Росіца (вёска): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: арфаграфія
др {{арфаграфія}}
Радок 1: Радок 1:
{{арфаграфія}}
'''Ро́сіца''' — вёска ў [[Беларусь|Беларусі]], на паўночным беразе возера [[возера Росіца|Росіца]]. Уваходзіць у склад [[Сар’янскі сельсавет|Сар’янскага сельсавета]] [[Верхнядзвінскі раён|Верхнядзвінскага раёна]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]]. Насельніцтва 460 чал. ([[1982]]). Знаходзіцца за 19 км на паўночны захад ад [[Верхнядзвінск]]а.
'''Ро́сіца''' — вёска ў [[Беларусь|Беларусі]], на паўночным беразе возера [[возера Росіца|Росіца]]. Уваходзіць у склад [[Сар’янскі сельсавет|Сар’янскага сельсавета]] [[Верхнядзвінскі раён|Верхнядзвінскага раёна]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]]. Насельніцтва 460 чал. ([[1982]]). Знаходзіцца за 19 км на паўночны захад ад [[Верхнядзвінск]]а.



Версія ад 19:14, 16 лютага 2013

Ро́сіца — вёска ў Беларусі, на паўночным беразе возера Росіца. Уваходзіць у склад Сар’янскага сельсавета Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Насельніцтва 460 чал. (1982). Знаходзіцца за 19 км на паўночны захад ад Верхнядзвінска.

У Другую сусветную вайну тут адбылася Росіцкая трагедыя.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Росіцу датуецца 1599 годам, калі канцлер вялікі Леў Сапега набыў паселішча ў Давыда Росіцкага. У гэты час мясціна ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. У 1753 Росіца перайшла ў валоданне Лапацінскіх[1].

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Росіца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні. У 1778 тут пачалася будова невялікага драўлянага касцёла, асвечанага ў 1792. У 1864 рускія ўлады збудавалі ў мястэчку праваслаўную царкву. У 1906 у Росіцы пачалася будова новага мураванага касцёла, асвечанага 20 студзеня 1911.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з'езда КП(б) Беларусі Росіца ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 мястэчка вярнулі БССР. Неўзабаве бальшавікі зачынілі касьцёл і царкву, знявечылі выгляд бажніцаў.

У Другую сусветную вайну 1618 лютага 1943 у Росіцы прайшла антыпартызанская карная аперацыя «Зімовы цуд» у якой удзельнічалі 7 латвійскіх батальёнаў, адна украінская і літоўская рота СС. Карнікі звезлі мясцовых жыхароў у стайню і падпалілі яе. Святары Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра адмовіліся пакінуць сваіх парафіянаў і прынялі разам з імі мучаніцкую смерць[2].

У 1999 Папа Ян Павел II абвясціў кс.Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыру і блаславёнымі. 19 жніўня 2000 у Росіцы адбылося паўторнае асвячэнне касцёла.

Да 8 красавіка 2004 года вёска ўваходзіла ў склад Бігосаўскага сельсавета.

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1838 — 512 чал. (254 муж. і 258 жан.), зь іх духоўнага стану каталіцкага 3 муж., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 2 жан., мяшчанаў-хрысціянаў 5 муж. і 7 жан., мяшчанаў-юдэяў 63 муж. і 69 жан., сялянаў абшарніцкіх 177 муж. і 176 жан., аднадворцаў 2 муж. і 2 жан., адстаўных салдатаў 2 муж. і 2 жан.[3]

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

Галерэя

Крыніцы

Зноскі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Шаблон:Верхнядзьвінскі раён Шаблон:Месты і мястэчкі гістарычнай Полаччыны