Кейстут: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 17 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q355869 (translate me)
Радок 23: Радок 23:
[[Катэгорыя:Род Гедзімінавічаў]]
[[Катэгорыя:Род Гедзімінавічаў]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]

[[bat-smg:Kēstotis]]
[[be-x-old:Кейстут]]
[[de:Kęstutis]]
[[en:Kęstutis]]
[[eo:Kęstutis]]
[[es:Kęstutis]]
[[et:Kęstutis]]
[[fi:Kęstutis]]
[[fr:Kęstutis]]
[[ja:ケーストゥティス]]
[[ka:კეისტუტისი]]
[[lt:Kęstutis]]
[[lv:Ķēstutis]]
[[pl:Kiejstut Giedyminowicz]]
[[ro:Kęstutis]]
[[ru:Кейстут]]
[[uk:Кейстут]]

Версія ад 20:08, 8 сакавіка 2013

Пячатка Кейстута

Кейстут Гедзімінавіч (Кестуть (1342, 1371), Кестутей (1345), Кистютий (1352), Kinstut rex (1356, 1382); ~129715 жніўня 1382, Крэва), князь троцка-жамойцкі, гарадзенскі (13411345), уладар Троцкай паловы ВКЛ (13451381), вялікі князь літоўскі (1381-1382). Сын Гедзіміна ад другога шлюба, малодшы брат Альгерда.

Пасля смерці Гедзіміна (зіма 1341) і старэйшага брата Манівіда (1342) знешняе становішча ВКЛ было складным, Тэўтонскі ордэн рыхтаваў вялікую вайсковую кампанію. Альгерд з Кейстутам былі старэйшыя пасля Нарымонта сярод Гедзімінавічаў, а ў Вільні сядзеў самы малодшы сын Гедзіміна – Яўнут, малады і няздольны да ўлады. У 1345 Альгерд і Кейстут вырашылі ўзяць ўладу — Кейстут з Трокаў з войскам прыйшоў у Вільню і паланіў Яўнута, пасля гэтага паклікаў Альгерда і перадаў яму Вільню як старэйшаму, прызнаючы вярхоўную ўладу брата. Альгерд з Кейстутам падзялілі ВКЛ на "паловы", Альгерд быў уладаром у Віленскай палове і меў тытул вялікага князя, Кейстут быў уладаром у Троцкай палове і яму падпарадкоўваліся ўсе родзічы, якія мелі там удзелы. Браты спачатку дамовіліся дзяліць усе зноў здабытыя землі, у 1352 Кейстут атрымаў да сваіх уладанняў яшчэ і Берасцейскую зямлю. Але пасля, відаць, умовы дагавора паміж братамі змяніліся, Альгерд больш не дзяліўся з Кейстутам далучанымі землямі.

Пасля смерці Альгерда, яго спадчыннікам быў Ягайла, Кейстут як старэйшы лічыў у сабе больш правоў на вялікакняскі сталец, а Ягайла жадаў захаваць тыя ўмовы, што былі паміж Кейстутам і яго бацькам Альгердам. Ягайла склаў супраць Кейстута змову з Тэўтонскім ордэнам, але яна была выкрытая — Ягайла арыштаваны і зняволены ў Полацку, праз нейкі час вызвалены пад абяцанне прызнання вярхоўнай ўлады Кейстута. У хуткім часе Ягайла зноў склаў змову з ордэнам, яму падманам удалася паланіць і спачатку зняволіць Кейстута ў Крэўскім замку, дзе Кейстут быў задушаны.

Нашчадкі

∞1 NN, магчыма руская княжна

∞2 Бірута,