Навум Саламонавіч Перкін: Розніца паміж версіямі

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
'''Навум ПЕРКІН''' ([[{{ДН|15 лютага]] [[|2|1912]]}}, [[Тураў]], цяпер Жыткавіцкі р-нраён Гомельскай вобл. вобласці [[{{ДС|2 кастрычніка]] [[|10|1976]]}}), беларускі літаратуразнавец.
 
Нарадзіўся ў сям'і саматужніка. У 1928  г. паступіў у [[Гомельскі педагагічны тэхнікум]], у 1929-1931 1929—1931 г. настаўнічаў у пачатковых школах на Гомельшчыне. Скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1936) і аспірантуру пры гэтым інстытуце (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны - — з 1941  г. на фронце, з 1942  г. у партызанах на Браншчыне, з 1944  г. зноў на фронце. Быў двойчы паранены. З 1946  г. - — навуковы супрацоўнік, у 1963-1976 -1963—1976 — загадчык сектара ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы [[АН БССР]]. Доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра СП СССР (з 1954).
 
Дэбютаваў у друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі ў 1946  г. Пісаў на рускай і беларускай мовах. Аўтар прац «Аркадзь Куляшоў: Паэтычная творчасць» (1951), «Творчасць Петруся Броўкі» (1952), «Шляхі развіцця беларускай савецкай літаратуры 20-30-х гадоў: Праблемы сацыялістычнага рэалізму» (1960), «В семье братских литератур» (1967), «Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў літаратуры» (1971), «Человек в советском романе» (1975), брашуры «Пятро Глебка» (1955), зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў «Абсягі думкі» (1979). Апублікаваны аўтабіяграфічныя мастацкія творы «Мальчик из местечка» (1981) і «Я стал партизаном» (1982).
 
Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964), «Истории советской многонациональной литературы» (1970-19711970—1971), сааўтар дакладаў да III Міжнароднага з'езда славістаў «Асноўныя асаблівасці развіцця сучаснай беларускай літаратуры» (з [[В. Івашын]]ым, 1958) і да V - — «Беларускапольскія ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з [[А. Лойка]]м, 1969), а таксама падручніка «Беларуская савецкая літаратура» для 9-10 класаў (з [[Ю. Пшыркоў|Ю. Пшырковым]], 1959-19731959—1973).
 
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у 2-томным даследаванні «История белорусской дооктябрьской литературы» і «История белорусской советской литературы».
{{DEFAULTSORT:Перкін Навум}}
[[Катэгорыя:Постаці беларускай філалогіі]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]
[[Катэгорыя:Дактары філалагічных навук]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне]]

Навігацыя