Вікіпедыя:Форум/2013: Розніца паміж версіямі

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
3 982 байты дададзена ,  9 гадоў таму
Я конечно могу автоматическим переводчиком сделать, но я не уверен в качестве перевода (т.е. в этом случае кому-то придется поправить стилистику). Белорусским владели мои предки, но не я сам. [[Удзельнік:Vyacheslav84|Vyacheslav84]] ([[Размовы з удзельнікам:Vyacheslav84|размовы]]) 06:33, 22 лютага 2013 (UTC)
::Наўрад ці беларусам, якія размаўляюць на мове гэты выраз такі ўжо блізкі. Машынны пераклад дасць выключна "Літара зю"=) Акрамя "на кукірышках", думаю, калі занурыцца глыбей можна адшукаць яшчэ беларускія адпаведнікі. На Палессі, прынамсі, і дагэтуль невычарпальная скарбніца простанародных жывых неалагізмаў падобнага кшталту. Такіх дасціпных і востраязыкіх людзей, як палешукі, нідзе не сустрэнеш)) Шкада, што няма (а можа ўсё ж ёсць?) запісанага палескага размоўніка. --[[Удзельнік:Zmicier P.|Zmicier P.]] ([[Размовы з удзельнікам:Zmicier P.|размовы]]) 07:40, 22 лютага 2013 (UTC)
:::Прапаную назву "Буква зю". Асабіста мне гэты выраз добра знаёмы іменна ў такой адмене. Словазлучэнне "літара зю", здаецца, у гутарцы не чуў, акрамя таго яно ўспрымаецца (на маё меркаванне) як калька. Калі кагосьці бянтэжыць слова "буква", паспрабую растлумачыць. Гэта паўнапраўнае беларускае слова, прычым яно ўжываецца ў гутарковай мове і цяпер. Аднак чамусьці у сучаснай (з 2-й паловы XX ст.) літаратурнай мове слова "буква" амаль выцеснена словам "літара". Ёсць таксама і слова "буквіца" ў значэнні "па-мастацку аздобленая пачатковая літара". Падмацую сваё меркаванне слоўнікамі і вытрымкаю з мастацкага твора (дарэчы, слова ёсць і ў слоўніках да рэформы 1933 г., а вось у новых амаль не сустракаецца):
:::*Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 1. А-Б / Рэд. В.У. Мартынаў. Мінск: Навука і тэхніка, 1978
:::**Буква - с. 404
:::**Буквар - с. 405
:::*В. Ластоўскі. Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік, Коўна, 1924, с. 45
::::"Бу{{націск}}ква" і "лі{{націск}}тара" (іменна ў такім парадку) як пераклад {{lang-ru|буква}}
:::*Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 2. Биець-Варивный / Склад.: А.П.Груцо і інш. Рэд. А.М. Булыка. Мінск: Навука і тэхніка, 1983, с. 245
:::**Букварь (старбел.) - буквар
:::**Буквица (старбел.) - пісьмо, пасланне, запіска
:::*З паэмы "Новая зямля" Я. Коласа, раздзел XXІX "На замкавай гары":
::::{{Цытата|аўтар=Я. Колас|Па левым беразе ў шнурочак|Зялёных дрэў пралёг радочак,|Як стрэлка, роўненька, пад меру,|Як тыя буквы на паперу.}}
:::Шчыра кажучы, не ведаю, чаму слова "буква" адсутнічае ў сучасных слоўніках. Мо яго проста не ўключылі з-за супадзення з рускім словам, палічыўшы, што не варта займаць месца пад слова, якое ўсе ведаюць, а мо яшчэ з якіх прычын.
:::Таксама дадам, што словы "буква" і "буквар" наўрад ці пазычаны з рускай (расійскай) мовы, бо першыя ўсходнеславянскія буквары былі надрукаваны ў ВКЛ. Акрамя таго, на карысць агульнаўсходнеславянскай прыналежнасці слова "буква" сведчыць тое, што кірылічная азбука (і назвы яе літар) была агульнай для ўсіх усходніх славян.
:::Таксама згодзен з панам Змітрам, што было б някепска пашукаць цікавыя беларускія фразеалагізмы з тым жа значэннем і дадаць іх у артыкул. --[[Удзельнік:Дзяніс Тутэйшы|Дзяніс Тутэйшы]] ([[Размовы з удзельнікам:Дзяніс Тутэйшы|размовы]]) 11:19, 22 лютага 2013 (UTC)
 
== Тэлебачанне ==

Навігацыя