Розніца паміж версіямі "Унутраная эміграцыя"

Jump to navigation Jump to search
няма тлумачэння праўкі
'''Унутраная эміграцыя''' — ухіленне ад удзелу ў грамадскім, палітычным і рэлігійным жыцці дзяржавы, выкліканае нязгодай з існуючай дзяржаўнай сістэмай і пануючай у ёй [[ідэялогія]]й. Унутраную эміграцыю ня трэба блытаць з рознымі формамі канфрантацыі з дзяржаўным ці грамадскім ладам: [[дысідэнт]]цвам, [[эміграцыя]]й, мірнымі акцыямі [[пратэст]]у. Таксама ня трэба блытаць гэту з'яву з унутранай міграцыяй - перамяшчэннем насельніцтва краіны з адной яе часткі ў другую, напрыклад, з [[Урбанізацыя|сельскай мясцовасці ў гарады]].
 
Даволі цяжка акрэсліць усе варыянты форм унутранай эміграцыі. Як правіла да гэтага можна аднесці адмову працаваць у тых галінах вытворчасці і паслуг, дзе ад кожнага патрабуюць удзел у тых ці іншых мерапрыемствах ідэялагічнага кшалту, стварэнне ўласнага [[бізнес]]у (татам, дзе гэта магчыма), адмова ад знаёмства з навінамі, якія перадаюцца па пэўным тэлеканалам, радыёсетцы і іншым сродкам масавай інфармацыі, канцэнтрацыя ўвагі на ўласнай сям'і ці сваім хоббі. (Так у сучасным [[Туркменістан]]е некаторыя падлеткі (і ня толькі) прынцыпова прагуліваюць абавязковыя патрыятычныя святочныя мерапрыемствы, але ня робяць з гэтага акцый пратэсту). Цяжка казць ці можна аднесці ўмеранае супрацоўніцтва з рэжымам (праца ў галінах вытворчасці і паслуг, якія патрабуюць пэўны мінімум удзелу ў палітычных і рэлігійных цырымоніях і падобных дзеяннях (выпіска праўрадавай прэсы, наведаванне гадзін палітінфармацыі, купля латарэйных білетаў і збор грошаў на тыя ці іншыя мерапрыемствы)<ref>[http://proceedings.usu.ru/?base=mag/0008(03_04-1998)&xsln=showArticle.xslt&id=a10&doc=../content.jsp Феномен и природа конформизма российской интеллигенции в XX веке] — № 8(1998) Проблемы образования, науки и культуры.</ref>.
 
З'яўленне ўнутранай эміграцыі ў пэўнай краіне можа лічыцца прызнакам наяўнасці ў ёй [[Таталітарны рэжым|таталітарнай]] ці [[Аўтарытарны рэжым|аўтарытарнай сістэмы кіравання]]. Але дакладна вызначыць гэта бывае цяжка, бо ў розных дзяржавах, якія прызнаюць і патрымліваюць пэўныя правы і свабоды сваіх грамадзян, могуць парушацца іншыя правы грамадзян альбо неграмадзян. Таксама ўнутраная эміграцыя можа быць праяўленнем нязгоды з каштоўнасцямі дэмакратычнага грамадства, напрыклад многія маладыя людзі ў 1960-х гг. у [[ЗША]] і краінах Заходняй Еўропы адмаўляліся ад магчымасці рабіць кар'еру ў капіталістычным грамадстве і пераязжалі ў сельскую мясцовасць працаваць на зямлі, што ў пэўнай ступені можна лічыць ня столькі пратэстам, сколькі пасіўнай [[канфрантацыя]]й з [[грамадства]]м. (Падобным чынам у пачатку ХХІ ст. пэўную распаўсюджанасць атрымаў [[даўншыфтынг]] (англ. downshifting) - свядомае перамяшканне ўніз па кар'ернай лёсвіцы).

Навігацыя