Польшча: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gerakibot (размовы | уклад)
др r2.6.6) (робат зьмяніў ku:Polenda на ku:Polonya
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 234 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q36 (translate me)
Радок 221: Радок 221:
{{Link FA|af}}
{{Link FA|af}}
{{Link GA|ja}}
{{Link GA|ja}}

[[ab:Полша]]
[[ace:Polandia]]
[[af:Pole]]
[[ak:Poland]]
[[als:Polen]]
[[am:ፖላንድ]]
[[an:Polonia]]
[[ang:Polaland]]
[[ar:بولندا]]
[[arc:ܦܘܠܢܕ]]
[[arz:بولاندا]]
[[ast:Polonia]]
[[ay:Puluña]]
[[az:Polşa]]
[[ba:Польша]]
[[bar:Poin]]
[[bat-smg:Lėnkėjė]]
[[bcl:Polonya]]
[[be-x-old:Польшча]]
[[bg:Полша]]
[[bi:Poland]]
[[bn:পোল্যান্ড]]
[[bo:ཕོ་ལན།]]
[[bpy:পোল্যান্ড]]
[[br:Polonia]]
[[bs:Poljska]]
[[bxr:Польш]]
[[ca:Polònia]]
[[cdo:Pŏ̤-làng]]
[[ce:Польша]]
[[ceb:Polonya]]
[[chr:ᏉᎳᏂ]]
[[chy:Poland]]
[[ckb:پۆڵەندا]]
[[co:Polonia]]
[[crh:Lehistan]]
[[cs:Polsko]]
[[csb:Pòlskô]]
[[cu:Пол҄ьска]]
[[cv:Польша]]
[[cy:Gwlad Pwyl]]
[[da:Polen]]
[[de:Polen]]
[[diq:Polonya]]
[[dsb:Pólska]]
[[dv:ޕޮލެންޑު]]
[[ee:Poland]]
[[el:Πολωνία]]
[[eml:Pulógna]]
[[en:Poland]]
[[eo:Pollando]]
[[es:Polonia]]
[[et:Poola]]
[[eu:Polonia]]
[[ext:Poloña]]
[[fa:لهستان]]
[[ff:Poloonya]]
[[fi:Puola]]
[[fiu-vro:Poola]]
[[fo:Pólland]]
[[fr:Pologne]]
[[frp:Pologne]]
[[frr:Poolen]]
[[fur:Polonie]]
[[fy:Poalen]]
[[ga:An Pholainn]]
[[gag:Polşa]]
[[gan:波蘭]]
[[gd:A' Phòlainn]]
[[gl:Polonia - Polska]]
[[gn:Poloña]]
[[gu:પોલેંડ]]
[[gv:Yn Pholynn]]
[[ha:Poland]]
[[hak:Pô-làn]]
[[haw:Pōlani]]
[[he:פולין]]
[[hi:पोलैंड]]
[[hif:Poland]]
[[hr:Poljska]]
[[hsb:Pólska]]
[[ht:Polòy]]
[[hu:Lengyelország]]
[[hy:Լեհաստան]]
[[ia:Polonia]]
[[id:Polandia]]
[[ie:Polonia]]
[[ig:Poland]]
[[ilo:Polonia]]
[[io:Polonia]]
[[is:Pólland]]
[[it:Polonia]]
[[iu:ᐳᓚᓐᑦ]]
[[ja:ポーランド]]
[[jbo:polskas]]
[[jv:Polandia]]
[[ka:პოლონეთი]]
[[kaa:Polsha]]
[[kab:Pulunya]]
[[kbd:Лахь жылэ]]
[[kg:Pologne]]
[[kk:Польша]]
[[kl:Poleni]]
[[km:ប្រទេសប៉ូឡូញ]]
[[kn:ಪೋಲೆಂಡ್]]
[[ko:폴란드]]
[[koi:Польска]]
[[krc:Польша]]
[[ku:Polonya]]
[[kv:Польша]]
[[kw:Poloni]]
[[ky:Польша]]
[[la:Polonia]]
[[lad:Polonia]]
[[lb:Polen]]
[[lez:Польша]]
[[lg:Bupoolo]]
[[li:Pole]]
[[lij:Polonia]]
[[lmo:Pulònia]]
[[ln:Poloni]]
[[lt:Lenkija]]
[[ltg:Puoleja]]
[[lv:Polija]]
[[map-bms:Polandia]]
[[mdf:Полень мастор]]
[[mg:Polonia]]
[[mhr:Польша]]
[[mi:Pōrana]]
[[mk:Полска]]
[[ml:പോളണ്ട്]]
[[mn:Польш]]
[[mr:पोलंड]]
[[mrj:Польша]]
[[ms:Poland]]
[[mt:Polonja]]
[[mwl:Polónia]]
[[my:ပိုလန်နိုင်ငံ]]
[[mzn:لهستون]]
[[na:Poran]]
[[nah:Polonia]]
[[nap:Pulonnia]]
[[nds:Polen]]
[[nds-nl:Pooln]]
[[ne:पोल्याण्ड]]
[[nl:Polen]]
[[nn:Polen]]
[[no:Polen]]
[[nov:Polonia]]
[[nrm:Polongne]]
[[nv:Póolish Dineʼé Bikéyah]]
[[oc:Polonha]]
[[or:ପୋଲାଣ୍ଡ]]
[[os:Польшæ]]
[[pa:ਪੋਲੈਂਡ]]
[[pam:Polonya]]
[[pap:Polonia]]
[[pcd:Polonne]]
[[pdc:Polen]]
[[pfl:Pole]]
[[pih:Poeland]]
[[pl:Polska]]
[[pms:Polònia]]
[[pnb:پولینڈ]]
[[pnt:Πολωνία]]
[[ps:پولنډ]]
[[pt:Polónia]]
[[qu:Pulunya]]
[[rm:Pologna]]
[[rmy:Polska]]
[[rn:Polonia]]
[[ro:Polonia]]
[[roa-rup:Polandia]]
[[roa-tara:Pulonie]]
[[ru:Польша]]
[[rue:Польско]]
[[rw:Polonye]]
[[sa:पोलैंड]]
[[sah:Польша]]
[[sc:Polonia]]
[[scn:Pulonia]]
[[sco:Poland]]
[[se:Polska]]
[[sg:Pölôni]]
[[sh:Poljska]]
[[si:පෝලන්තය]]
[[simple:Poland]]
[[sk:Poľsko]]
[[sl:Poljska]]
[[sm:Polagi]]
[[so:Boland]]
[[sq:Polonia]]
[[sr:Пољска]]
[[ss:IPholandi]]
[[st:Poland]]
[[stq:Polen]]
[[su:Polandia]]
[[sv:Polen]]
[[sw:Poland]]
[[szl:Polsko]]
[[ta:போலந்து]]
[[te:పోలాండ్]]
[[tet:Polónia]]
[[tg:Лаҳистон]]
[[th:ประเทศโปแลนด์]]
[[tk:Polşa]]
[[tl:Polonya]]
[[tpi:Polan]]
[[tr:Polonya]]
[[tt:Польша]]
[[udm:Польша]]
[[ug:پولشا]]
[[uk:Польща]]
[[ur:بولندا]]
[[uz:Polsha]]
[[vec:Połonia]]
[[vep:Pol'šanma]]
[[vi:Ba Lan]]
[[vls:Pooln]]
[[vo:Polän]]
[[wa:Pologne]]
[[war:Polonya]]
[[wo:Poloñ]]
[[wuu:波兰]]
[[xal:Польшин Орн]]
[[xmf:პოლონეთი]]
[[yi:פוילן]]
[[yo:Pólàndì]]
[[zea:Poôl'n]]
[[zh:波兰]]
[[zh-classical:波蘭]]
[[zh-min-nan:Polska]]
[[zh-yue:波蘭]]
[[zu:IPolandi]]

Версія ад 17:48, 8 сакавіка 2013

Польшча
польск.: Rzeczpospolita Polska
Герб Польшчы
Сцяг Польшчы Герб Польшчы
Гімн: «Мазурка Дамброўскага»
Дата незалежнасці 11 лістапада 1918 года (ад РСФСР)
Афіцыйная мова польская[1]
Сталіца Варшава
Найбуйнейшыя гарады Варшава, Лодзь, Кракаў, Вроцлаў, Познань, Гданьск, Шчэцін, Быдгашч, Люблін
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Спікер сейма
Спікер сената
Намеснік прэм'ер-міністра
Браніслаў Камароўскі
Дональд Туск
Эва Копач
Багдан Барусевіч
Вальдэмар Паўляк
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
69-я ў свеце
312 679 км²
3,07
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

38 501 000 чал. (34-я)
123 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$766,675 млрд.[2]  (20-ы)
$22 500[2]
ІРЧП (2011) 0,813[3] (вельмі выс.) (39-ы)
Валюта Польскі злоты (PLN)
Інтэрнэт-дамен .pl[4]
Код ISO (Alpha-2) PL
Код ISO (Alpha-3) POL
Код МАК POL
Тэлефонны код +48
Часавыя паясы +1
  1. Згодна з законам, прынятым 6 студзеня 2005 года, у гмінах, дзе не менш за 20% насельніцтва прадстаўлены нацыянальнымі меншасцямі (такіх гмін у Польшчы 41), у дзяржаўных установах уводзіцца другая мова. Ставіцца гэты закон таксама да назваў мясцовасцей. Закон тычыцца беларускай, літоўскай і нямецкай моў.
  2. а б Report for Selected Countries and Subjects
  3. Human Development Report 2011. The United Nations.
  4. Таксама .eu, як член Еўрасаюза.

По́льшча, Рэспу́бліка По́льшча — краіна ў Цэнтральнай Еўропе, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Мяжуе з Германіяй (на захадзе), Чэхіяй, Славакіяй (на поўдні), Украінай, Беларуссю, Літвою (на ўсходзе) і РасіяйКалінінградскай вобласцю) (на поўначы), а праз марскую мяжу — з Даніяй і Швецыяй.

З'яўляецца членам ЕС, НАТА, ААН, Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), Вышаградскай групы, Веймарскага трохвугольніка і шматлікіх іншых міжнародных арганізацый.

Гісторыя

Этымалогія

Rzeczpospolita Polska — афіцыйная назва Польшчы на польскай мове. Rzeczpospolita перакладаецца як «садружнасць» ці «рэспубліка». Словам Rzeczpospolita у Польшчы таксама называлі унію Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага.

Паходжанне назвы Польшча дакладна не вядомае. Згодна з найбольш распаўсюджанай тэорыяй гэтая назва паходзіць ад назвы племені палян, якія насялялі абшары сучаснага Вялікапольскага ваяводства. Слова паляне паводле адной з тэорый паходзіць ад слова племя — супляменнік, чалавек, звязаны кроўнай сувяззю, які мае тую ж самую веру. Іншая тэорыя выводзіць слова паляне ад слова поле, дапускаючы, што асноўным заняткам племені палян была апрацоўка зямлі ў адрозненні ад іншых плямёнаў, напрыклад, віслян ці мазаўшан, якія насялялі лясныя абшары. Некаторыя лінгвісты сцвярджаюць, што гэта можа быць звязана з першапачатковай формай пляменнай арганізацыі — «ополем», якая з'яўлялася пэўным відам кіравання з выбарным кіраўніком, агульнай уласнасцю на зямлю і родам — асновай грамадства.

У мінулым ужываліся лацінскія назвы terra Poloniae (польская зямля) ці Regnum Poloniae (Каралеўства Польскае). Назва Польшча пачала ўжывацца ў дачыненні да ўсёй дзяржавы ў ХІ ст. Землі палян з XIV ст. называлі Старапольшчай, а пазней — Вялікапольшчай. А паўднёвыя землі, для кантрасту, называлі Малапольшчай.

Іншыя назвы Польшчы (Lechia, персідская мова Lachistan, літоўская мова Lenkija) і палякаў (турэцкае Lehce, рускае Ляхи, венгерскае Lengyel) паходзяць ад назвы племені Лэндзян, якія насялялі тэрыторыю паўднёва-ўсходняй часткі Польшчы.

На працягу 37 год (з 1952 па 1989) афіцыйнай назвай Польшчы была Польская Народная Рэспубліка (ПНР) (Polska Republika Ludowa).

Гісторыя

У 9-10 ст. на сучаснай тэрыторыі Польшчы жылі розныя заходнеславянскія плямёны, сярод якіх вылучаліся вісляне і паляне. Першыя займалі тэрыторыю з цэнтрам у Кракаве, другія — з цэнтрам у Гнезна. Менавіта паляне ў 10 ст. здолелі аб'яднаць вакол сябе сваіх суседзяў і паклалі пачатак дзяржавы. Землі Польшчы ўпершыню аб'ядналіся ў адзіную дзяржаву ў 10 ст. пад кіраўніцтвам дынастыі Пястаў. Каля 966 года польскі кароль Мешка I прыняў каталіцтва, а ў 12 ст. большасць палякаў ужо была каталікамі. Сын Мешка — Баляслаў Храбры (992—1025) працягнуў стварэнне польскай дзяржавы, аб'яднаўшы пад сваёй уладай усе польскія плямёны.

Аднак пасля смерці Баляслава суседзі Польшчы, скарыстаўшыся ўнутранымі праблемамі, захапілі частку земляў: немцы — усё заваяваныя Баляславам зямлі ўздоўж цячэння Эльбы, датчане — Памор'е, чэхі ўзнавілі сваю незалежнасць, а кіеўскі князь захапіў гарады Червеньскія гарады. У 12 ст. Польшча распалася на шэраг княстваў, што былі аб'яднаныя толькі ў 1320 каралём Уладзіславам I.

Справу Уладзіславам I працягнуў Казімір III Вялікі (1333—1370). Пераважна дыпламатычнымі метадамі ён вярнуў Польшчы Куявію і Добжынскую землі (1343), Мазовію (1351—1353), а таксама адабраныя Брандэнбургам гарады. У 1349 Казімір уварваўся ў Галіччыну, захапіў Львоў і Галіч. У 1360-я пад яго ўлада перайшлі Уладзімір-Валынскі і Камянец-Падольскі. У перыяд кіравання Казіміра III адбылася кадыфікацыя польскага заканадаўства, праведзеныя адміністрацыйная і грашовая рэформы, у 1364 заснаваная Кракаўская акадэмія. Пры Казіміру ў Польшчы вялося шырокае будаўніцтва: па словах летапісца, Уладзіслаў Лакеток пакінуў Польшчу драўляную, а Казімір — каменную.

Са смерцю Казіміра Вялікага дынастыя Пястаў перапынілася. Шляхта, якая фактычна кіравала ў дзяржаве, прапанавала вялікаму князю літоўскаму Ягайла руку каралевы Ядзвігі і польскі сталец у абмен на заключэнне уніі з Польшчай. У 1385 у Крэўскім замку быў падпісаны адпаведны дагавор — Крэўская унія. У 1386 Ягайла быў каранаваны пад імем польскага караля Уладзіслава II (1386—1434), паклаўшы пачатак новай, Ягелонскай дынастыі, якая правіла ў Польшчы звыш 200 гадоў.

1635
1795
1939

Падчас кіравання дынастыі Ягелонаў, Польскае каралеўства наладзіла цесныя сувязі з Вялікім Княствам Літоўскім, а затым, у 1569, пасля прыняцця Люблінскай уніі, утварыла з ім федэрацыйную дзяржаву — Рэч Паспалітую абодвух народаў.

У 1572 памёр, не пакінуўшы спадчынніка, Жыгімонт II Аўгуст. Сярод шматлікіх прэтэндэнтаў на сталец перамога дасталася Генрыху Валуа, брату французскага караля Карла IX. Аднак Генрых нядоўга прабыў у Польшчы. Атрымаўшы вестку аб смерці свайго брата, ён таемна збёг у Парыж, каб заняць там французскі сталец.

У выніку польскую карону атрымаў Стэфан Баторый (15741586). Стэфан Баторый паспяхова завяршыў вайну супраць Івана IV: Рэч Паспалітая атрымала Лівонію і вярнула Полацк. Падчас падрыхтоўкі да вайны супраць Турцыі Стэфан нечакана памёр. Насталае пасля яго смерці міжкаралеўе ізноў вылілася ў смуту. Нарэшце на сталец узышоў шведскі каралевіч Жыгімонт III Ваза (15871632). Пасля смерці свайго бацькі Жыгімонт Ваза адбыў у Швецыю, дзе ў 1593 каранаваўся шведскім каралём. Дынастычныя спрэчкі, а таксама барацьба за панаванне ў Прыбалтыцы, прывялі да вайны са Швецыяй (16001629). У дадатак у 1609 пачалася вайна з Расіяй.

Гады кіравання Уладзіслава IV Вазы (1632—1648) былі даволі ўдалымі. Быў падпісаны Палянаўскі мір з Расіяй, адбіты чарговы націск турэцка-крымскага войска, заключана 26-гадовае перамір'е са Швецыяй (1635), па якім Польшчы вярталіся прускія гарады. Заключэнне дынастычнага шлюбу з Цэцыліяй Рэнатай умацавала саюз з Габсбургамі.

Аднак са другой паловы 17 ст. пачынаецца агульны заняпад Рэчы Паспалітай. У 1652 у сойме ўпершыню на практыцы быў ужыты прынцып liberum veto, калі для зрыву прыняцця рашэння хапала аднаго галосу. У 1648 пачалося паўстанне ва Украіне, узначаленае Багданам Хмяльніцкім. Скарыстаўшыся сітуацыяй вайну супраць Рэчы Паспалітай пачала і Швецыя (16551660). У кароткі тэрмін былі ўзяты Кракаў і Варшава і акупаваная вялікая частка Польшчы. У 1658 Расія аднавіла ваенныя дзеянні супраць Рэчы Паспалітай. У выніку войн Рэч Паспалітая мусіла згадзіцца на тэрытарыяльныя саступкі.

У пач. 18 ст. Польшча была ўцягнута ў Паўночную вайну (1700—1721). У 1701 на яе тэрыторыю ўступілі шведскія войскі Карла XII. Да перамоў 1720—1721 аб сканчэнні вайны прадстаўнікі Рэчы Паспалітай дапушчаныя не былі, што сведчыла аб канчатковай страце прэстыжу Рэчы Паспалітай у Еўропе. Расія і Прусія ў 1720 прынялі ўзаемнае абавязальніцтва падтрымліваць наяўныя ў Польшчы парадкі.

У 1791 была прынята Канстытуцыя, якая зліквідавала падзел краіны на ВКЛ і Польскае каралеўства. Аднак становішча на той час ужо было вельмі цяжкім, і таму Канстытуцыя не ўратавала Рэч Паспалітую. У выніку падзелаў 1772, 1793, 1795 Рэч Паспалітая была падзеленая паміж Аўстра-Венгерскай імперыяй, Прусіяй і Расійскай імперыяй.

Напалеон падчас ваеннай кампаніі 1812 даў згоду на стварэнне Варшаўскага княства на тэрыторыі Польшчы. Аднак, пасля паразы Напалеона Варшаўскае княства спыніла існаванне.

Пасля Першай сусветнай вайны была створаная Другая Рэч Паспалітая — на яе ўтварэнне пагадзіліся краіны-пераможцы.

У 1939 Польшча была заваявана Трэцім рэйхам і СССР, а потым падзеленая паміж імі.

Пасля паразы Трэцяга рэйха была створана Польская народная рэспубліка, што далучылася да сацыялістычнага блоку на чале з СССР.

У 1989 на парламенцкіх выбарах перамагла партыя «Салідарнасць», а ў 1990 годзе прэзідэнтам стаў кандыдат ад «Салідарнасці» — Лех Валенса. З прыходам да ўлады «Салідарнасці» скончылася кіраванне камуністаў, а разам з ім і існаванне ПНР.

У 1999 Польшча далучылася да НATO, а ў 2004 — да Еўрасаюза.

10 красавіка 2010 прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і вялікая колькасць польскіх палітычных і грамадскіх дзеячаў загінулі ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

Геаграфія

Плошча Польшчы — 312,685 км². Сярэдняя вышыня над морам — 173 метры, найвышэйшы пункт — гара Рысы (2,499 метраў над морам).

Для Польшчы характэрны заходнія ветры з Атлантыкі, з якімі звязана няўстойлівае надвор'е. Вільготныя і воблачныя перыяды часта змяняюцца сухімі і яснымі. Сярэднія тэмпературы ліпеня вагаюцца ад 16 °C на поўначы да 21 °C на паўднёвым усходзе. Зімы няўстойлівыя, адносна халодныя, з сярэднімі тэмпературамі студзеня ад −7 °C на паўночным усходзе да −1 °C на захадзе. Снег ляжыць да трох месяцаў. Рэкі ў халодныя зімы замярзаюць на 2-4 месяцы.

Сярэдняя гадавая сума ападкаў змяняецца ад 530 мм на раўнінах паўночнага ўсходу да 1270 мм у Судэтах і 2030 мм у Высокіх Татрах. У паўночнай частцы краіны самай вільготнай парой года з'яўляецца лета; больш за ўсё дажджоў выпадае ў ліпені. На поўдні Польшчы асноўная частка ападкаў прыходзіца на зімовыя месяцы.

Па тэрыторыі Польшчы цякуць некаторыя буйныя рэкі: Вісла, Одра, Заходні Буг.

У Польшчы шмат лясоў, а на поўначы краіны знаходзяцца каля 9,300 азёраў.

Натуральныя лясы сярэдняй паласы складаюцца ў асноўным з лісцёвых парод: дуба, бука, бярозы і клёну. Ясень, таполя і вярба пераважаюць уздоўж вільготных рачных далін, а бяроза — на падзолістых і балотных глебах. Узнаўленне лясоў у асноўным ажыццяўляецца за кошт хвойных парод. Змешаныя і хвойныя лясы ўтвораць вялікія масівы, асабліва на бяднейшых пясчаных глебах у паўночных і ўсходніх раёнах краіны. На крайнім паўночным усходзе, ля Беластока, размешчаны Белавежскі нацыянальны парк, у якім захаваліся першасныя хвойныя і шыракалістныя лясы.

Глебы Польшчы даволі разнастайныя. На поўначы краіны яны, як правіла, пясчаныя, падзолістыя і для сельскагаспадарчага выкарыстання патрабуюць угнаенняў. У далінах рэк маюцца шырокія тарфянішчы з вялікім утрыманнем гумусу. Найбольш урадлівыя глебы, у тым ліку чарназёмныя, знаходзяцца на поўдні, на лёсавых адкладах у Сілезіі. Глебы ў гарах звычайна маюць тонкі пласт перагною і малаўрадлівыя.

Найбуйнейшыя гарады Польшчы: Варшава, Лодзь, Кракаў, Вроцлаў, Познань, Катавіцы, Бельска-Бяла, Быдгашч, Беласток, Торунь, Гданьск, Гдыня, Сопат (апошнія тры ўтвараюць агламерацыю, якую неафіцыйна называюць Труймясто).

Палітыка

Дзве палаты парламента — Сейм (460 дэпутатаў) і Сенат (100 дэпутатаў). Буйнейшыя палітычныя партыі — Грамадзянская платформа, Закон і справядлівасць, Саюз дэмакратычных левых сіл, Польская народная партыя, Рух Палікота.

Адміністрацыйны падзел

Ваяводствы Польшчы

Паводле апошняга адміністрацыйнага падзелу (1999), Польшча падзяляецца на 16 ваяводстваў:

Ваяводствы падзяляюцца на паветы, паветы — на гміны.

Эканоміка

Эканоміка Польшчы — рыначная. Большая частка маёмасці прыватызаваная. Нацыянальная валюта злоты, аднак Польшча рыхтуецца да ўвядзення еўра.

Польшча займаецца вытворчасцю адзення, электронікі, аўтамашын, аўтобусаў, верталётаў, лакаматываў, самалётаў, караблёў, ваеннай тэхнікі, лекаў, ежы (харчовая прамысловасць у Польшчы адна з найбольш буйных у Еўрасаюзе).

Тэмпы росту СУП у 2007 годзе склалі 7,4%, інфляцыя — 2,1%, у 2008 годзе склалі 4,7-4,8 %[1], інфляцыя — 4,2 %[2].

Дачыненні з Беларуссю

10 кастрычніка 1991 падчас візіту ў Польшчу старшыня ўраду Беларусі Вячаслаў Кебіч падпісаў з старшынёю польскага ўрада Янам Бялецкім Дэкларацыю аб добрасуседстве, узаемаразуменні і супрацоўніцтве. Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 2 сакавіка 1992 падчас прыезда міністра замежных спраў Беларусі Пятра Краўчанкі ў Варшаву, дзе бакі таксама падпісалі Консульскую канвенцыю. Пасля ператварэння польскага генеральнага консульства ў Мінску ў пасольства яго ўзначаліла Эльжбэта Смулкова.

24 красавіка 1992 года Вячаслаў Кебіч падпісаў у Польшчы пагадненне аб прынцыпах памежнай супрацы і дамову аб памежных пераходах. 23 чэрвеня 1992 года старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч падпісаў у Варшаве Дамову аб добрасуседстве і супрацы на 15 год, а таксама адкрыў беларускае пасольства. Першым паслом Беларусі ў Польшчы стаў Уладзімір Сянько. 19 лістапада 1992 года старшыня польскага ўрада Ганна Сухоцкая падчас прыезду ў Беларусь падпісала Пагадненне аб адмове ад падвойнага падаткаабкладання. 15-16 снежня 1992 года ў Польшчы адбылася сустрэча беларускага і польскага міністраў абароны Паўла Казлоўскага і Януша Анышкевіча адпаведна. 21 красавіка 1993 года міністры падпісалі ў Беларусі Дамову аб ваеннай супрацы. 30 сакавіка 1996 года ў Белавежскай пушчы адбылася сустрэча прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Аляксандра Квасьнеўскага.

1 кастрычніка 2003 года ў сувязі з уваходам у Еўрапейскі Саюз польскі ўрад увёў візавы рэжым для беларускіх грамадзян[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://finanse.wnp.pl/szacunki-rzadu-wzrost-pkb-w-2008-wyniosl-4-7-4-8-proc,70915_1_0_0.html
  2. http://www.stat.gov.pl/gus/45_1634_PLK_HTML.htm
  3. Баляслаў Хмяліньскі. Польшча — Беларусь: 15 гадоў міждзяржаўных адносін// Журнал международного права и международных отношений. 2007 — № 1

Спасылкі

Зноскі


Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA