Хроніка Быхаўца: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: я у → я ў, == У Сеціве == → == Спасылкі ==, 1440 году → 1440 года using AWB (7893)
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 6 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2987855 (translate me)
Радок 26: Радок 26:
{{DEFAULTSORT:Быхавец}}
{{DEFAULTSORT:Быхавец}}
[[Катэгорыя:Беларуска-літоўскія летапісы]]
[[Катэгорыя:Беларуска-літоўскія летапісы]]

[[be-x-old:Хроніка Быхаўца]]
[[en:Bychowiec Chronicle]]
[[lt:Bychovco kronika]]
[[pl:Kronika Bychowca]]
[[ru:Хроника Быховца]]
[[uk:Биховця літопис]]

Версія ад 22:14, 8 сакавіка 2013

«Хроніка Быхаўца» — летапісны звод з ліку беларуска-літоўскіх летапісаў, адзін з агульнадзяржаўных зводаў ВКЛ. У літоўскай гістарыяграфіі азначаецца таксама як 3-я рэдакцыя Літоўскай хронікі.

Звод быў складзены ў сяр. 16 ст., і дайшоў да нашых часоў у адзіным спісе, зробленым у канцы 17 — пач.18 ст. Звод захоўваўся ў маёнтку Магілёўцы[1] шляхціца А. Быхаўца, адсюль назва. Быхавец пераслаў рукапіс Т. Нарбуту (1834).

Доўгі час крыніца лічылася фальсіфікатам, які прыпісвалі Т. Нарбуту, які ўпершыню выдаў «Хроніку Быхаўца» ў серыі «Помнікі літоўскай гісторыі» (1846), пасля чаго рукапіс знік без следу. Гэта, а таксама неадназначная рэпутацыя Нарбута (які часам спасылаўся на неіснуючыя крыніцы[2]) і супярэчнасці і анахранізмы ў тэксце, дало падставы для думкі аб фальсіфікацыі. Але з сапраўднасцю дакумента згадзіліся шматлікія расійскія, беларускія і польскія гісторыкі. За некалькі гадоў перад Нарбутам урывак з хронікі (фрагмент аб забойстве вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча 1440 года) надрукаваў настаўнік Віленскай гімназіі Г. Клімашэўскі, які чытаў рукапіс яшчэ ў маёнтку Быхаўца.

У другі раз «Хроніка Быхаўца» была апублікаваная ў ХVII томе Поўнага збору рускіх летапісаў (1907). М. Улашчык даказаў, што ў дадзеным летапісе не хапае толькі 10 % тэксту, а складзены ён быў у 1530-я гг. аўтарам, блізкім да магнатаў Гаштольдаў і Алелькавічаў.

Твор пачынаецца з апісання бегства «рымлян»[3], і завяршаецца разгромам крымскіх татараў пад Клецкам (1506). Асноўная тэма твору — ваенна-патрыятычная, таму падкрэслены факты тэрытарыяльнага росту ВКЛ, ухваляецца замежная палітыка Вітаўта, яго роля ў Грунвальдскай бітве. Адчуваецца антыпольская скіраванасць у выкладанні матэрыялу. Так, Польшча апісваецца як галоўны вораг незалежнасці ВКЛ. З той прычыны, што «Хроніка» стваралася ў перыяд да Люблінскай уніі, высока ацэнена роля беларуска-літоўскай шляхты ў гісторыі краіны, выказана заклапочанасць яе лёсам.

Заслаўская хроніка

У сваёй «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі» Мацей Стрыйкоўскі прыводзіць пачаткі двух летапісаў, якія выкарыстоўваў у сваёй працы. Адзін з гэтых летапісаў, атрыманы, паводле слоў самога Стрыйкоўскага, ад князёў Заслаўскіх, надзвычай блізка супадае ў прыведзеным фрагменце з Хронікаю Быхаўца. Пры гэтым цытата ўтрымоўвае і першыя сказы летапісу, згубленыя ў рукапісе Хронікі Быхаўца, дазваляючы запаўняць гэтую лакуну пры выданні.

Ігнат Даніловіч лічыў, што гэты рукапіс, умоўна званы «Заслаўскім», быў тоесны рукапісу Быхаўца. Пазней стала прынятым меркаванне, што гэта быў іншы, але блізкі летапіс, лёс якога сёння невядомы.[4]

Зноскі

  1. Сучасная вёска Магілёўцы, Пружанскі раён.
  2. Предисловие // ПСРЛ, Т.32, 1975.
  3. Палемон у самым пачатку рукапісу адзін раз названы Апалонам, але ўжо на наступнай старонцы — Палемонам. Пачатак гісторыі пра Палемона не ў поўнай меры адпавядае версіі Хронікі ВКЛ, затое амаль даслоўна супадае з адной з цытатаў, прыведзеных па гэтаму пытанню Стрыйкоўскім.
  4. Улащик Н. Н. Предисловие. В: Хроника Быховца. М. 1966,

Літаратура

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7. С. 53, 54.

Спасылкі