Розніца паміж версіямі "Вікторыя Фёдараўна Азаранка"

Jump to navigation Jump to search
 
13 студзеня [[2012]] Вікторыя Азаранка выйграла турнір у [[Горад Сіднэй|Сіднэі]] ([[Аўстралія]]) з прызавым фондам $637 тыс. 28 студзеня [[2012]] выйграла Australian Open, стаўшы, такім чынам, першаю ў гісторыі тэніса прадстаўніцаю Беларусі - пераможцаю турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе. У фінальным матчы Азаранка літаральна разграміла Марыю Шарапаву (6:3, 6:0). З [[30 студзеня]] па [[10 чэрвеня]] [[2012]] году ўзначальвала сусветны рейтынг WTA. У гэты перыяд Азаранка выйграла прадстаўнічы турнір у Досе (Катар) і турнір прэм'ер-катэгорыі ў амерыканскім горадзе Індыян-Уэлс. Пераможная серыя Азаранкі з пачатку года склала 26 матчаў. Пачынаючы з сярэдзіны вясны назіралася пагаршэнне вынікаў. Не надта паспяховае выступленне на Адкрытым чампіянаце Францыі не дазволіла Азаранцы ўтрымацца на вяршыні рэйтынгу, і яна на 4 тыдні саступіла першы радок расіянцы Марыі Шарапавай.
На [[Летнія Алімпійскія гульні 2012|Алімпійскіх гульнях]] у [[Лондан]]е беларуская змяшаная тэнісная пара ў складзе [[Максім Мірны|Максіма Мірнага]] і Вікторыі Азаранкі выйграла золата - беларускія тэнісісты сталі алімпійскімі чэмпіёнамічампіёнамі. У адзіночным разрадзе Вікторыя Азаранка прайграла ў паўфінале будучай алімпійскай чампіёнцы амерыканцы Сярэне Уільямс, але выйграла матч за бронзавы мядаль у расіянкі Марыі Кірыленкі. Пасля Алімпіяды Азаранка вярнулася на вяршыню рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі і ўтрымлівала лідарства на працягу 32 тыдняў. За гэты час Вікторыя выйграла прэстыжны Адкрыты чампіянат Кітая, а таксама турнір WTA ў Лінцы. Такім чынам, у сезоне-2012 Азаранка выйграла 6 турніраў, давёўшы колькасць тытулаў да 14. Таксама Азаранка за 2012 год зарабіла рэкордную суму прызавых грошай, абагнаўшы па гэтым паказчыку Сярэну Уільямс.
 
26 студзеня [[2013]] другі раз запар Вікторыя Азаранка выйграла Australian Open, перамогшы ў драматычным трохсэтавым паядынку кітайскую тэнісістку Лі На (5 нумар сусветнага рэйтынгу), а 17 лютага паспяхова абараніла тытул пераможцы турніру ў Досе, упершыню з 2009 года перамогшы Сярэну Уільямс. Аднак гэтая перамога не дазволіла Азаранцы ўтрымаць першы радок у рэйтынгу WTA, паколькі яна не атрымала новых пунктаў, у адрозненне ад Уільямс, якая летась не ўдзельнічала ў гэтым турніры. Пачынаючы з 18 лютага Вікторыя Азаранка - на другім месцы ў рэйтынгу, а яе лідарства працягвалася агулам 51 тыдзень - гэта 10 вынік ад пачатку Адкрытай эры.
Ананімны ўдзельнік

Навігацыя