Залацістая шчурка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
tagged isolated of cluster сірата0.
Радок 33: Радок 33:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
* Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5

{{Ізаляваны артыкул}}


[[af:Europese byvreter]]
[[af:Europese byvreter]]

Версія ад 10:16, 28 лютага 2013

Залацістая шчурка

Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Клас: Птушкі
Парадак: Ракшападобныя
Сямейства: Шчуркавыя
Род: Шчуркі
Від: Залацістая шчурка
Навуковая назва
Merops apiaster
Linnaeus, 1758
ITIS  554661
NCBI  265611

Залацістая шчурка (Merops apiaster) — птушка атраду ракшападобныя (Coraciiformes), сямейства шчуркавыя (Meropidae).

Апісанне

Птушка памерамі са шпака, даўжыня цела 27-30 см. Маса 50-60 г. Афарбоўка вельмі яркая: у апярэнні шмат пёраў з зялёнымі, блакітнымі, жоўта-рыжымі адценнямі. Галава зверху каштанавая, з бакоў зеленавата-блакітная. Палоса за вокам і пад ім, пёры на вушах - чорныя. Падбародак і горла ярка-жоўтыя. Доўгая чорная дзюба крыху як бы загнутая ўніз. Спіна зверху бліжэй да галавы каштанавая, яе ніз і паясніца - залаціста-рыжыя. Хвост зеленавата-сіні, доўгі. Сярэдняя пара рулявых пёраў на 2-3 см даўжэйшая за астатнія. Ногі карычнявата-шэрыя. Афарбоўка маладых птушак больш бледная і цьмяная.

Арэал

Гняздуецца на поўдні Еўропы, у Азіі, на паўночным захадзе Афрыкі. Пашырана ад Малдовы і Украіны да Каўказа і вусцяў Волгі і Урала, на поўнач да Курска, Тамбова, вусця Камы, возера Балхаш, далей на ўсход арэал пашыраецца да Сяміпалацінска і Барнаула і яшчэ далей - да Зайсанскай і Эмельскай катлавін.

У Беларусі птушка жыве толькі на самым крайнім поўдні. Упершыню названа для Палесся ў 1887 г. А.Нікольскім. У чэрвені 1980 г. за 2 км на поўнач ад Гомеля знойдзена гняздо з кладкай, а ў ліпені 1985 г. ў наваколлі г.п. Тураў ва ўрочышчы Казаргаць выяўлена каланіяльнае пасяленне птушак. У гнездавы перыяд у 1986 г. птушкі таксама адзначаны каля в. Дрэбек Лунінецкага раёна. У іншых раёнах Беларусі шчурка не сустракалася.

Асаблівасці біялогіі

Грамадскія птушкі, трымаюцца чародамі, часта садзяцца на правады і сухія галіны, лятаюць хутка, лёгка. Гняздуюцца ў норах глыбінёй 1-1,5 м, якія робяць самі дзюбай у пясчаных абрывах. У гняздзе 5-8 белых бліскучых амаль шарападобнай формы яек памерамі 26 x 21,9 мм. Кормяцца джаланоснымі восамі і пчоламі, а таксама матылькамі, у т.л. такімі, якія маюць засцерагальную афарбоўку і не паядаюцца іншымі птушкамі.

Літаратура

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5