Мікола Іванавіч Ермаловіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2384644 (translate me)
Радок 63: Радок 63:
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]]

[[be-x-old:Мікола Ермаловіч]]
[[en:Mikola Yermalovich]]
[[et:Mikoła Jermałovič]]
[[ru:Ермолович, Николай Иванович]]

Версія ад 21:33, 8 сакавіка 2013

Мікола Іванавіч Ермаловіч
Дата нараджэння 29 красавіка 1921(1921-04-29)
Месца нараджэння в. Малыя Навасёлкі, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць
Дата смерці 5 сакавіка 2000(2000-03-05) (78 гадоў)
Месца смерці Мінск
Месца пахавання
Грамадзянства Беларусь
Род дзейнасці публіцыст, літаратуразнавец, пісьменнік, гісторык
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы Маладзечанскі абласны інстытут удасканалення настаўнікаў (да 1957 г.)
Альма-матар Мінскі педагагічны інстытут
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1992), Медаль Францыска Скарыны (1993)

Мікола Іванавіч ЕРМАЛОВІЧ (29 красавіка 1921, в. Малыя Навасёлкі на Койданаўшчыне, цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — 5 сакавіка 2000, Маладзечна; Псеўданімы: Сымон Беларус, М. Ермолов, Я. Мікалаеў, Мікола Наваселец, М. Ярмолаў) — беларускі публіцыст, крытык і літаратуразнаўца, заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі, аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў 1960-1980-х г.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Дзяржынскую сярэднюю школу (1938) і паступіў на беларускае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педінстытута дзе да пачатку 2-й сусветнай вайны скончыў 3 курсы. З-за дрэннага зроку быў вызвалены ад службы ў арміі, эвакуіраваўся і працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў в. Лабаскі Мардоўскай АССР. У 1943 г. вярнуўся ў Беларусь, дзе ў 1943—1944 г. працаваў настаўнікам у Суражы Віцебскай вобл, у 1944—1946 г. — у Дзяржынску Мінскай вобл. З 1946 аднавіў вучобу ў педінстытуце, які скончыў у 1947, у 19471948 вучыўся ў аспірантуры пры педінстытуце. У 1948-1955 — выкладчык беларускай літаратуры ў Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце, а пасля яго закрыцця, у 1955-1957 — загадчык метадычнага кабінета Маладзечанскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. У кан. 1957 выйшаў на пенсію з прычыны значнага пагаршэння зроку. З гэтага часу Ермаловіч актыўна пачынае займацца гістарычна-даследчай дзейнасцю, галоўныя тэмы — гісторыя Беларусі 914 ст. Жыў у Маладзечна. Член СП СССР (з 1989).

Творчасць, навуковая дзейнасць

Межы старажытнай Літвы па Ермаловічу

Актыўную літаратурную дзейнасць пачаў у 1948. Выступаў ў друку з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі, гістарычнымі нарысамі. Друкаваўся ў маладзечанскай раённай газеце, альманаху «Нарач», газетах «Звязда», «Літаратура і мастацтва», «Голас Радзімы», часопісах «Полымя», «Нёман», «Маладосць», навуковых зборніках. У 1963 Ермаловіч распачынае выдаваць рукапісны самвыдавецкі часопіс «Падснежнік», чатыры выпускі якога выйшлі да 1964. Вынікам даследніцкай працы было напісанне ў 1968 кнігі «Па слядах аднаго міфа» (доўгі час хадзіла самвыдатам, афіцыйна выдана ў 1989). У 1970 выйшла кніга «Дарагое беларусам імя», у 1990 — даследаванне «Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды», у 1994 — «Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд», у 2000 — «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае».

У 1975 Ермаловіч узнаўляе выпуск «Падснежніка», але пад новай назвай «Гутаркі», да 1976 выйшла блізу 50 выпускаў. «Гутаркі» шматразова перадрукоўваліся, перапісваліся, распаўсюджваліся сярод беларускай інтэлігенцыі. «Гутаркі» выдаваліся Ермаловічам пад псеўданімам Сымон Беларус. Назву «Гутарка» аўтар абраў таму, што ў 19 ст. «гутаркі» былі найбольш пашыраным жанрам нелегальнага друку. У сваім выданні Ермаловіч змяшчаў творы, якія не маглі быць апублікаваныя ў афіцыйным друку з-за сваёй сацыяльнай і палітычнай накіраванасці. Аўтар рыхтаваў матэрыялы ў Мінску (у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР), друкаваў у Маладзечне на друкарцы, а потым перадаваў Яўгену Куліку для памнажэння. Нумар выходзіў прыкладна раз на тыдзень.

Мікола Ермаловіч — заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі, якая супярэчыла афіцыйным савецкім канцэпцыям гісторыі Беларусі. Працы Ермаловіча ў значнай ступені паўплывалі на фармаванне сучаснай грамадскай думкі і гістарыяграфіі Беларусі. Паводле палітычных матываў галоўныя канцэптуальныя працы Ермаловіча не маглі з'яўляцца ў афіцыйным друку. Таму рукапісы Ермаловіча ў 1970-1980-х абарачаліся ў непадцэнзурным друку. Самвыдавецкі памнажалася праца «Па слядах аднаго міфа: Ці было літоўскае заваяванне Беларусі?». Самвыдавецкі памнажаліся і працы М. Ермаловіча, апублікаваныя і ў афіцыйным друку. Так, да прыкладу, рабіліся фотакопіі з працы Ермаловіча «Балцкія плямёны» (газета «Голас Радзімы», 05.11.1981). У машынапісным выглядзе пашыралася праца «У духу застойнага часу». Гэты артыкул Ермаловіча напісаў у адказ на артыкул В. Мялешкі і З. Капыскага «Фактам вопреки» («Советская Белоруссия», 28.07.1987). Пасля таго, як рэдакцыя «Советской Белоруссии» адмовілася друкаваць яго, артыкул распаўсюджваўся ў машынапісных копіях. Пазней быў апублікаваны ў «Студэнцкай думцы» № 3 за 1989 год.

Альтэрнатыўнае бачанне гісторыі Беларусі выклікала раздражненне ўлады, некалькі разоў на кватэру да Ермаловіча супрацоўнікі КДБ прыносілі позвы з патрабаваннем з'явіцца і разабрацца з «извечной самостоятельностью белорусов». Гістарычныя творы Ермаловіча ляжалі неапублікаванымі ў рэдакцыях часопісаў, нягледзячы на тое, што гэтыя працы былі вельмі папулярныя і ў вялікай колькасці пашыраліся самвыдатам. Толькі з часоў перабудовы свет пабачылі некалькі працаў Ермаловіча. Ермаловіч атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі за кнігу «Старажытная Беларусь» (1992), прэмію імя У. Караткевіча, узнагароджаны медалём Ф. Скарыны (1993).

Ушанаванне памяці

28 лістапада 2003 г. ў Маладзечна быў урачыста адкрыты памятны знак ганароваму грамадзяніну горада Міколу Ермаловічу. Урачыстасць ладзілася гарадскімі ўладамі пры шырокім удзеле грамадскасці.

Выбраная бібліяграфія

  • Дарагое беларусам імя (1970)
  • Па слядах аднаго міфа (1989), 1-е выд.: ISBN 5-343-00016-9; 2-е выд.: ISBN 5-343-00876-3
  • Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды (1990), 2-е выд.: ISBN 985-02-0503-2
  • Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд (1994), ISBN 985-6026-01-6
  • Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае (2000), ISBN 985-6576-08-3
  • Выбранае. Укладанне, каментар К. Цвіркі; прадмова А. Грыцкевіча. — Мн.: Кнігазбор, 2010. — 640 с.: [8] с. іл. — ("Беларускі кнігазбор": Серыя 2. Гісторыка-літаратурныя помнікі). ISBN 978-985-6976-36-3

Літаратура

  • Андросік Л. Ермаловіч Мікола // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. — Мн.: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. ISBN 985-6374-08-1
  • Ермаловіч Мікола // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Мікола Ермаловіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  • Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Зборнік дакументаў i матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча. Успамімы, творы, фотаматэрыялы. — Мн., 2007. — 360 с. [1]

Шаблон:Пісьменнікі і паэты Беларусі