Залацістая шчурка: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дапаўненне, шаблон |
др робат дадаў: lb:Beiefrësser |
||
Радок 76: | Радок 76: | ||
[[ko:유럽벌잡이새]] |
[[ko:유럽벌잡이새]] |
||
[[ku:Şehlûr]] |
[[ku:Şehlûr]] |
||
[[lb:Beiefrësser]] |
|||
[[lt:Bitininkas (paukštis)]] |
[[lt:Bitininkas (paukštis)]] |
||
[[lv:Bišu dzenis]] |
[[lv:Bišu dzenis]] |
Версія ад 13:55, 28 лютага 2013
Залацістая шчурка | |||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
Merops apiaster Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Залацістая шчурка (Merops apiaster) — птушка атраду ракшападобныя (Coraciiformes), сямейства шчуркавыя (Meropidae).
Апісанне
Птушка памерамі са шпака, даўжыня цела 27-30 см. Маса 50-60 г. Афарбоўка вельмі яркая: у апярэнні шмат пёраў з зялёнымі, блакітнымі, жоўта-рыжымі адценнямі. Галава зверху каштанавая, з бакоў зеленавата-блакітная. Палоса за вокам і пад ім, пёры на вушах — чорныя. Падбародак і горла ярка-жоўтыя. Доўгая чорная дзюба крыху як бы загнутая ўніз. Спіна зверху бліжэй да галавы каштанавая, яе ніз і паясніца — залаціста-рыжыя. Хвост зеленавата-сіні, доўгі. Сярэдняя пара рулявых пёраў на 2-3 см даўжэйшая за астатнія. Ногі карычнявата-шэрыя. Афарбоўка маладых птушак больш бледная і цьмяная.
Арэал
Гняздуецца на поўдні Еўропы, у Азіі, на паўночным захадзе Афрыкі. Пашырана ад Малдовы і Украіны да Каўказа і вусцяў Волгі і Урала, на поўнач да Курска, Тамбова, вусця Камы, возера Балхаш, далей на ўсход арэал пашыраецца да Сяміпалацінска і Барнаула і яшчэ далей — да Зайсанскай і Эмельскай катлавін.
У Беларусі птушка жыве толькі на самым крайнім поўдні. Упершыню названа для Палесся ў 1887 г. А.Нікольскім. У чэрвені 1980 г. за 2 км на поўнач ад Гомеля знойдзена гняздо з кладкай, а ў ліпені 1985 г. ў наваколлі г.п. Тураў ва ўрочышчы Казаргаць выяўлена каланіяльнае пасяленне птушак. У гнездавы перыяд у 1986 г. птушкі таксама адзначаны каля в. Дрэбек Лунінецкага раёна. У іншых раёнах Беларусі шчурка не сустракалася.
Асаблівасці біялогіі
Грамадскія птушкі, трымаюцца чародамі, часта садзяцца на правады і сухія галіны, лятаюць хутка, лёгка. Гняздуюцца ў норах глыбінёй 1-1,5 м, якія робяць самі дзюбай у пясчаных абрывах. У гняздзе 5-8 белых бліскучых амаль шарападобнай формы яек памерамі 26 x 21,9 мм. Кормяцца джаланоснымі восамі і пчоламі, а таксама матылькамі, у т.л. такімі, якія маюць засцерагальную афарбоўку і не паядаюцца іншымі птушкамі.
Літаратура
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5