкага Саюза[1].

Працаваў асістэнтам кафедры анатоміі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Трымаў уласную практыку як доктар-дантыст.

Матэрыяльна дапамагаў беларускім арганізацыям, найперш Беларускаму навуковаму таварыству, дзе быў намеснікам старшыні, Беларускаму Музею імя І. Луцкевіча, фундаваў беларускія выданні.

Старшыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, старшыня Беларускага Нацыянальнага Камітэта ў Заходняй Беларусі. Заснавальнік БІГіК.

У 1943 годзе пасля эвакуацыі Магілёўскага Медыцынскага Iнстытута ў Новую Вілейку быў запрошаны на кiраўнiка кафедры анатомii. Старшыня Беларускага нацыянальнага камiтэта ў Вiльнi.

6 верасня 1943 года арыштаваны літоўцамі і інтэрнаваны ў лагер Правянішкі.

У кастрычніку 1944 году прызначаны старшым урачом Першага Кадравага Батальёна БКА[2].

Пасля вайны — у ЗША. Працягваў медыцынскую практыку, быў актыўны ў жыццi дыяспары: сябра Рады БНР, сябра Беларускага Iнстытута Навукi іМастацтва, сябра Беларуска-Амерыканскага Згуртавання. Друкаваўся ў спецыялiзаваным часопiсе беларускiх медыкаў на чужыне «Медыцынская Думка».

Першым заўважыў пад час падарожжа ў Італію «Партрэт Скарыны ў Падуі», зроблены ў 1942 годзе італьянскім мастаком Джакома Форна ў так званай «Зале Сарака» славутага Падуанскага ўніверсітэта[3].

Творчасць

Зноскі