Начніца Натэрэра: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.3) (робат дадаў: vi:Myotis nattereri |
др робат дадаў: ceb:Myotis nattereri |
||
Радок 45: | Радок 45: | ||
[[br:Gousperell Natterer]] |
[[br:Gousperell Natterer]] |
||
[[ca:Ratpenat de Natterer]] |
[[ca:Ratpenat de Natterer]] |
||
[[ceb:Myotis nattereri]] |
|||
[[de:Fransenfledermaus]] |
[[de:Fransenfledermaus]] |
||
[[en:Natterer's bat]] |
[[en:Natterer's bat]] |
Версія ад 22:45, 16 лютага 2013
Начніца Натэрэра | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
Царства: | Жывёлы | |||||||
Тып: | Хордавыя | |||||||
Падтып: | Хрыбетныя | |||||||
Клас: | Млекакормячыя | |||||||
Падклас: | Звяры | |||||||
Атрад: | Рукакрылыя | |||||||
Падатрад: | Кажаны | |||||||
Сямейства: | Гладканосыя лятучыя мышы | |||||||
Род: | Начніцы | |||||||
Від: | Начніца Натэрэра | |||||||
Навуковая назва | ||||||||
Myotis nattereri Kuhl., 1818 | ||||||||
Арэал | ||||||||
|
||||||||
|
Начніца Натэрэра або раснічастая (Myotis nattereri) — млекакормячае сямейства гладканосых (звычайных) лятучых мышэй.
Даўжыня цела да 4,6, перадплечча да 4,1 см. Афарбоўка спіны карычнявата-бурая, брушка — брудна-белаватая. Перапонка крыла прымацавана да асновы знешняга пальца ступні. Характэрна наяўнасць на міжбедранай перапонцы (паміж канцамі шпор і канцом хваста) добра прыкметных раснічак.
Пашырэнне: Заходняя (ад Міжземнага мора на поўнач да Ірландыі, Шатландыі і поўдня Швецыі) і Усходняя Еўропа, Каўказ і Закаўказзе, Паўднёва-Усходняя Сібір. Аселы від. Даволі буйныя скапленні гэтай начніцы вядомы ў пячорах Прыбалтыкі (Латвія, Эстонія) і ў наваколлі Санкт-Пецярбурга. На Беларусі адзначана толькі ў Белавежскай пушчы. Месцы пражывання — мяшаныя лясы з дуплаватымі дрэвамі. Селіцца таксама ў нішах за драўлянай аблямоўкай будынкаў.
У другой палове красавіка займае летнія сховішчы: дуплы старых дрэў, гарышчы і нішы пад налічнікамі і аканіцамі. На паляванне вылятае пасля заходу сонца. Ловіць двукрылых, вяснянак, шыцікаў, дробных лускакрылых і жорсткакрылых над паверхняй вадаёмаў, у кронах дрэў. У чэрвені самка прыносіць 1 дзіцяня. На час цяжарнасці і гадавання маладых утварае невялікія (да 20 асобін) калоніі. У кастрычніку займае зімовыя сховішчы: склепы, сховішчы для гародніны, пячоры, штольні.
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. IV катэгорыя (NT) |
Літаратура
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5