Росіца (вёска): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 34: Радок 34:
== Галерэя ==
== Галерэя ==
<center><gallery caption="Краявіды Росіцы" widths=150 heights=150 perrow="4">
<center><gallery caption="Краявіды Росіцы" widths=150 heights=150 perrow="4">
Файл:Rosica - 1.jpg|Возера
Выява:Rosica - 1.jpg|Возера
Файл:Kaścioł - Rosica - 02.jpg|[[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Росіца)|Касьцёл]]
Выява:Kaścioł - Rosica - 02.jpg|[[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Росіца)|Касьцёл]]
Файл:Kaścioł - Rosica - 09.jpg|Касьцёл, інтэр'ер
Выява:Kaścioł - Rosica - 09.jpg|Касьцёл, інтэр'ер
Файл:Śviata-Eŭfrasińnieŭskaja carkva - Rosica - 3.jpg|Руіны царквы
Выява:Śviata-Eŭfrasińnieŭskaja carkva - Rosica - 3.jpg|Руіны царквы
</gallery></center>
</gallery></center>



Версія ад 19:14, 16 лютага 2013

Ро́сіца — вёска ў Беларусі, на паўночным беразе возера Росіца. Уваходзіць у склад Сар’янскага сельсавета Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Насельніцтва 460 чал. (1982). Знаходзіцца за 19 км на паўночны захад ад Верхнядзвінска.

У Другую сусветную вайну тут адбылася Росіцкая трагедыя.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Росіцу датуецца 1599 годам, калі канцлер вялікі Леў Сапега набыў паселішча ў Давыда Росіцкага. У гэты час мясціна ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. У 1753 Росіца перайшла ў валоданне Лапацінскіх[1].

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Росіца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні. У 1778 тут пачалася будова невялікага драўлянага касцёла, асвечанага ў 1792. У 1864 рускія ўлады збудавалі ў мястэчку праваслаўную царкву. У 1906 у Росіцы пачалася будова новага мураванага касцёла, асвечанага 20 студзеня 1911.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з'езда КП(б) Беларусі Росіца ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 мястэчка вярнулі БССР. Неўзабаве бальшавікі зачынілі касьцёл і царкву, знявечылі выгляд бажніцаў.

У Другую сусьветную вайну 1618 лютага 1943 у Росіцы прайшла антыпартызанская карная апэрацыя «Зімовы цуд» у якой удзельнічалі 7 латвійскіх батальёнаў, адна ўкраінская і літоўская рота СС. Карнікі звезлі мясцовых жыхароў у стайню і падпалілі яе. Святары Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра адмовіліся пакінуць сваіх парафіянаў і прынялі разам з імі мучаніцкую смерць[2].

У 1999 Папа Ян Павел II абвясьціў кс.Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыру і блаславёнымі. 19 жніўня 2000 у Росіцы адбылося паўторнае асвячэнне касцёла.

Да 8 красавіка 2004 года вёска ўваходзіла ў склад Бігосаўскага сельсавета.

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1838 — 512 чал. (254 муж. і 258 жан.), зь іх духоўнага стану каталіцкага 3 муж., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 2 жан., мяшчанаў-хрысціянаў 5 муж. і 7 жан., мяшчанаў-юдэяў 63 муж. і 69 жан., сялянаў абшарніцкіх 177 муж. і 176 жан., аднадворцаў 2 муж. і 2 жан., адстаўных салдатаў 2 муж. і 2 жан.[3]

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

Галерэя

Крыніцы

Зноскі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Шаблон:Верхнядзьвінскі раён Шаблон:Месты і мястэчкі гістарычнай Полаччыны