Оксфардскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: tk:Oksford uniwersiteti
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат зьмяніў da:Oxford University на da:University of Oxford
Радок 109: Радок 109:
[[cv:Оксфорд университечĕ]]
[[cv:Оксфорд университечĕ]]
[[cy:Prifysgol Rhydychen]]
[[cy:Prifysgol Rhydychen]]
[[da:Oxford University]]
[[da:University of Oxford]]
[[de:University of Oxford]]
[[de:University of Oxford]]
[[dv:އޮކްސްފޯރޑް ޔުނިވަރސިޓީ]]
[[dv:އޮކްސްފޯރޑް ޔުނިވަރސިޓީ]]

Версія ад 19:01, 11 лютага 2013

Оксфардскі ўніверсітэт
(Оксфард)
University of Oxford
Файл:Oxford uni.gif
Арыгінальная назва University of Oxford
Міжнародная назва University of Oxford
Дэвіз Dominus Illuminatio Mea (Латынь)
«Бог — маё святло»
Заснаваны Дата заснавання невядомая, у 1096 годзе навучанне ўжо вялося[1].
Рэктар Эндру Д. Гамільтан
Студэнты 20,330[2]
Магістратура 11 300
Аспірантура 7 380
Размяшчэнне Оксфард, Оксфардшыр, Вялікабрытанія
Сайт www.ox.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Оксфардскі ўніверсітэт— найстарэйшы англамоўны універсітэт у свеце, а таксама першы ўніверсітэт Вялікабрытаніі. Заснаваны ў 1117 годзе, размешчаны ў горадзе Оксфард, графства Оксфардшыр. Універсітэт складаецца з факультэтаў і 39 каледжаў, а таксама 7 так званых інтэрнатаў — зачыненых навучальных устаноў, якія не маюць статусу каледжа і належаць, як правіла, рэлігійным ордэнам. Усе іспыты, як і большасць лекцый і лабараторных заняткаў арганізаваныя цэнтралізавана, у той час як каледжы праводзяць індывідуальныя заняткі са студэнтамі і семінары.

Прыняцці да ўніверсітэта — бакалаўрыят

У кастрычніку-лістападзе перад пачаткам навучання, абітурыенты падаюць заявы ў каледжы, якія пасля разгляду адзнак і рэкамендацыйных лістоў праводзяць гутаркі — і, у некаторых выпадках, пісьмовыя тэсты. (Школьныя іспыты ў Вялікабрытаніі стандартызаваныя і праводзяцца не вышэйшымі школамі, а цэнтральнымі экзаменацыйнымі камісіямі (англ.: examination boards), акрэдытаванымі дзяржавай). Бо месцы ва ўніверсітэт прапануюцца да таго, як большасць абітурыентаў скончыць школьныя іспыты, студэнты, як правіла, прымаюцца пад той умовай, што іхныя адзнакі да пачатку навучальнага года будуць не меншыя за дамоўлены бал (англ.: conditional offer). Не дапушчаецца падача заяваў у адзін і той жа год адначасова ў Оксфардскі і Кембрыджскі ўніверсітэты.

Прыняцці да магістратуры і аспірантуры

Для ўступу да магістратуры ці аспірантуры кандыдаты падаюць заявы на адпаведны факультэт.

Гісторыя

Будынак Магдален-каледжа

З X арт. у Салерна, Павіі, Балонні, Парыжы існавалі ўніверсітэты. Там вывучалі астраномію, права, лацінскую гаворку, філасофію, медыцыну, матэматыку. У Англіі справы былі трохі горшыя: нават сярод духавенства было нямала непісьменных. У 1117 г. быў створаны ўніверсітэт, што меў за мэту даць святарам больш поўную адукацыю. Выбар упаў на Оксфард, адзін з наймагутнейшых гарадоў каралеўства. Але толькі за праўленне Генрыха II Оксфард стаў сапраўдным універсітэцкім горадам. Калі з часам праз Оксфард амаль у абавязковым парадку праходзілі члены вышэйшага свету, то ў сярэднявеччы да гэтага было яшчэ далёка. Там навучаліся толькі святары, яны здымалі пакоі ў мясцовых жыхароў і часта былі жабракамі.

В XIII арт. з-за сутычкі між студэнтамі і гарадскім насельніцтвам з Оксфарду ўцёк гурт студэнтаў і прафесараў, якія неўзабаве заснавалі Кембрыджскі ўніверсітэт

Каледжы Оксфарду

(у дужках — год заснавання) 3

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

  1. Кароткая гісторыя ўніверсітэта. University of Oxford. Праверана 30 кастрычніка 2007.
  2. Лічбы і факты. University of Oxford. Праверана 30 April 2010.

Спасылкі

Шаблон:Link GA