Росіца (вёска): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged non-categorized.
Радок 57: Радок 57:
{{Верхнядзьвінскі раён}}
{{Верхнядзьвінскі раён}}
{{Месты і мястэчкі гістарычнай Полаччыны}}
{{Месты і мястэчкі гістарычнай Полаччыны}}

{{Няма катэгорый}}


[[Катэгорыя:Сар’янскі сельсавет]]
[[Катэгорыя:Сар’янскі сельсавет]]

Версія ад 10:00, 17 лютага 2013

Ро́сіца — вёска ў Беларусі, на паўночным беразе возера Росіца. Уваходзіць у склад Сар’янскага сельсавета Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Насельніцтва 460 чал. (1982). Знаходзіцца за 19 км на паўночны захад ад Верхнядзвінска.

У Другую сусветную вайну тут адбылася Росіцкая трагедыя.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Росіцу датуецца 1599 годам, калі канцлер вялікі Леў Сапега набыў паселішча ў Давыда Росіцкага. У гэты час мясціна ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. У 1753 Росіца перайшла ў валоданне Лапацінскіх[1].

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Росіца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні. У 1778 тут пачалася будова невялікага драўлянага касцёла, асвечанага ў 1792. У 1864 рускія ўлады збудавалі ў мястэчку праваслаўную царкву. У 1906 у Росіцы пачалося будаўіцтва новага мураванага касцёла, асвечанага 20 студзеня 1911.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з'езда КП(б) Беларусі Росіца ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 мястэчка вярнулі БССР. Неўзабаве бальшавікі зачынілі касцёл і царкву.

У Другую сусветную вайну 1618 лютага 1943 у Росіцы прайшла антыпартызанская карная аперацыя «Зімовы цуд» у якой удзельнічалі 7 латвійскіх батальёнаў, адна украінская і літоўская рота СС. Карнікі звезлі мясцовых жыхароў у стайню і падпалілі яе. Святары Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра адмовіліся пакінуць сваіх парафіян і прынялі разам з імі мучаніцкую смерць[2].

У 1999 Папа Ян Павел II абвясціў кс.Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыру і блаславёнымі. 19 жніўня 2000 у Росіцы адбылося паўторнае асвячэнне касцёла.

Да 8 красавіка 2004 года вёска ўваходзіла ў склад Бігосаўскага сельсавета.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1838 — 512 чал. (254 муж. і 258 жан.), з іх духоўнага стану каталіцкага 3 муж., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 2 жан., мяшчан-хрысціян 5 муж. і 7 жан., мяшчан-іудзеяў 63 муж. і 69 жан., сялян абшарніцкіх 177 муж. і 176 жан., аднадворцаў 2 муж. і 2 жан., адстаўных салдат 2 муж. і 2 жан.[3]

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

Галерэя

Крыніцы

Зноскі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Шаблон:Верхнядзьвінскі раён Шаблон:Месты і мястэчкі гістарычнай Полаччыны