Плоскія чэрві: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне, шаблон
Радок 29: Радок 29:


[[Катэгорыя:Плоскія чэрві| ]]
[[Катэгорыя:Плоскія чэрві| ]]
[[Катэгорыя:Тыпы жывёл]]


{{Link GA|en}}
{{Link GA|en}}

Версія ад 15:18, 2 сакавіка 2013

Плоскія чэрві

Свіны цэпень (Taenia solium)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Platyhelminthes Gegenbaur, 1859


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  53963
NCBI  6157
EOL  2884
FW  169062

Плоскія чэрві, пляскатыя чэрві (Platyhelminthes) — тып беспазваночных жывёл. Выдзяляецца 4-9 класаў, найбольш шматлікія з іх раснічныя чэрві, стужачныя чэрві, трэматоды; больш за 12,5 тыс. відаў.

Пашыраны ўсюды. Раснічныя чэрві жывуць у марскіх і прэсных водах, на сушы, астатнія — вонкавыя ці ўнутраныя паразіты жывёл і чалавека. Сярод іх бычыны цэпень, свіны цэпнь, смактун пячоначны, эхінакок і іншыя ўзбуджальнікі гельмінтозаў.

Даўжыня ад 0,1 мм да 30 м. Цела двухбакова-сіметрычнае, плоскае. Маюць суцэльны або з асобных членікаў скурна-мышачны мяшок з эпітэлію і шматслойнай мускулатуры, запоўнены парэнхімай, у якой размешчаны ўнутраныя органы. Нервовая сістэма ў выглядзе парных гангліяў і падоўжных нервовых ствалоў; выдзяляльная — накшталт канала. Крывяноснай і дыхальнай сістэм няма.

Пераважна гермафрадыты, развіццё прамое або з ператварэннем у свабодна жывучых, складанае з чаргаваннем пакаленняў і зменай гаспадароў у паразітаў (апрача монагенетычных смактуноў).

Літаратура

  • Петрыкаў А. Плоскія чэрві // БелЭн у 18 т. Т. 12. — Мн., 2001.

Шаблон:Link GA