Сіянь: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.2+) (робат дадаў: mg:Xi'an |
др r2.7.3) (робат дадаў: mn:Шиань |
||
Радок 149: | Радок 149: | ||
[[mg:Xi'an]] |
[[mg:Xi'an]] |
||
[[mi:Xi'an]] |
[[mi:Xi'an]] |
||
[[mn:Шиань]] |
|||
[[mr:शीआन]] |
[[mr:शीआन]] |
||
[[ms:Xi'an]] |
[[ms:Xi'an]] |
Версія ад 15:20, 1 сакавіка 2013
Горад
Сіянь
西安
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Сіянь — горад у Кітаі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Шэньсі. Сіянь - адзін з самых знамянальных гістарычных і культурных цэнтраў Кітая, на працягу 13 дынастый быў сталіцай Кітая, у прыватнасці ў перыяды Чжоу, Цынь, Хань і Тан. Дынастыйныя сталіцы размяшчаліся звычайна ў розных месцах на невялікай адлегласці ад цэнтра сучаснага Сіяня. Горад існуе больш за 3100 гадоў, некаторы час з'яўляўся самым буйным (як па плошчы, так і па ліку жыхароў) горадам свету.
Горад Сіянь (Чан'ань) быў месцам прызначэння гандлёвых караванаў, якія ішлі па Вялікаму шаўковаму шляху ў Кітай. У наваколлях горада знаходзіцца знакамітая грабніца імператара Цынь Шыхуана і Тэракотавая армія.
З 1990 года, у адпаведнасці з планам эканамічнага развіцця Кітая для цэнтральных і паўночных рэгіёнаў краіны, Сіянь пераўтварыўся ў важны цэнтр культуры, адукацыі і прамысловасці.
Транспарт
Грамадскі транспарт
У горадзе больш 200 аўтобусных маршрутаў.
Метро
З 2011 года дзейнічае сетка метро.
Чыгунка
У Сіяне 5 вакзалаў, і будуецца шосты. Асноўным лічыцца Цэнтральны вакзал. У 2010 годзе была пабудавана высакахуткасная чыгуначная лінія працягласцю 456 км да горада Чжэнчжоу.
Аэрапорт
У прыгарадзе размешчаны міжнародны аэрапорт, самы вялікі ў рэгіёне.
Гарады-пабрацімы
- Афіны (грэч. Αθήνα), Грэцыя
- Бірмінгем (англ.: Birmingham), Англія
- Бразіліа (парт.: Brasilia), Бразілія
- Днепрапятроўск (укр.: Дніпропетровськ), Украіна
- Дортмунд (ням.: Dortmund), Германія
- Ісфахан (перс.: صفهان), Іран
- Іаганесбург (англ.: Johannesburg), ПАР
- Каытханэ (турэцк.: Kağıthane), Турцыя
- Канзас-Сіці (англ.: Kansas City), шт. Місуры, ЗША
- Катманду (непальск.: काठमाडौं), Непал
- Квебек-Сіці (фр.: Ville de Québec, англ.: Quebec City), прав. Квебек, Канада
- Кёнджу (кар.: 경주시, 慶州市), Паўднёвая Карэя
- Кіёта (яп.: 京都市), Японія
- Кордава (ісп.: Córdoba), Аргенціна
- Куска (ісп.: Cuzco), Перу
- Лахор (урду: لاہور), Пакістан
- Нара (яп.: 奈良市), Японія
- По (фр.: Pau), Францыя
- Пампеі (італ.: Pompei, лац.: Pompeii), Італія
- Стамбул (турэцк.: Istanbul), Турцыя
- Фунабасі (яп.: 船橋市), Японія
- Эдынбург (англ.: Edinburgh), Шатландыя
- Ясы (рум.: Iaşi), Румынія
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сіянь
- Афіцыйны турыстычны сайт Сіяня (кіт.)
- Municipal government website (кіт.)
- Xian City Map (260 kb, (англ.)]
- Photos of Xi’an (англ.)
- Фатаграфіі Сіяня (кіт.)
- Карта Сіяня (кіт.)
- Спадарожнікавыя фатаграфіі Сіяня (Google Maps)
- Xi’an map (Chinese)
- Сіянь на сайце Руска-кітайскага клуба