Раздавім фашысцкую гадзіну: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|«Раздавім фашысцкую гадзіну», №38, 1942 '''«Разда{{subst:націск}}вім фашы{{subst:...'
 
Xqbot (размовы | уклад)
Радок 18: Радок 18:
[[Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Вялікая Айчынная вайна]]
[[Катэгорыя:Вялікая Айчынная вайна]]

[[be-x-old:Раздавім фашысцкую гадзіну]]

Версія ад 01:04, 4 сакавіка 2013

«Раздавім фашысцкую гадзіну», №38, 1942

«Разда́вім фашы́сцкую га́дзіну» — сатырычнае выданне для партызан і насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Выдавалася з ліпеня 1941 г. да мая 1945 г. (да сакавіка 1942 г. агітплакат на рускай мове — руск.: «Раздавим фашистскую гадину»). З сакавіка 1942 г. газета-плакат, пазней — сатырычны часопіс ЦК КП(б)Б. Спачатку выдаваўся ў Гомелі, потым у прыфрантавой паласе, у Маскве, у Навабеліцы, Мінску. Выданне змяшчала фельетоны, памфлеты, літаратурныя творы, карыкатуры, якія высмейвалі акупантаў і іх памагатых, заклікалі да барацьбы з ворагам.

У выданні друкаваліся творы Я. Коласа, Я. Купалы, А. Астрэйкі, П. Броўкі, Я. Брыля, К. Крапівы, К. Чорнага, І. Ахрэмчыка, Л. Брадатага, А. Волкава[1] і іншых пісьменнікаў і мастакоў.

Са снежня 1945 г. выданне пачало выходзіць як сатырычна-гумарыстычны часопіс «Вожык»

Зноскі

  1. Волков и «Вожык» // Газета «Рэспубліка», № 81 (5496). Пятница, 04 мая 2012 г. (руск.)

Літаратура

  • Пазнякоў М. П. «Раздавім фашысцкую гадзіну» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі