Антуан Агюст Парманцье: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Антуан Агюст Парманцье''' ({{ДН|12|8|1737}}, Мандзідзье - {{ДС|13|12|1813}}) — французскі аграном і фармацэўт, які праславіўся ў першую чаргу як актыўны прапагандыст вырошчвання [[бульба|бульбы]] ў [[Еўропа|Еўропе]] ў якасці харчовай культуры. Ён таксама правёў першую ў гісторыі кампанію прымусовых прышчэпак ад воспы, вынайшаў тэхналогію атрымання [[цукар|цукру]] з цукровых буракоў, заснаваў школу хлебапячэння і ўнёс уклад у вывучэнне спосабаў замарозкі і кансервацыі ежы.
'''Антуан Агюст Парманцье''' ({{ДН|12|8|1737}}, Мандзідзье - {{ДС|13|12|1813}}) — французскі аграном і фармацэўт, які праславіўся ў першую чаргу як актыўны прапагандыст вырошчвання [[бульба|бульбы]] ў [[Еўропа|Еўропе]] ў якасці харчовай культуры. Ён таксама правёў першую ў гісторыі кампанію прымусовых прышчэпак ад воспы, вынайшаў тэхналогію атрымання [[цукар|цукру]] з [[Цукровы бурак|цукровых буракоў]], заснаваў школу хлебапячэння і ўнёс уклад у вывучэнне спосабаў замарозкі і кансервацыі ежы.
== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 11:16, 6 сакавіка 2013

Антуан Агюст Парманцье (12 жніўня 1737, Мандзідзье - 13 снежня 1813) — французскі аграном і фармацэўт, які праславіўся ў першую чаргу як актыўны прапагандыст вырошчвання бульбы ў Еўропе ў якасці харчовай культуры. Ён таксама правёў першую ў гісторыі кампанію прымусовых прышчэпак ад воспы, вынайшаў тэхналогію атрымання цукру з цукровых буракоў, заснаваў школу хлебапячэння і ўнёс уклад у вывучэнне спосабаў замарозкі і кансервацыі ежы.

Біяграфія

Застаўшыся сіратой ў юным узросце, вымушаны быў заняцца фармацэўтыкай, не завяршыўшы яшчэ сваёй адукацыі.

Падчас Сямігадовай вайны Парманцье служыў ваенным урачом у французскай арміі. Патрапіўшы ў прускі палон, ён на працягу некалькіх гадоў вымушаны быў харчавацца бульбай, якую ў Францыі ў той час ужывалі толькі на корм свінням. Бульба была завезены ў Еўропу яшчэ ў 1640 годзе, але толькі ў Ірландыі яе рэгулярна ўжывалі ў ежу: у іншых краінах яе альбо не вырошчвалі наогул, альбо вырошчвалі выключна на корм быдлу. У 1748 французскі парламент нават забараніў вырошчванне бульбы на той падставе, што яна нібыта магла выклікаць шэраг хвароб, у тым ліку праказу. Парманцье высветліў, што бульба бясшкодная для здароўя і мае высокія смакавыя і пажыўныя якасці.

Вярнуўшыся ў Парыж у 1763 годзе, Парманцье працягнуў свае піянерскія даследаванні ў галіне харчавання і харчовай хіміі. Вопыт зняволення спатрэбіўся яму ў 1772, калі ён прапанаваў (у заяўцы на конкурс, абвешчаны Акадэміяй Безансона) выкарыстоўваць бульбу для кармлення хворых дызентэрыяй. У 1773 ён выйграў конкурс.

Шмат у чым дзякуючы намаганням Парманцье, Парыжскі медыцынскі факультэт абвясціў ў 1772 бульбу ядомай. Тым не менш, Парманцье давялося сутыкнуцца са значным супрацівам сваёй дзейнасці. Ён быў пазбаўлены магчымасці выкарыстоўваць свой эксперыментальны сад у Доме інвалідаў, дзе працаваў фармацэўтам. Царкоўная абшчына, якая валодала зямлёй, на якой знаходзіўся шпіталь, забараніла вырошчванне бульбы на гэтай зямлі, а пасля дамаглася звальнення Парманцье.

Пасля гэтага Парманцье заняўся шырокай прапагандай бульбы сярод французаў. Ён даваў урачыстыя абеды (дзе пачастунак складалася ў асноўным са страў, прыгатаваных з бульбы), запрашаў знакамітасцяў, такіх як Бенджамін Франклін або Антуан Лавуазье, падносіў каралеўскай пары букеты з кветак бульбы. Людовік XVI даў Парманцье 50 арпанаў беднай зямлі ў Саблоне, на захад ад Парыжа, на якіх той заняўся вырошчваннем бульбы. Удзень ён выстаўляў вакол градкі з бульбай узброеных ахоўнікаў, прыцягваючы увагу і цікаўнасць; на ноч варта сыходзіла, дазваляючы людзям «скрасці» клубні.

Важнай вяхой у барацьбе за прызнанне бульбы стаў неўрадлівы 1785 год, калі менавіта ўжыванне бульбы ў ежу дапамагло перамагчы голад на поўначы Францыі.

Датай канчатковага прызнання бульбы можна лічыць 1795, калі ў апошнія месяцы першай Парыжскай камуны бульба актыўна вырошчвалася ў абложаным Парыжы, нават у садзе Цюільры, каб паменшыць голад, выкліканы аблогай.

У 1795 Парманцье стаў членам Акадэміі Навук, уступіўшы ў аддзяленне сельскай эканомікі.

Агранамічныя інтарэсы Парманцье былі разнастайныя: ён увесь час шукаў новыя спосабы палепшыць жыццё чалавека шляхам паляпшэння яго дыеты. Апублікаваныя ім працы прысвечаны выпечцы хлеба, вытворчасці сыру, захоўванні збожжа, грыбаводству, мінеральным водам, вінаробству і многаму іншаму.

Пры Напалеоне Парманцье стаў генерал-інспектарам аховы здароўя, займаўся пытаннямі санітарнага стану французскай арміі і правёў ў 1805 першую ў гісторыі кампанію прышчэпак ад воспы.

Парманцье пахаваны на могілках Пер-Лашэз ў Парыжы. У яго гонар названа адна з станцый парыжскага метрапалітэна.