Стралковая зброя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: it:Armi leggere
Радок 38: Радок 38:
[[fi:Käsiase]]
[[fi:Käsiase]]
[[he:נשק קל]]
[[he:נשק קל]]
[[it:Armi leggere]]
[[ja:小火器]]
[[ja:小火器]]
[[ko:소화기 (무기)]]
[[ko:소화기 (무기)]]

Версія ад 18:54, 8 лютага 2013

Стралковая зброя — стволавая зброя калібрам менш 20 мм, прызначаннная для кідання кулі, дробі ці карцечы.

Класіфікацыя

Стралковая агнястрэльная зброя звычайна класіфікуецца па наступных характарыстыках:

Па мэтавым прызначэнні

  • Вінтоўкі (стрэльбы, карабіны) — даўгаствольная агнястрэльная зброя, прызначаная для ўзбраення пяхоты, для вядзення агнявога бою, а таксама для дзеянняў у рукапашным баі (штыком і прыкладам), або выкарыстання ў паляванні;
  • Аўтаматы (штурмавыя вінтоўкі) — аўтаматычная агнястрэльная зброя, пад прамежкавы патрон (дульная энергія большая за пісталетны, але меншая за вінтовачны патрон);
  • Пісталеты-кулямёты — аўтаматычная стралковая зброя, у якой у якасці боепрыпасу выкарыстоўваецца пісталетны патрон. Зрэдку, пісталеты-кулямёты завуць аўтаматамі;
Салдат цаляе з кулямёта M60.
  • Кулямёты — аўтаматычная агнястрэльная зброя, якая адрозніваецца высокай шчыльнасцю агню, вялікім аб'ёмам падрыхтаваных боепрыпасаў і магчымасцю весці доўгі аўтаматычны агонь. Ствалы кулямётаў, як правіла, маюць сродкі астуджэння (паветраныя або вадзяныя радыятары);
  • Пісталеты — стралковая зброя канструктыўна прызначаная для ўтрымання і кіраўніцтва пры стральбе адной рукой, а таксама прызначаная для стральбы на кароткіх дыстанцыях (часцей за ўсё 25—50 м);
  • Рэвальверы — кароткастволавая агнястрэльная зброя, прызначаная для стральбы на кароткіх дыстанцыях. Адметнай канструктыўнай асаблівасцю рэвальвераў, якая адрознівае іх ад пісталетаў, з'яўляецца барабанны спосаб падачы патронаў. Часта ва ўжытку рэвальверы класіфікуюцца як пісталеты;
  • Атыповая зброя — самаробная агнястрэльная зброя (абрэзы, самапалы, самаробныя пісталеты і рэвальверы і іншыя агнястрэльныя прылады).

Дзяржаўныя стандарты

ДАСТ 28653-90 «Зброя стралковая. Тэрміны і азначэнні» …

  • 32. Вінтоўка — Наразная стралковая зброя, канструктыўна прызначаная для ўтрымання і кіравання пры стральбе двума рукамі з упорам прыклада ў плячо
  • 35. Карабін — Палегчаная вінтоўка са скарочаным ствалом
  • 36. Аўтамат — Аўтаматычны карабін
  • 37. Пісталет-кулямёт — Аўтамат, у канструкцыі якога прадугледжана стральба пісталетнымі патронамі

Гл. таксама

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).