Пётр Міхайлавіч Руднік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Пётр Руднік у Пётр Міхайлавіч Руднік
(Няма розніцы)

Версія ад 17:51, 10 лютага 2013

Пётр Міхайлавіч Руднік
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама
з 29 снежня 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Барыс Батура

Нараджэнне 14 красавіка 1957(1957-04-14) (66 гадоў)
в. Аляксееўка, Брагінскі раён, Гомельская вобласць, БССР
Адукацыя Мінскі радыётэхнікум
Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «За працоўныя заслугі»

Пётр Міхайлавіч Руднік (нар. 14 красавіка 1957, в. Аляксееўка, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі IV склікання, старшыня Магілёўскага аблвыканкама29 снежня 2008).

Скончыў Мінскі радыётэхнікум, у 1985 г. скончыў Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт, у 2007 г. – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

Працаваў тэхнікам канструктарскага бюро дакладнага электроннага машынабудавання, на інжынерных пасадах у канструктарскім бюро тэхналагічнага абсталявання ў Магілёве. Працаваў вядучым інжынерам па замежнагандлёвых адносінах, намеснікам дырэктара па побыце, рэжыму і сацыяльнаму развіццю Магілёўскага ліфтабудаўнічага завода, намеснікам дырэктара, затым дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання».

У 2008 годзе абраны ў Савет Рэспублікі ад Магілёўскай вобласці. 29 снежня 2008 прызначаны старшынёй Магілёўскага аблвыканкама.

Зноскі

Шаблон:Politic-stub