Species plantarum: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[File:Species plantarum 001.jpg|thumb|]]
'''Species plantarum''' («Віды раслін») — праца ў двух тамах, напісаная [[Карл Ліней|Карлам Лінеем]] (1707-1778). Апублікавана ўпершыню ў маі [[1753]]. Дата апублікавання Species plantarum, 1 мая 1753 года, прынятая за зыходны пункт батанічнай наменклатуры.
'''Species plantarum''' («Віды раслін») — праца ў двух тамах, напісаная [[Карл Ліней|Карлам Лінеем]] (1707-1778). Апублікавана ўпершыню ў маі [[1753]]. Дата апублікавання Species plantarum, 1 мая 1753 года, прынятая за зыходны пункт батанічнай наменклатуры.

Версія ад 22:43, 3 сакавіка 2013

Species plantarum («Віды раслін») — праца ў двух тамах, напісаная Карлам Лінеем (1707-1778). Апублікавана ўпершыню ў маі 1753. Дата апублікавання Species plantarum, 1 мая 1753 года, прынятая за зыходны пункт батанічнай наменклатуры.

Стандартнае пазначэнне назвы кнігі пры выкарыстанні ў наменклатурных цытатах - Sp. Pl.

Агульная інфармацыя

Поўная назва працы - Species plantarum, exhibentes plantas rite cognitas, ad genera relatas, cum differentiis specificis, nominibus trivialibus, synonimis selectis, locis natalibus, secundum systema sexuale digestas - «Віды раслін, што прадстаўляюць спазнаныя па звычаі расліны, аднесеныя да родаў, са спецыфічнымі (краявіднымі) адрозненнямі, звычайнымі назвамі, абранымі сінонімамі, месцамі нараджэння, размеркаваныя згодна з палавой сістэмай».

Менавіта выхад гэтай кнігі стаў асноватворным для навуковай батанічнай наменклатуры ў яе сучасным разуменні.

Гістарычнае значэнне кнігі складаецца ў наступным:

  • У ёй змяшчаецца апісанне ўсіх раслін, вядомых у той час.
  • З дапамогай кнігі нават непрафесіянал на падставе колькасці тычынак і песцікаў мог вызначыць месца разгляданай расліны ў так званай палавой сістэмы раслін, прапанаванай Лінеем.
  • Для кожнага віду ў кнізе прыведзена імя, якое складаецца з дзвюх частак. Паслядоўна ужытая ў кнізе бінамінальная наменклатура дазволіла аддзяліць абмеркаванне пытанняў наменклатуры (гэта значыць пытанняў таго, як называць таксоны) ад пытанняў таксанаміі (гэта значыць пытанняў пра тое, якім чынам таксоны класіфікаваць).