Земскі суд: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: ага павету → ага павета using AWB (7893)
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2596920 (translate me)
Радок 19: Радок 19:
[[Катэгорыя:Суды]]
[[Катэгорыя:Суды]]
[[Катэгорыя:Вялікае Княства Літоўскае]]
[[Катэгорыя:Вялікае Княства Літоўскае]]

[[be-x-old:Земскі суд]]
[[lt:Pavieto žemės teismas]]
[[pl:Sąd ziemski]]
[[ru:Земский суд]]

Версія ад 22:45, 8 сакавіка 2013

Зе́мскі суд — шляхецкі саслоўны суд пры павеце, уведзены ў ВКЛ пасля адміністрацыйных рэформ 1560-х гг. Пачатковае вызначэнне структуры і кампетэнцыі земскага суда было зроблена Бельскім прывілеем (1564), і замацавана ў Статуце 1566 года.

Разгляду ў земскім судзе падлягалі ўсе крымінальныя справы шляхты, апроч спраў, падсудных гаспадарскаму і гродскаму судам. Таксама ў земскі суд маглі падавацца скаргі на пазапраўныя дзеянні службовых асоб гэтага павета. Як і гродскі суд, земскі суд сведчыў грамадзянска-прававыя дагаворы, чыніў дзеянні па забеспячэнні судовых доказаў і пад.

Справаводства земскага суда мела такую самую арганізацыю, што і ў іншых мясцовых судах ВКЛ пасля 1560-х гг.

Земскі суд аддзяляўся ад іншых органаў дзяржаўнай улады і быў выбарным. У яго склад уваходзілі суддзя, падсудак і пісар. Усе яны абіраліся шляхтай павету (з 4-х кандыдатур на кожную пасаду) і зацвярджаліся на пажыццёвае займанне пасады вялікім князем. Абранымі маглі быць толькі шляхцічы, жыхары ВКЛ, якія мелі нерухомую маёмасць у гэтым павеце.

Суд збіраўся на разгляд спраў 3 разы на год, судовыя сесіі («рокі земскія») працягваліся па 3—4 тыдні.

Гл. таксама

Літаратура