Дарога гігантаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат зьмяніў ar:ممر العمالقة на ar:ممر العمالقة وساحله
Радок 40: Радок 40:
[[Катэгорыя:Прырода Ірландыі]]
[[Катэгорыя:Прырода Ірландыі]]


[[ar:ممر العمالقة]]
[[ar:ممر العمالقة وساحله]]
[[bg:Пътят на великаните]]
[[bg:Пътят на великаните]]
[[ca:Calçada del Gegant]]
[[ca:Calçada del Gegant]]

Версія ад 23:47, 16 лютага 2013

Узбярэжжа Козвэй-Кост*
Giant's Causeway and Causeway Coast**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя
Тып прыродны
Крытэрыі vii, viii
Спасылка 369
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1986  (10-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Дарога гігантаў (Сцежка Волата) (ірл.: Clochán an Aifir альбо Clochán na bhFómharach) — унікальная прыбярэжная мясцовасць, уяўляе сабой каля 40 000 злучаных паміж сабой базальтавых (радзей андэзітавых) калон, якія ўтварыліся ў выніку старажытнага вывяржэння вулкана. Размешчана на паўночным усходзе Паўночнай Ірландыі, каля 3 км на поўнач ад горада Бушмілс. Дарога, а таксама ўзбярэжжа Козвэй-Кост, на якім яна знаходзіцца, былі абвешчаныя аб'ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1986 годзе, і нацыянальным запаведнікам ў 1987 Дэпартаментам навакольнага асяроддзя Паўночнай Ірландыі. Верхавіны калон ўтвараюць па форме трамплін, які пачынаецца ля падножжа скалы і знікае пад паверхняй мора. Большасць калон шасцівугольныя, хоць у некаторых - чатыры, пяць, сем і восем вуглоў. Самая высокая каля 12 метраў.

Сёння Дарога гігантаў належыць Нацыянальнаму фонду, які арганізуе доступ турыстаў і займаецца аховай гэтага аб'екта. Дарога гігантаў - найбольш папулярная выбітная мясціна Паўночнай Ірландыі.

Гісторыя паходжання

Каля 50 да 60 мільёнаў гадоў назад, падчас палеагенавага перыяду, месцазнаходжанне Антрым падвяргалася інтэнсіўнай вулканічнай актыўнасці, калі высокатэмпературны, вельмі вадкі расплаўлены базальт пранікаў праз адклады, фармуючы шырокія лававыя плато. Па меры хуткага астуджэння, адбывалася скарачэнне аб'ёму рэчыва (падобнае назіраецца пры высыханні бруду). Гарызантальнае сцісканне прыводзіла да характэрнай структуры шасцігранных слупоў.

Літаратура

Спасылкі